Архіў навін

Дзяржава аказвае шматузроўневую дапамогу на месцах па ўсіх сацыяльных пытаннях. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас рабочага візіту ў Кіраўскі раён. Падчас рабочага візіту памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці – азнаёміўся з працай Кіраўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Больш за 200 навучэнцаў з усяго рэгіёна 29 кастрычніка стануць удзельнікамі дня адчыненых дзвярэй у інжынернай вайсковай частцы 72471 у Магілёве. Для хлопцаў падрыхтуюць ваенна-спартыўную эстафету і інтэрактыўны квіз, а таксама пачастуюць салдацкай кашай, аб чым расказаў намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай рабоце гвардыі падпалкоўнік Максім Чарнабабін.
Днямі ў рэжыме відэаканферэнцыі прайшло пасяджэнне журы конкурсу дзіцячай анімацыйнай творчасці «Анімаёўкі-2022». У складзе прафесійнага журы працавалі прадстаўнікі 3 краін: Беларусі – рэжысёр Таццяна Кубліцкая; Расіі – рэжысёр Сяргей Струсоўскі, мастак Вера Кудраўцава; Казахстана – рэжысёр Дыльшат Рахматулін. Пасля прагляду работ дзіцячых аўтараў і абмеркавання журы выбрала пераможцаў у 9 намінацыях, якія будуць узнагароджаны дыпломамі і прызам фестывалю «Малы крыштальны аловак».
На базе Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы і спартакіяда ДЮСШ Беларусі па пераадоленні перашкод. Тры ўзнагароды на Рэспубліканскіх спаборніцтвах заваявала магіляўчанка Антаніна Катулькіна. Яна на кані Зеўс перамагла ў маршруце з вышынёй перашкод да 130 см і заваявала сярэбраныя медалі ў маршрутах з вышынёй перашкод да 120 см на Зеўсе і Сенатары. Другое і трэцяе месцы ў розных маршрутах заняла таксама Ганна Мацвеева на Баі з Горак.
Выставачны праект «Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло праз стагоддзі», падрыхтаваны Дзяржаўным музейна-выставачным цэнтрам «РОСФОТО» і Наўгародскім дзяржаўным аб’яднаным музеем-запаведнікам, адкрыецца сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як расказалі суразмоўцы, праект, прысвечаны іканапісным помнікам старажытнага Ноўгарада, адкрываецца ў межах Дзён духоўнай культуры Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе вынесены на грамадскае абмеркаванне. Праект закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» размешчаны на сайце «Прававы форум Беларусі».