Архіў навін
У Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы пачалася вакцынацыя супраць грыпу. Зрабіць тут прышчэпку французскай вакцынай можа любы жадаючы з 9.00 да 15.00 у будні дзень. Пры сабе неабходна мець пашпарт.
– Мы атрымалі вакцыну французскай вытворчасці «Ваксігрып Тэтра», – удакладніў загадчык кансультатыўнай паліклінікі МАДБ Дзяніс Арлоў. – Гэта вельмі добрая вакцына. Ёй можам прывіваць дзяцей з 6 месяцаў, цяжарных, а таксама людзей, якія маюць спадарожныя паталогіі. З некаторымі арганізацыямі горада ў нас даўно заключаны дагаворы.
Планавая сяўба азімых завершана ў Краснапольскім раёне. Аграрыі працавалі зладжана і ўклаліся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.
– Дзякую за працу ўсім: аграномам, механізатарам, спецыялістам розных узроўняў, – кажа старшыня Краснапольскага райвыканкама Валерый Наско. – Вялікую ролю ў захаванні тэхналагічнай дысцыпліны адыгралі вопыт і падыходы да арганізацыі працы дырэктара ААТ «Краснапольскі» Сяргея Ленкаўца.
Па плане на Краснапольшчыне засеялі азімымі 5800 гектараў. Асноўны акцэнт зроблены на азімую пшаніцу і трыцікале.
У паўтара раза павялічыўся аб’ём стабілізацыйнага фонду на Магілёўшчыне сёлета. У аб’ёмах падраслі пазіцыі так званага баршчовага набору.
Стабілізацыйны фонд Магілёўскай вобласці складзе 18 тысяч тон плодаагародніннай прадукцыі.
ТРК «Магілёў»
Установы культуры Магілёўскай вобласці прадставяць 15 кастрычніка ў Слаўгарадзе тэматычныя экспазіцыі, выставачныя пляцоўкі, канцэрты і дэманстрацыі. Святочная праграма стане часткай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі», расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Переводчик