Архіў навін

Больш за 40 мэтавікоў і пераможцаў унутрыуніверсітэцкай алімпіяды сталі студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, паведамілі ва ўстанове вышэйшай адукацыі. Першыя ўдзельнікі сёлетняй уступнай кампаніі залічаныя падчас адкрытага паседжання прыёмнай камісіі БДУТ. Гэта 41 абітурыент з розных куткоў краіны, у тым ліку тры залатыя медалісты і некалькі выдатнікаў вучобы. «У параўнанні з папярэднім годам колькасць мэтавікоў павялічылася ў 3 разы», - удакладнілі ў ВНУ.
Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі памяці і славы» пройдзе 22-29 чэрвеня. У ім прыме ўдзел моладзь з Беларусі і Расіі. Стартуе праект 22 чэрвеня ў 04:00 на Буйніцкім полі ў Магілёве. У праграме праекта - аўтапрабегі, паходы, мітынгі і іншыя мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці.
Выпрабаванне яны здаюць на шасці пляцоўках у Магілёве, Бабруйску, Горках і Клімавічах: Беларуска-Расійскім універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Бабруйскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы, Бабруйскім дзяржаўным аўтатранспартным каледжы і Клімаўскім дзяржаўным аўтатранспартным каледжы.
Патрыятычная акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі ў Магілёве 22 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама. Мітынг-рэквіем будзе прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Мерапрыемства пачнецца а 4-й гадзіне. Па традыцыі тут збяруцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна.
24 чэрвеня з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска будзе праходзіць прамая тэлефонная лінія. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Студнеў Аляксандр Віктаравіч - старшыня гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва – 8 (0222) 72-31-38(Багайчук Аляксей Сяргеевіч - кіраўнік адміністрацыі);
Каля пяці месяцаў курсіруе па тэрыторыі Быхаўскага раёна перасовачны медыцынскі комплекс цэнтральнай раённай бальніцы, але і за гэты кароткі час яго работы ёсць некаторыя дасягненні ў ёй. Як адзначаюць спецыялісты гэтай установы аховы здароўя, змянілася ўжо стаўленне мясцовага насельніцтва да з'яўлення ў яго структуры новага звяна.
Сацыяльнае таксі для людзей з інваліднасцю працуе ў Кастрычніцкім раёне Магілёва. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна горада Наталля Шэйко.
Рэканструкцыя Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы пачнецца ўжо сёлета. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач установы аховы здароўя Андрэй Нізаўцоў. На тэрыторыі бальніцы размешчаны 14 будынкаў рознага прызначэння, самыя старыя з іх датуюцца 1889 годам і адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў. З-за аварыйнага стану 9 будынкаў падлягаюць зносу, астатнія ўключаны ў праграму рэканструкцыі і будуць капітальна адрамантаваны. Напрыклад, будзе знесен будынак, дзе знаходзяцца паліклініка і тэрапеўтычнае аддзяленне.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы сёння плануюць напісаць больш як 10,6 тыс. абітурыентаў. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юры Міксюк. «Сёння адбудзецца цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы. Для яго праходжання ў нас зарэгістраваліся 10676 чалавек. Пункты здачы ЦТ па ўсёй краіне гатовы прыняць абітурыентаў, выпрабаванне пачнецца ўсюды аднолькава - у 11.00», - распавёў Юры Міксюк.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены «электронныя кірмашы вакансій», падчас якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.
На Гомельшчыне праходзіць Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў-2023. У найбуйнейшым маладзёжным спартыўным форуме краіны прымаюць удзел каля 2,5 тыс. юных спартсменаў. Спаборніцтвы праходзяць у 25 відах спорту. Спартыўная дэлегацыя толькі Магілёўскай вобласці налічвае 339 чалавек.
Больш за 100 мэтавікоў і пераможцаў алімпіяд залічаны ў МДУ ім. А.А. Куляшова ў Магілёве. Пра гэта расказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі Андрэй Маёраў. «У лік студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова было залічана 108 абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, і пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд. З іх 80 чалавек - мэтавікі, два выпускнікі школ спартыўна-педагагічнай накіраванасці і адзін выпускнік профільнага педагагічнага класа», - распавёў ён.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам абмеркаваў падрыхтоўку да электаральнай кампаніі 2024 года. У Беларусі ў 2024 годзе ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання, які прадугледжаны ў абноўленай Канстытуцыі. Будзе не толькі фарміравацца склад парламента, але грамадзяне таксама выберуць дэпутатаў мясцовых саветаў розных узроўняў. Прадугледжана, што адзіны дзень галасавання праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага. У 2024 годзе - гэта 25 лютага.
Дзень навукі, патрыятычны марафон, рок-канцэрт і фестываль брэйк-дансу: маладзёжны тыдзень стартаваў у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. На працягу ўсяго тыдня для моладзі горада запланавана мноства разнастайных мерапрыемстваў, усе яны будуць падзелены на тэматычныя дні. Першы дзень прысвечаны інфармацыі і навуцы. Сёння ВНУ горада правядуць дні адчыненых дзвярэй і экскурсіі па сваіх лабараторыях, раскажуць аб навуковых дасягненнях, таксама пройдуць круглыя сталы і навуковыя канферэнцыі.
