Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 сакавіка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Больш за Br100 млн БЕЛАЗ інвесціруе ў развіццё вытворчасці свайго філіяла ў Магілёве. Гэтую суму плануецца асвоіць на Магілёўскім аўтамабільным заводзе імя С.М.Кірава ў найбліжэйшыя тры гады, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 сакавіка старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык. З 9.00 да 12.00 па тэлефонным нумары 8 (0222) 31 00 97 Ірына Раінчык адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Рэд.
У Магілёве аб'явілі набор у IT-лабараторыю. Навучанне для ахвочых асвоіць новую прафесію арганізуе Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця сумесна з Беларуска-Расійскім універсітэтам. Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця. На навучанне набіраюцца дзве групы. Жадаючым прапануюць павысіць свае веды ў сферы інфармацыйных распрацовак па напрамках: «Асновы вэб-распрацоўкі: HTML, CSS» і «Інтэрнэт-тэхналогіі: JavaScript».
Прамая лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама будзе праводзіцца 20 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў камітэце. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: Старшыня камітэта Святлана Пятроўна Тарасенка - з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 75 23 29;
Адна з важных задач будучай палітычнай партыі «Белая Русь» - раскрыць патэнцыял маладых людзей, каб у будучыні яны змаглі стаць паўнапраўнай элітай Беларусі. Такія дыялогавыя пляцоўкі праходзяць у навучальных установах Магілёўшчыны. Адна з іх, якая прайшла ў Магілёўскім медкаледжы, прысвечана тэме партыйнага будаўніцтва.
Асабісты прыём грамадзян на базе грамадскай прыёмнай Магілёўскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» 15 сакавіка з 16.00 да 18.00 правядзе дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Сяргеевіч Сільвановіч (Пушкінская выбарчая акруга №46). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэл: 8 (0222) 63-51-06. Адрас грамадскай прыёмнай: г. Магілёў, вул. Першамайская, 89, каб. 45. Рэд.
У абласным метадычным цэнтры народнай творчасцi i культурна-асветнай работы майстрыхi з Магiлёўшчыны пры дапамозе рознакаляровых нiтак распавядаюць, чым багатая i знакамiтая iх малая радзiма. Напрыклад, Вольга Пабелусцiк з Круглянскага раёна, якая зрабiла першы шывок на карце вобласцi, з мулiнэ «малюе» трашчотку — цудоўны народны ўдарны музычны iнструмент.
Больш за 7 млн. 771 тыс. беларускіх грамадзян атрымалі бустэрную вакцынацыю супраць COVID-19. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Поўны курс асноўнай (першаснай) вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш як 908,5 тыс. чалавек, Віцебскай - звыш 808,5 тыс., Гомельскай - звыш 997,1 тыс., Гродзенскай - 706,2 тыс., Магілёўскай - 702,3 тыс. У Мінску гэтая лічба склала больш за 1,32 млн чалавек, Мінскай вобласці - больш за 1,02 млн.
У Магілёўскай вобласці праходзяць вучэнні маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Сёння майстар-класы для моладзі прыняў горад Бялынічы.
Для аказання паліятыўнай дапамогі мужчынам і жанчынам у аддзяленні пераабсталявалі 15 ложкаў. Гэта першы вопыт бальніцы ў аказанні комплекснай дапамогі невылечна хворым пацыентам.
Двухдзённы навучальна-палявы збор курсантаў МНС прайшоў у Бабруйскім раёне. Мерапрыемства было накіравана на прафілактыку пажараў у жылфондзе і папярэджанне гібелі ў іх людзей, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. У зборы прынялі ўдзел больш за 100 чалавек. На працягу двух дзён прафесарска-выкладчыцкі склад Універсітэта грамадзянскай абароны МНС сумесна з работнікамі абласнога ўпраўлення МНС правёў з курсантамі шэраг мерапрыемстваў. Яны адпрацавалі практычныя навыкі правядзення прафілактычнай работы ў жылым сектары ў рэальных умовах.