Архіў навін

Малады спецыяліст Іна Жаўнова працуе майстрам на лесасеках у лесапункце Быхаўскага лясгаса. Дзяўчына, хоць і выбрала зусім не жаночую прафесію, якая ўключае ў сябе вялікае поле дзейнасці, пачынаючы з кантролю працы аператараў лесанарыхтоўчай тэхнікі «Харвестэраў» і «Фарвардэраў» да адгрузкі спажыўцу нарыхтаванай драўніны, паспяхова спраўляецца са сваімі службовымі абавязкамі.
Зямельныя праблемы – самыя распаўсюджаныя сярод зваротаў грамадзян. Вырашыць многія спрэчныя пытанні павінны змены Зямельнага кодэкса, які ўступае ў сілу ў 2023 годзе.
У Прыдняпроўскім краі ў разгары ўборка агародніны і бульбы. Першыя з гэтых сельгаскультур, па інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, да 26 верасня былі сабраны са 129 гектараў, або з 21% пасяўных плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць гародніны – 361 цэнтнер з гектара, што істотна перавышае леташні вынік, які складаў на гэту дату 59 ц/га. Агульны збор гародніны дасягнуў 4674 тон і значна пераўзыходзіць паказчык 2021 года – 2622 тоны.
Прышчэпачная кампанія супраць каранавіруса актыўна праходзіць у Магілёўскай вобласці. Вакцына ў наяўнасці, адзначылі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя аблвыканкама. Дарэчы, бустарную вакцынацыю ўжо прайшло каля 50% жыхароў рэгіёна.
Замест акцыі «Чысты лес» сёлета Мінлясгас правядзе акцыю «Адновім лясы разам». Пра гэта расказалі ў прэс-службе ведамства. Пройдзе акцыя з 8 па 22 кастрычніка на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, якая найбольш пацярпела сёлета ад ветравалаў. Да 1 верасня ў рэгіёне было распрацавана амаль 3 млн кубаметраў ветравальна-бураломнай драўніны. Зараз тут плануецца стварыць новыя лясы на плошчы не менш за 500 гектараў.
Падчас святкавання Сусветнага дня турызму ў Магілёве прайшло пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і па справах моладзі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання. Пляцоўкай для сустрэчы стала Зала алімпійскай і спартыўнай славы Магілёўшчыны.
Сістэму ацяплення ў жыллёвым фондзе Магілёва запусцяць з 29 верасня. Гаворка ідзе ў ліку іншага аб інтэрнатах, гасцініцах і ўстановах адукацыі, не ўказаных у распараджэнні аб уключэнні ацяплення ў сацсферы. Пры гэтым, падкрэслілі ў гарвыканкаме, калі сярэднясутачная тэмпература вонкавага паветра будзе вышэйшай за +10 градусаў, працу сістэмы ацяплення арганізуюць у рэжыме прапальвання. У выпадку стабільнага павышэння сярэднясутачнай тэмпературы за акном ацяпленне адключаць зусім. СБ
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 студзеня 2023 года абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне ў рознічным гандлі харчовымі таварамі, у тым ліку сельскагаспадарчай прадукцыяй, на кірмашах, гандлёвых месцах. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.