Архіў навін

Нормы заканадаўства, якія цяпер прымаюцца ў дачыненні да цэнаўтварэння, сваёй галоўнай мэтай ставяць сістэматызацыю і ўрэгуляванне пытанняў гаспадарчай дзейнасці. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар падчас сённяшняй сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу Прыдняпроўскага краю, якая прайшла ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У асенне-зімовы перыяд асаблівую актуальнасць набывае пытанне камфортнай і бяспечнай зімоўкі адзінокіх пажылых людзей. Нароўні з інтэрнатамі сацслужбы прапануюць састарэлым людзям альтэрнатыўныя варыянты ўладкавання, каб перачакаць халады. Начальнік упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Ірына Казялецкая патлумачыла:
Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы» стартуюць 1 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. На тры дні палац гімнастыкі «Багіма» стане месцам спаборніцтваў для больш як 140 спартсменаў з рэгіёнаў Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 11 да 27 гадоў.
Раіса Шугалеева, першы намеснік старшыні праўлення Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства “Знание”», член праўлення Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»:
2 гектары новых дрэў, інакш кажучы, гэта чатыры футбольныя палі. Маладыя спецыялісты Магілёва прыклалі руку да аднаўлення лясных участкаў раёна. Акцыя «Тыдзень лесу» ў 2022 годзе выйшла за звыклыя межы і па працягласці, і па аб’ёмах.
У Шклоўскай цэнтральнай раённай бальніцы завяршылася будаўніцтва кіслароднай станцыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Бабака, увод новага аб’екта – знакавая падзея для раёна, бо спрыяе паляпшэнню якасці аказання медыцынскай дапамогі. «Апошнія гады барацьбы з COVID сталі для нас выклікам, аднак сёння мы больш падрыхтаваныя да барацьбы з рознымі інфекцыямі, у тым ліку рэспіраторнымі», – падкрэсліў ён.
Працягваецца грамадскае абмеркаванне ў працоўных калектывах законапраектаў аб змене Выбарчага кодэкса Беларусі і аб Усебеларускім народным сходзе. Сёння пляцоўкай па грамадскім абмеркаванні законапраекта стала прадпрыемства ААТ «Магілёўхімвалакно». Абмеркаванне прайшло з удзелам старшыні РГА «Белая Русь» Алега Раманава.
Майстар-клас «Анімацыя ў тваім смартфоне», які стаў часткай XV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022», правёў рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, загадчык кафедры анімацыі і мультымедыя Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры Сяргей Струсоўскі. Асновы стварэння анімацыйных фільмаў пры дапамозе мабільных тэлефонаў і бясплатных праграм на працягу дзвюх гадзін спасцігалі не толькі каля 50 школьнікаў і навучэнцаў, але і дарослыя. Кіраўнік прыватнай установы культуры «Вектар АРТ» Сяргей Галушкін спецыяльна прыехаў з Гомеля.
Працаўладкаванне, капітальны рамонт жылля, выдзяленне субсідый – з такімі пытаннямі на асабісты прыём грамадзян у Магілёве звярталіся да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка.