Архіў навін

Пазачарговая сорак пятая сесія абласнога Савета дэпутатаў адбылася сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Удзел у ёй узялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў. На сесію таксама былі запрошаны і прысутнічалі дэпутаты абласнога Савета - як у абласной, так і ў раённых студыях з дапамогай відэаканферэнцсувязі, члены абласнога выканаўчага камітэта, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гаррайсаветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу заўсёды ўяўляе сабой глыбокі аналіз абстаноўкі, якая складваецца ўнутры нашай краіны і за яе межамі. Такой думкай падзялілася член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Людміла Здорыкава.
Сёння адбылася пазачарговая сесія Круглянскага раённага Савета дэпутатаў, на якой на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта зацвердзілі Сяргея Ермаліцкага. Нядаўна ягоная кандыдатура на пасаду была ўзгодненая з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, дэпутацкі корпус, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскіх аб'яднанняў.
Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца 31 сакавіка, пачатак мерапрыемства - у 11.00. Выступленне кіраўніка дзяржавы ў прамым эфіры можна будзе глядзець на ўсіх нацыянальных тэлеканалах, уключаючы спадарожнікавы, трансляцыя будзе арганізавана ў эфіры Беларускага радыё і на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама на YouTube-каналах дзяржаўных СМІ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Тэлеверсія Паслання - у 21:00 у эфіры ўсіх нацыянальных тэлеканалаў.
Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю за выкананнем у Магілёўскай вобласці даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні КДК Магілёўскай вобласці Зміцер Захараў
Каля 70 адзінак тэхнікі і больш за 500 чалавек ухіляюць наступствы непагадзі ў Магілёве. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Дзяніс Койда.
XVIII адкрыты традыцыйны турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндр-сюрпрыз» пройдзе ў Магілёве з 5 па 7 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А.Г.Мішчанкі. Як расказалі арганізатары спаборніцтваў, на спартыўнай пляцоўцы Палаца гімнастыкі збяруцца каля 150 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў у пяці акрабатычных відах: мужчынскія, жаночыя і змешаныя пары, жаночыя тройкі і мужчынскія чацвёркі.
Супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх тэатраў сёння вельмі разнастайнае. Нядаўна ў Менску ізноў з вялікім поспехам гастраляваў знакаміты пермскі тэатр «Ля Моста». На сцэне мінскага Камернага драматычнага тэатра ў Доме літаратара ў рамках міжкультурнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі тэатр паказаў пастаноўку «На дне». Таксама спектакль убачылі ў Магілёве на XVI Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме «М.@rt.кантакт».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента, паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.
У Магілёве ў Палацы культуры вобласці пройдзе 1/8 фіналу Магілёўскай лігі КВЗ: ужо заяўкі падалі 18 каманд. Пра гэта распавёў дырэктар Магілёўскай абласной рады РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў. «Заяўкі на ўдзел падалі 18 каманд з розных куткоў Беларусі. Аднак гэтая не выніковая колькасць каманд - прыём заявак працягваецца да канца сакавіка», - сказаў ён.