Архіў навін

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк правёў 24 сакавіка выязны прыём грамадзян, а таксама наведаў шэраг арганізацый раёна. У Чавускім УКП «Жылкамгас» Леанід Аляксеевіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам па тэме Адзінага дня інфармавання. У ёй прынялі ўдзел старшыня Чавускага райвыканкама Эдуард Герасіменка і старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Мацюлін.
Анлайн-семінар «Экспарт у ЕС ва ўмовах санкцый на прыкладзе Італіі» адбыўся ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама пры ўдзеле Часовага Паверанага ў справах Беларусі ў Італіі Кірыла Пятроўскага. Удзел у ім прынялі арганізацыі і прадпрыемствы, прадстаўнікі райвыканкамаў Магілёўскай вобласці.
Прадстаўнікі Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў правяраюць гатоўнасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да пачатку масавых веснавых палявых работ. Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя сумесна з урачамі раённых цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі вывучае ўмовы арганізацыі харчавання работнікаў АПК падчас веснавых палявых работ. Спецыялісты правяраюць наяўнасць санітарна-бытавых умоў для работнікаў, забяспечанасць сродкамі індывідуальнай аховы, а таксама арганізацыю гарачага харчавання.
Дом-музей на месцы масавага знішчэння нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў вёскі Бярозка абсталявалі ў Круглянскім раёне. Пра гэта расказаў старшыня Круглянскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Храмцоў.
У Магілёўскім раёне сельскагаспадарчыя арганізацыі пачалі падкормку азімых пасеваў.