Архіў навін

Дзяржава аказвае шматузроўневую дапамогу на месцах па ўсіх сацыяльных пытаннях. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас рабочага візіту ў Кіраўскі раён. Падчас рабочага візіту памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці – азнаёміўся з працай Кіраўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Больш за 200 навучэнцаў з усяго рэгіёна 29 кастрычніка стануць удзельнікамі дня адчыненых дзвярэй у інжынернай вайсковай частцы 72471 у Магілёве. Для хлопцаў падрыхтуюць ваенна-спартыўную эстафету і інтэрактыўны квіз, а таксама пачастуюць салдацкай кашай, аб чым расказаў намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай рабоце гвардыі падпалкоўнік Максім Чарнабабін.
Днямі ў рэжыме відэаканферэнцыі прайшло пасяджэнне журы конкурсу дзіцячай анімацыйнай творчасці «Анімаёўкі-2022». У складзе прафесійнага журы працавалі прадстаўнікі 3 краін: Беларусі – рэжысёр Таццяна Кубліцкая; Расіі – рэжысёр Сяргей Струсоўскі, мастак Вера Кудраўцава; Казахстана – рэжысёр Дыльшат Рахматулін. Пасля прагляду работ дзіцячых аўтараў і абмеркавання журы выбрала пераможцаў у 9 намінацыях, якія будуць узнагароджаны дыпломамі і прызам фестывалю «Малы крыштальны аловак».
На базе Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы і спартакіяда ДЮСШ Беларусі па пераадоленні перашкод. Тры ўзнагароды на Рэспубліканскіх спаборніцтвах заваявала магіляўчанка Антаніна Катулькіна. Яна на кані Зеўс перамагла ў маршруце з вышынёй перашкод да 130 см і заваявала сярэбраныя медалі ў маршрутах з вышынёй перашкод да 120 см на Зеўсе і Сенатары. Другое і трэцяе месцы ў розных маршрутах заняла таксама Ганна Мацвеева на Баі з Горак.
Выставачны праект «Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло праз стагоддзі», падрыхтаваны Дзяржаўным музейна-выставачным цэнтрам «РОСФОТО» і Наўгародскім дзяржаўным аб’яднаным музеем-запаведнікам, адкрыецца сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як расказалі суразмоўцы, праект, прысвечаны іканапісным помнікам старажытнага Ноўгарада, адкрываецца ў межах Дзён духоўнай культуры Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе вынесены на грамадскае абмеркаванне. Праект закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» размешчаны на сайце «Прававы форум Беларусі».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясная гаспадарка, вядзенне паляўнічай гаспадаркі ў паляўнічых угоддзях і рыбагаспадарчай дзейнасці, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогіі.
У Магілёўскай вобласці на асенніх канікулах аздаровіцца больш за 8 тыс. дзяцей. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова. Восеньскія канікулы ў гэтым навучальным годзе будуць доўжыцца з 31 кастрычніка па 7 лістапада ўключна. За гэты час у школах і гімназіях рэгіёна аздаровіцца больш за 8 тыс. навучэнцаў, у тым ліку амаль 7,3 тыс. – на базе ўстаноў адукацыі ў лагерах з дзённым знаходжаннем.
Больш за 2 тыс. удзельнікаў сабраў флэшмоб «Мы разам» у Магілёве. Акцыя праходзіла на плошчы Славы ў абласным цэнтры. Тут сабраліся прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў: УУС, пракуратура, Следчы камітэт, курсанты, кадэты, моладзь і проста неабыякавыя жыхары горада.
Дзень кадравых прызначэнняў адбыўся ў Магілёўскім аблвыканкаме. Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка узгадніў шэраг назначэнняў у сельскагаспадарчай сферы рэгіёна. Так, першым намеснікам старшыні Горацкага райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні – зацверджаны Канстанцін Савін.
Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Магілёўскай вобласці на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. Так, 26 кастрычніка з 10.00 да 11.00 электронны кірмаш правядзе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Горацкага райвыканкама.
Для ўдзелу ў конкурсах юбілейнага XXV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022» экспертная камісія ўжо адабрала 32 фільмы 8 краін у конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці і 48 фільмаў 20 краін у конкурс анімацыйных фільмаў. Усяго на фестываль было заяўлена 174 фільмы з 44 краін свету. Засядала экспертная камісія ў рэжыме відэаканферэнцыі. Праца па адборы фільмаў у конкурсы фестывалю на два дні аб’яднала прафесіяналаў трох краін: кінакрытыка Паўла Шведава з Расіі, рэжысёра Ірыну Тарасаву з Беларусі і рэжысёра Дыліпа Т.П. з Індыі.
Кіраўніцтва і работнікі апарату ЦВК Беларусі сёння прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам!». Саджанцы елкі і бярозы на плошчы 2 га высадзілі ў Раснянскім доследна-вытворчым лясніцтве Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Калектыў Цэнтрвыбаркама прыехаў сюды, каб дапамагчы жыхарам рэгіёна ў аднаўленні лясоў, пацярпелых у гэтым годзе з-за непагадзі. У выніку майскіх ураганаў тут было знішчана больш за 1200 га лесу.
Асвячэнне храма Пакрова Божай Маці, адноўленага на яго гістарычным месцы ў парку Падміколлі, адбылося 23 кастрычніка ў Магілёве. Чын Вялікага асвячэння, а затым боскую літургію ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі старшыня Магаблвыканкама Анатоль Ісачанка, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, жыхары абласнога цэнтра.
