Архіў навін
У Магілёўскай вобласці 15 сакавіка пройдзе патрыятычная акцыя «Наша Канстытуцыя», ініцыяваная абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
У Мінску прайшлі штогадовыя рэспубліканскія спаборніцтвы па водных відах спорту сярод выхаванцаў дапаможных школ і дамоў-інтэрнатаў, арганізатарам гэтых стартаў выступіла грамадскае аб'яднанне «Беларускі камітэт «Спешыял Алімпікс».
Плаўцы з Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця паказалі бліскучыя вынікі: яны выйгралі 11 залатых, 2 сярэбраныя і 1 бронзавы медалі і заслужана заваявалі першае месца сярод 5 каманд-удзельніц.
«Гарадская прастора - погляд у будучыню». У Магілёве падвялі вынікі конкурсу для творчай моладзі. Некалькі месяцаў студэнты працавалі над праектамі, якія павінны зрабіць знешні выгляд абласнога цэнтра больш сучасным і прывабным.
Для стварэння горада мары можна было выкарыстоўваць любыя смелыя рашэнні: ад 3D-праекцый да графіці. На суд журы свае ідэі прадставілі і будучыя горадабудаўнікі - навучэнцы архітэктурнага каледжа. Самыя юныя ўдзельнікі конкурсу забралі два прызавыя месцы, а таксама ўзнагароду сімпатый гледачоў - яны вырашылі абнавіць парк на бульвары Непакораных.
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава можна будзе азнаёміцца з выставай графікі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Па словах суразмоўцаў, экспазіцыя бузде уключаць у сябе графічныя творы, якія дэманструюць характэрныя рысы беларускай нацыянальнай культуры.
На веладроме спарткомплексу «Мінск-арэна» завяршыліся адкрытыя чэмпіянат Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы на трэку. У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены краіны.
Водалячэбніца ў дзіцячай паліклініцы №4 Магілёва аднавіла працу пасля кавідных абмежаванняў. Зараз тут функцыянуюць тры басейны. У Магілёве гэта адзіная паліклініка, дзе падтрымаць і выправіць сваё здароўе праз водныя працэдуры могуць дзеці ад нараджэння да 17 гадоў.
Рэспубліканскі конкурс юных музыкантаў імя заслужанага дзеяча культуры БССР М.М.Салдатава пройдзе з 28 па 31 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў нумар 3 імя М.М.Салдатава.
Конкурс накіраваны на падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі, раскрыццё іх творчага патэнцыялу і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, а таксама папулярызацыю інструментальнага выканальніцтва. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Грамадская прыёмная па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва пачне працаваць у Магілёве 16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Звярнуцца з праблемнымі пытаннямі можна будзе з 10.00 да 12.00.
Переводчик