Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў актыву і дэпутатам Слаўгарадскага раёна новага старшыню райвыканкама Андрэя Кажамякіна. Дэпутаты райсавета на пазачарговай сесіі зацвердзілі яго на пасадзе. Андрэй Віктаравіч нарадзіўся 19 студзеня 1975 года ў г. Мазыр Гомельскай вобласці. Паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1997 годзе па спецыяльнасці «Аграномія». У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, стану дарог, добраўпарадкавання, аказання медыцынскай дапамогі, атрымання віду на жыхарства падымаліся падчас асабістага прыёму грамадзян, які сёння правёў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Магілёве.
У Магілёве 11 кастрычніка пройдзе кірмаш вакансій для пенсіянераў і людзей перадпенсійнага ўзросту. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Мерапрыемства па пошуку працы адбудзецца ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама па адрасе: вул. Касманаўтаў, 17.
У Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам» плануюць аднавіць каля 630 га лесу. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах. Для лесааднаўленчых работ лясгасы падабралі больш за 400 участкаў. Аднаўляць новыя плошчы будуць асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі: хвоя, елка, бяроза, вольха, дуб. «Усе саджанцы з нашых гадавальнікаў. Для маючай адбыцца акцыі мы падрыхтавалі амаль 2,4 млн штук пасадачнага матэрыялу», – адзначыў Сяргей Шах.