Архіў навін
Спаборніцтвы па варкаўце сярод моладзі «Street workout battles» пройдуць 23 кастрычніка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Памятны знак ахвярам генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны можа з’явіцца ў Магілёўскім раёне ўжо сёлета. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Юлія Залога.
У адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва 26 кастрычніка з 12.00 памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Аляксеевіч Мартынюк правядзе асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (0222) 42-90-61, 8 (0222) 70-98-55.
Рэд.
Турнір па футболе сярод юнакоў 2009 года нараджэння на прызы алімпійскага чэмпіёна Сяргея Гарлуковіча пройдзе ў Магілёве з 19 па 21 кастрычніка, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
«Турнір стане для юных футбалістаў добрай спаборніцкай практыкай і сыграе важную ролю ў развіцці і папулярызацыі юнацкага футбола ў краіне, – адзначылі суразмоўцы. – Акрамя таго, мерапрыемства будзе садзейнічаць умацаванню сяброўскіх спартыўных сувязяў паміж футбольнымі клубамі Беларусі і Расіі».
Паўфінал Магілёўскай лігі КВЗ пройдзе ў абласным цэнтры 22 кастрычніка. Пра гэта паведаміў дырэктар Магілёўскага абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў.
Гумарыстычны батл пройдзе ў малой зале Палаца культуры вобласці. На сцэне сустрэнуцца 6 каманд: «Нігарад» з Баркалабава, «Разрыўная» з Віцебска, «Мая першая зборная» з Брэста, «Вашы фантазіі» з Магілёва, «Гравіці Фолз» (Магілёў) і «Суседняя зборная» (Віцебск).
Спаборнічаць каманды будуць у трох конкурсах: візітоўка, размінка і знаёмы сюжэт.
У Магілёўскай вобласці працягваюць працу мабільныя групы, якія правяраюць цэны ў гандлёвых кропках.
У Магілёве рыхтуюць паэтычны спектакль «Зямля мая» памяці старшыні Бялыніцкага СВК «Калгас “Радзіма”», заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Аляксандра Лапацентава, які ўзначальваў гаспадарку на працягу 40 гадоў. Прэм’ера адбудзецца 23 кастрычніка на сцэне Палаца культуры вобласці.
У сучасных умовах кадраваму забеспячэнню і працы з перспектыўным рэзервам неабходна надаваць самую пільную ўвагу. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк пасля абласнога семінара па пытаннях кадравай палітыкі, які прайшоў у Дрыбіне.
Переводчик