Архіў навін

Магілёў заўсёды сардэчна сустракае гасцей, і творчыя людзі гэта шануюць. Рэжысёр «Невялікага драматычнага тэатра» Санкт-Пецярбурга і лаўрэат шматлікіх прэмій Леў Эрэнбург свае пастаноўкі на «М.@rt.кантакт» прывозіць не першы раз. І яны заўсёды адны з самых чаканых. А персона Льва Эрэнбурга цікавая акцёрам, рэжысёрам, і, вядома, журналістам.
Кірмаш IT-спецыяльнасцей для старшакласнікаў Магілёўскай вобласці правядуць 30 сакавіка Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця сумесна з галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і партнёрамі. На мерапрыемстве будуць прадстаўлены ўсе ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія займаюцца падрыхтоўкай IT-спецыялістаў. Рабятам раскажуць, якую спецыяльнасць можна атрымаць у гэтых навучальных установах, а таксама аб умовах паступлення і навучання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне:
Сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў і ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Новым старшынёй Круглянскага райвыканкама стаў Сяргей Ермаліцкі, які да гэтага ўзначальваў Гомельскі райвыканкам. У размове з журналістамі Сяргей Ермаліцкі распавёў, што на новае месца працы папрасіўся сам:
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У 2024 годзе статус «Культурная сталіца года» будзе нададзены Бялынічам. Такое рашэнне было прынятае на паседжанні калегіі Міністэрства культуры. У 2023 годзе Міністэрства культуры разгледзела заяўкі і матэрыялы прэзентацый аб наданні статусу «Культурная сталіца года» такім гарадам, як Камянец, Глыбокае, Мазыр, Свіслач і Бялынічы. Па выніках калегіі ведамства было прынята рашэнне прысвоіць статус «Культурнай сталіцы года» ў 2024 годзе Бялынічам.
Аляксандр Кавалёў узгоднены на назначэнне генеральным дырэктарам ААТ «Белшына». Такое рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, разгледзеўшы 27 сакавіка кадравыя пытанні. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як цяпер складваецца сітуацыя на «Белшыне».
Па Указе Прэзідэнта «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці» ў гэтым годзе нам выдзеляць новыя сеялку і культыватар. Увосень азімых збожжавых пасеялі 1820 гектараў, азімага рапсу — 510. На вясну план такі: больш за ўсё кукурузы — каля 800 гектараў, зернебабовых — 360, шматгадовай травы — 260, аднагадовай — 224. Стратэгію крыху памянялі. Вырашылі павялічыць пасяўныя плошчы грэчкі: з 30 гектараў да 140. З гэтай культурай нядрэнна атрымліваецца працаваць, таму вырашылі зрабіць акцэнт на ёй.
У магілёўскім Палацы культуры вобласці 25 сакавіка з самай раніцы быў чутны цокат абцасікаў. Абаяльныя і прывабныя дзяўчаты запоўнілі ўсю свабодную прастору, бо ў Магілёве праходзіў рэгіянальны кастынг XIII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». Што і казаць, канцэнтрацыя прыгажосці на адзін квадратны метр тут перавышала ўсе дапушчальныя нормы.