Бабруйск стаў фінішнай кропкай маршруту па Магілёўшчыне удзельнікаў Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Аўтацягнік #Беларусь. Моладзь. Традыцыя». Удзел у праекце прынялі 30 маладых сямейных пар з розных рэгіёнаў Беларусі.
Заўтра, 21 кастрычніка, у 12:00 у Магілёве ў межах праекта «Парк сямейных дрэў» у Дзень бацькі і ў завяршэнне Тыдня бацькоўскай любові ў Магілёве на праспекце Пушкінскі будзе пасаджана яшчэ 20 дрэў сем’ямі з горада на Дняпры і розных раёнаў вобласці. У акцыі прымуць удзел шматдзетныя сем’і; сем’і, якія толькі што ўступілі ў шлюб; якія адзначаюць гадавіну з дня вяселл,я або тыя, у каго з’явілася першае дзіця, а таксама сем’і-пераможцы розных фестываляў і конкурсаў. Пра гэта расказала карэспандэнту sb.by галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Арына Сафонькіна.
Пытанні фарміравання Усебеларускага народнага сходу і змены выбарчага заканадаўства сталі тэмай нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
У Магілёве да фінішу падышоў другі этап рэканструкцыі вуліцы Бялыніцкага-Бірулі. Чатырохпалосная дарога, тратуары, веладарожка, паркоўкі, асвятленне – участак ад вёскі Гарадшчына да вуліцы Куляшова даўжынёй прыкладна ў 800 метраў змяніўся да непазнавальнасці.
Некалькі дзён таму Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ліцэнзаванні». Адна з важных навацый – увядзенне ліцэнзавання дашкольнай і школьнай адукацыі. Ліцэнзаванне гэтай дзейнасці стане гарантам законнасці і якасці аказваемых паслуг, што дасць магчымасць ацаніць арганізацыю адукацыйнага працэсу і не дапусціць з’яўлення ў сферы адукацыі суб’ектаў гаспадарання, якія маюць выключна камерцыйныя мэты на шкоду дзяржаве і асобы.
Больш за Br3 тыс. штрафаў і 16 дэпартаваных замежнікаў: у Магілёўскай вобласці падвялі вынікі другога этапу аперацыі па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі «Нелегал-2022». Пра гэта паведамілі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Спаборніцтвы па варкаўце сярод моладзі «Street workout battles» пройдуць 23 кастрычніка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Памятны знак ахвярам генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны можа з’явіцца ў Магілёўскім раёне ўжо сёлета. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Юлія Залога.
У адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва 26 кастрычніка з 12.00 памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Аляксеевіч Мартынюк правядзе асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (0222) 42-90-61, 8 (0222) 70-98-55. Рэд.
Турнір па футболе сярод юнакоў 2009 года нараджэння на прызы алімпійскага чэмпіёна Сяргея Гарлуковіча пройдзе ў Магілёве з 19 па 21 кастрычніка, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. «Турнір стане для юных футбалістаў добрай спаборніцкай практыкай і сыграе важную ролю ў развіцці і папулярызацыі юнацкага футбола ў краіне, – адзначылі суразмоўцы. – Акрамя таго, мерапрыемства будзе садзейнічаць умацаванню сяброўскіх спартыўных сувязяў паміж футбольнымі клубамі Беларусі і Расіі».
Паўфінал Магілёўскай лігі КВЗ пройдзе ў абласным цэнтры 22 кастрычніка. Пра гэта паведаміў дырэктар Магілёўскага абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў. Гумарыстычны батл пройдзе ў малой зале Палаца культуры вобласці. На сцэне сустрэнуцца 6 каманд: «Нігарад» з Баркалабава, «Разрыўная» з Віцебска, «Мая першая зборная» з Брэста, «Вашы фантазіі» з Магілёва, «Гравіці Фолз» (Магілёў) і «Суседняя зборная» (Віцебск). Спаборнічаць каманды будуць у трох конкурсах: візітоўка, размінка і знаёмы сюжэт.
У Магілёўскай вобласці працягваюць працу мабільныя групы, якія правяраюць цэны ў гандлёвых кропках.
У Магілёве рыхтуюць паэтычны спектакль «Зямля мая» памяці старшыні Бялыніцкага СВК «Калгас “Радзіма”», заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Аляксандра Лапацентава, які ўзначальваў гаспадарку на працягу 40 гадоў. Прэм’ера адбудзецца 23 кастрычніка на сцэне Палаца культуры вобласці.
У сучасных умовах кадраваму забеспячэнню і працы з перспектыўным рэзервам неабходна надаваць самую пільную ўвагу. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк пасля абласнога семінара па пытаннях кадравай палітыкі, які прайшоў у Дрыбіне.
Савет Рэспублікі сёння наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Бялынічы. Школьнікі змаглі пабываць у зале пасяджэнняў, прыняць удзел у экскурсіі па будынку, а таксама пагутарыць за кубкам чаю са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай.
Інтэрактыўны праект «Пушкін-цэнтр» рэалізуюць у Магілёве да 2023 года. Ён з’явіцца на базе дзіцячай бібліятэкі-філіяла імя А. С. Пушкіна, расказала карэспандэнту загадчыца ўстановы культуры Ганна Шувалава. «Інтэрактыўны праект будзе створаны на базе бібліятэкі на сродкі гранта, які мы выйгралі за перамогу ў конкурсе Фонду «Руский мир», – адзначыла Ганна Шувалава. – Грошы пойдуць на набыццё выставачнага комплексу, які размесціцца ў фае нашай установы.