Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. За тры гадзіны кіраўніку рэгіёна паступіла 30 званкоў. Сярод асноўных пытанняў - рамонт дарог, водазабеспячэнне, аказанне жыллёва-камунальных паслуг.
Будучыя акцёры і рэжысёры Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў сустрэліся са знакамітым драматургам і заснавальнікам аднайменнага сусветна вядомага драматургічнага тэатра Мікалаем Калядой. Моладзь цікавіла шлях драматурга, стаўленне да розных жанраў, а таксама, як мастаку расці прафесійна.
Сход Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў адбыўся ў Магілёве. Пачатак мерапрыемству паклала знаёмства з працай ААТ «Стужка». Прадстаўнікі выканаўчай улады вобласці, банкаўскай сферы, грамадскіх арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну з ліку членаў асацыяцыі прайшліся па цэхах прадпрыемства, азнаёміліся з арганізацыяй вытворчасці і асартыментам прадукцыі.
Стан мехдвароў, падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі і наяўнасць неабходнай дакументацыі - усё гэта ў перыяд падрыхтоўкі да масавага старту і падчас палявых работ знаходзіцца пад пільнай увагай праваахоўнікаў Магілёўскай вобласці. Рэйдавыя групы, у склад якіх уваходзяць супрацоўнікі УБЭЗ, ДАІ і міліцыі, правяраюць у гэты час усё. Такі пільны кантроль, упэўнены супрацоўнікі УУС Магілёўскага аблвыканкама, дапамагае не дапусціць крадзяжоў, а таксама папярэдзіць магчымыя надзвычайныя здарэнні.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ў сістэме Следчага камітэта. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Пасаду начальніка ўпраўлення па Магілёўскай вобласці зойме Уладзімір Шышко. БЕЛТА