Механізатары ААТ «Міхалёўская Ніва» Бабруйскага раёна завяршаюць нарыхтоўку сакавітых кармоў з траў першага ўкосу. Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9600000 т кармавых адзінак травяных кармоў.
Магіляўчан запрашаюць узяць удзел у фестывалі ўсходніх адзінаборстваў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Гарадскі фестываль усходніх адзінаборстваў стане адным са складальнікаў святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада. Ён пройдзе на плошчы Адзінства ў цэнтры горада 2 ліпеня. Тут прадстаўнікі розных стыляў прадэманструюць свае навыкі і прэзентуюць свае напрамкі.
Быць медыцынскім работнікам значыць усяляць у сэрцы людзей надзею, аддаючы пры гэтым кожнаму пацыенту часцінку сваёй душы. З такіх слоў пачалося сёння ў Магілёве ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскіх работнікаў, якое прайшло ў Палацы культуры вобласці. У Палацы культуры вобласці сабраліся найлепшыя прадстаўнікі, ветэраны і маладыя спецыялісты сферы аховы здароўя.
На фестывалі ў Александрыі сканцэнтраваны ўвесь каларыт беларускай культуры і фальклору. Аб гэтым журналістам заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час пасяджэння пастаянна дзеючага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне.
17 чэрвеня на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна адбудзецца адкрыты рэгіянальны фестываль «Сенафэст – 2023». Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. У час фестывалю адбудуцца спаборніцтвы па сенакашэнні. Спаборніцтвы пройдуць у тры этапы: «Касьба на хуткасць», «Ювелірная касьба», «Стагатаванне сена».
У канцы тыдня медыкі будуць адзначаць сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды праходзяць урачыстыя віншаванні найлепшых у прафесіі. У Магілёўскай бальніцы №1 пасля афіцыйнай часткі арганізавалі конкурс маладых спецыялістаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях удасканалення работы з кадрамі. Да абмеркавання кадравай работы было запрошана шырокае кола прадстаўнікоў кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, урада і парламента, а таксама губернатары, міністры, памочнікі Прэзідэнта па абласцях.
Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое адбудзецца 8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён).
У Магілёўскай вобласці за летнія канікулы плануюць аздаравіць больш за 46 тысяч дзяцей. Працуе 768 летніх лагераў. Школьных лагераў у рэгіёне больш за трыста, у іх адпачываюць больш за 16 тысяч школьнікаў. У сярэдняй школе аграгарадка Палошкава Клімавіцкага раёна працуе лагер пад назвай «Школьны экспрэс».
Цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове 16 чэрвеня здалі амаль 12 тыс. абітурыентаў. Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк. «На цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове зарэгістраваліся 11 966 чалавек. Гэта выпускнікі мінулых гадоў, якім у бягучым годзе прадастаўлена права здаваць тры цэнтралізаваныя тэсціраванні», - расказаў Юрый Міксюк.
Цырымонія ўрачыстага ўручэння спецыяльных дыпломаў абласнога выканаўчага камітэта пераможцам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і педагогах, якія іх падрыхтавалі, адбылася сёння ў Магілёве. Узнагароды атрымалі 84 навучэнцы і 78 педагогаў.
Традыцыйнае і любімае ўсімі рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе 8 ліпеня ў Шклоўскім раёне. Яркая і насычаная праграма будзе здзіўляць гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства цікавымі лакацыямі, тэматычнымі пляцоўкамі, канцэртамі і рознымі актыўнасцямі, расказалі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Форму летняга адпачынку на базе воінскіх часцей сёлета выбралі 500 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго рэгіёну. Адпачыць фізічна ці наўрад атрымаецца, затое адужэць і атрымаць новыя веды і ўменні - гэта абавязкова. Гэтым летам у вобласці створана больш за 20 ваенна-патрыятычных лагераў. Што вабіць у такім адпачынку юнакоў - глядзіце ў сюжэце.
Профільнае аздараўленне матывуе моладзь на новыя поспехі і дасягненні. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас наведвання аздараўленчага лагера для адораных дзяцей «Алімпіец» у Магілёве.
Прамую тэлефонную лінію 17 чэрвеня правядзе старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык. З 9.00 да 12.00 па тэлефонным нумары 8 (0222) 31 00 97 яна адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Рэд.
Прадстаўнікі магілёўскіх СДЮШАР сталі пераможцамі рэспубліканскай Спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь па дзюдо. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара СДЮШАР БФСТ «Дынама» Жанна Чапелінская. Спаборніцтвы праходзілі ў Лядовым палацы Гомеля з 9 да 12 чэрвеня. Удзел у турніры бралі 45 каманд, якія прадставілі розныя спартыўныя школы і клубы з усіх абласцей і г. Мінска. Больш за 250 юнакоў і дзяўчат 2008-09 гг.н. змагаліся ў індывідуальных і змешаных камандных паядынках.