Архіў навін

«Баір вест», прадпрыемства па вытворчасці сістэм вентыляцый і кандыцыянавання. Сёння вытворчасць працуе стабільна, выходзіць на новыя рынкі збыту. 60 працэнтаў вентыляцыйных установак накіроўваюць на экспарт. У найбліжэйшых планах будаўніцтва двух новых цэхаў, для самастойнай вытворчасці камплектуючых.
Для якаснага правядзення пасяўной у рэгіёне ёсць усе неабходныя рэсурсы, адказнасць за вынік будзе персанальная. Такой думкай з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас абласнога навучальнага семінара «Асаблівасці тэхналагічнага вырошчвання асноўных сельскагаспадарчых культур у вясновы перыяд 2023 года», які праходзіць на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках.
Штогод у Магілёўскай вобласці праводзіцца спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання, зацверджанае рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Пераможцаў штогадовага спаборніцтва за 2022 год сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці назвалі ў некалькіх намінацыях. Сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў 1 месца прысудзілі Дамамерыцкаму сельскаму Савету дэпутатаў Клімавіцкага раёна з узнагароджаннем пераходным сцягам, дыпломам I ступені і заахвочваннем грашовай узнагародай у памеры 500 базавых велічынь;
Магілёўскі гарвыканкам узяў на асаблівы кантроль рамонт дарог у абласным цэнтры. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын. «У Магілёве з надыходам спрыяльных умоў надвор'я камунальныя службы прыступілі да актыўных работ па рамонце вулічна-дарожнай сеткі. У горадзе 7 брыгад, якія працуюць днём, а таксама ў начны час. Не спыняюцца рамонтныя працы і ў выхадныя дні. Вядома ж, на працэс рамонту дарог уплывае надвор'е», - адзначыў ён.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 сакавіка старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Адначасова з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - (0222) 42-21-02 (Студнеў Аляксандр Віктаравіч - старшыня гарвыканкама);
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, у ходзе якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама. Электронныя кірмашы будуць праведзены:
У Магілёве зацвердзілі графік планавых адключэнняў гарачай вады, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Гарачае водазабеспячэнне ў абласным цэнтры пачнуць адключаць з 10 мая. Першымі мікрараёнамі стануць Рабочы пасёлак, Ямніцкі, Мір-1 і Мір-2, Спадарожнік, Казіміраўка, а таксама вуліцы Мянжынскага, Чалюскінцаў, Будаўнікоў, Касманаўтаў, праспект Міра ад гасцініцы «Магілёў» да Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Гарачая вада ў гэтай частцы горада будзе адсутнічаць да 22 мая.
Каля 350 спартсменаў сталі ўдзельнікамі першынства і чэмпіянату Беларусі па каратэ ў Магілёве. Спартыўныя спаборніцтвы праходзяць у Магілёве на працягу двух дзён на базе спартыўнага комплексу «Алімпіец».
Асноўная роля Беларускай партыі «Белая Русь» - яднанне. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Вішаўскага сельвыканкама Бялыніцкага раёна Дзмітрый Карпікаў на ўстаноўчым з'ездзе Беларускай партыі «Белая Русь» у Мінску. «Асноўная роля партыі - яднанне грамадзян краіны. Усіх тых, хто не застаецца ўбаку, хто сваёй актыўнай дзейнасцю праяўляе цікавасць і тым самым паляпшае Беларусь», - сказаў Дзмiтрый Карпікаў.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйскім гарвыканкаме. Да кіраўніка вобласці запісаліся каля 10 чалавек.