Архіў навін

Сёння адбыліся пазачарговыя сесіі Чавускага і Хоцімскага раённых Савета дэпутатаў, на якіх на пасадзе старшынь раённых выканаўчых камітэтаў зацвердзілі Дзмітрыя Міхайлавіча Акуліча і Геворга Гарніковіча Мелканяна, адпаведна. Учора іх кандыдатуры на пасаду былі ўзгоднены з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.
У пяці паўднёвых раёнах - Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Кіраўскім і Асіповіцкім - пасеяна звыш 300 гектараў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, у Бабруйскім, Глускім і Асіповіцкім - вядзецца сяўба аднагадовай травы. У палове раёнаў вобласці пачалі падрыхтоўку глебы пад пасеў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Гэтыя работы праведзены ўжо на плошчы 2 тыс. 592 га. Вядзецца пратручванне насення.
Беларуска-расійскі фестываль па турызме, спартыўным арыентаванні і скалалажанні «Тры стыхіі» пройдзе ў Магілёве з 29 па 31 сакавіка. У мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, прымуць удзел маладыя людзі аб'яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю і турысцкіх клубаў дзвюх краін суседак.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З, прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае нечарговую сорак пятую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую сорак пятую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 29 сакавіка 2023 г. (10.00, зала селектарных нарад аблвыканкама, ДУ «Дом Саветаў»). На сесіі будуць разгледжаны пытанні, якія патрабуюць аператыўнага прыняцця рашэнняў. На сесію запрашаюцца:
Традыцыйна 27 сакавіка - у Сусветны дзень тэатра - у Магілёве адбылося ўрачыстае закрыццё XVI Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт» з падвядзеннем вынікаў конкурснай праграмы. Уладальнікам галоўнага прыза «Залатая маска» стаў спектакль «Пачупкі» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з Мінска.
За студзень-люты бягучага года ў бюджэт рэгіёну паступіла Br311,2 млн. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br51,8 млн. або на 20 працэнтаў у фактычным вылічэнні.
Міжнародны цэнтр самба ў Маскве прыняў Кубак Заснавальнікаў самба. За перамогу ў міжнародным турніры змагаліся спартсмены з 10 краін. На рахунку беларускай зборнай 2 сярэбраныя і 9 бронзавых узнагарод. Сярод прызёраў спаборніцтваў - прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Сярэбраны медаль заваявала Анжэла Жылінская (72 кг). Бронзавыя ўзнагароды выйгралі Анфіса Капаева (50 кг), Анастасія Скварцова (65 кг), Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг). mogilevnews.by
У бібліятэках Магілёва стартаваў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. К.Маркса Алена Шапялёва. У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў 80 разнастайных мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць як у бібліятэках абласнога цэнтра, так і ў інтэрнэце. Акрамя таго, на працягу ўсяго тыдня будуць узнагароджваць лепшых чытачоў.
У Магілёве да Дня горада абсталююць 12 новых дзіцячых пляцовак. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын. «Мы запланавалі абсталяваць 12 пляцовак: шэсць у Ленінскім і столькі ж у Кастрычніцкім раёнах Магілёва. Гэтыя работы стануць часткай добраўпарадкавання нашага горада, - расказаў Максім Гурын. - Ініцыятыву стварэння новых прастор падтрымалі дэпутаты Магілёва, актыўна падключыліся і кіраўнікі прадпрыемстваў».