Архіў навін

У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 8 ліпеня адбудзецца купальскі фестываль-свята «Александрыя» збірае сяброў - 2023». З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца на сайце. Ужо традыцыйныя гулянні пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра каля маста, які злучае два населеныя пункты (Александрыю і Копысь), і дзве вобласці (Магілёўскую і Віцебскую).
Магілёўскага майстра-2023 шукае абласное аб'яднанне прафсаюзаў. Конкурс па добраўпарадкаванні гарадскога парку Падміколле - у самым разгары! Новыя архітэктурныя формы ўжо з'яўляюцца ў парку.
Другія Еўрапейскія гульні, якія прымаў Мінск у 2019 годзе, сталі адной з самых яркіх і маштабных спартыўных падзей Беларусі. Такога эфекту ўдалося дасягнуць, у тым ліку, дзякуючы рабоце валанцёраў. Карэспандэнты ТРК «Магілёў» пазнаёміліся з тымі, хто на Гульнях краін СНД будзе ствараць асаблівую спартыўную атмасферу для магілёўскіх балельшчыкаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Абласны тур рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» адбудзецца 16 чэрвеня ў Клічаве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце БРСМ. У гарадскім парку збяруцца 19 самых актыўных сем'яў Магілёўшчыны, якія жывуць і працуюць у вёсцы. Самаму маленькаму ўдзельніку 7 месяцаў. Урачыстым пачаткам мерапрыемства стане ўскладанне кветак да Мемарыяльнага знака па ўшанаванні вызвалення г.п. Клічава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і аднаўлення Савесткай улады ў тыле ворага. Затым сем'і высадзяць дрэвы на «Алеі Сям'і».
Важны і вельмі адказны этап у жыцці ўчарашніх школьнікаў. Сёння стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне. Праверыць свае веды па навучальных дысцыплінах трэба 55 тысячам абітурыентаў. Першы прадмет - беларуская мова, далей - праз дзень выпрабаванні яшчэ па 10 дысцыплінах. У тройцы самых папулярных - фізіка, англійская і руская мовы. Адзначаюць, заданні цэнтралізаванага тэсціравання - аднаго ўзроўню складанасці з аналагічнымі на цэнтралізаваным экзамене.
Чэмпіён Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод моладзі-2021, выхаванец магілёўскай школы штангістаў Сяргей Шаранкоў пракаментаваў магчымасць трапіць на Алімпійскія гульні.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня падпісаў указ №171 «Аб прыняцці мер у галіне цэнаўтварэння», якім карэкціруюцца асобныя ўказы кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на забеспячэнне адзіных падыходаў у галіне цэнаўтварэння і ўстанаўленне найбольш празрыстага механізма фарміравання экспартных цэн на асобныя тавары. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Пытанні маючай адбыцца рэканструкцыі Быхаўскай ЦРБ абмеркавалі 13 чэрвеня на аператыўнай нарадзе ў Быхаве з удзелам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, намесніка старшыні аблвыканкама Валерыя Малашкі, старшыні Быхаўскага райвыканкама Дзмітрыя Марціновіча і прадстаўнікоў медустановы.
Прыняцце антыбеларускай рэзалюцыі на сесіі МАП у Жэневе дыскрэдытуе саму гэтую арганізацыю. Такой думкай падзяліўся старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Рамонт дарог, рэалізацыя інвестпраекта, развіццё фермерскай гаспадаркі і садзейнічанне ў працаўладкаванні ўвайшлі ў лік пытанняў, якія паступілі падчас асабістага прыёму грамадзян старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам у Быхаве.
Цяпер (з 8 па 18 чэрвеня) на Прававым форуме Беларусі праходзіць грамадскае абмеркаванне праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў» (спасылка на абмеркаванне https://forumpravo.by/publichnoe-obsuzhdenie-proektov-npa/forum15/ 17166-proekt-ukaza-prezidenta-respubliki-belarus-_ob-avtomobilnykh-perevozkakh-passazhirov) Ініцыятарам стала Міністэрства транспарту і камунік
Менш за два месяцы застаецца да старту аднаго з самых маштабных спартыўных форумаў Беларусі — ІІ Гульняў краін СНД. На працягу некалькіх дзён найлепшыя атлеты краін садружнасці будуць выступаць у 11 гарадах Беларусі. Магілёў прыме спаборніцтвы па стральбе з лука і каратэ. Пра тое, як у Магілёве рыхтуюцца да гэтых гульняў, расказалі ў студыі праграмы «Днямі». Спецыяльны госць - начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.
Спартыўную і гульнявую пляцоўкі адкрылі на ўнутрыдамавых тэрыторыях па вуліцы Калініна ў Бялынічах. Першая размясцілася ў дамоў №№ 1В, Г і Д, а другая - побач з дамамі 10 і 12. Тут добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. Устанавілі сучаснае гульнявое абсталяванне для дзяцей рознага ўзросту: горкі, лесвічкі, арэлі, трэнажоры. Гульнявы комплекс атрымаўся маляўнічым і шматфункцыянальным.
Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае наведаць выставачны праект «Анатамікус». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Катанне на сапбордах і байдарках, наведванне аднаго з галоўных турыстычных гарадоў Беларусі - гэта толькі малая частка турыстычных актыўнасцей, якімі багатая Беларусь. У тым ліку і Магілёўская вобласць. Лета, здаецца, канчаткова ўступіла ў свае правы - самы час задумацца аб адпачынку. Вядома, па цяперашніх часах з-за новай лагістыкі авіяпералётаў, выбар, напрыклад, трапічных курортаў па адэкватным кошце не гэтак багаты і разнастайны. Ну хіба гэта нагода адмаўляць сабе ў сапраўдным задавальненні?! І ўжо сапраўды гэта зручны момант прыгледзецца да таго, што зусім побач.
У Магілёўскай вобласці курыць каля 30 % дарослага насельніцтва. Пра гэта расказалі спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
«Будынку нашага стацыянара ўжо больш за 50 гадоў, апошні капітальны рамонт яно бачыла на мяжы двухтысячных, - распавяла намесніца галоўнага лекара Шклоўскай ЦРБ Наталля Тондрык. - Установа ўключана ў інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці на 2023 год вельмі своечасова, бо абновіцца не толькі сам будынак, але таксама будзе закуплена неабходнае абсталяванне. Мы набываем аперацыйныя сталы і лапараскапічную стойку для хірургічнага аддзялення, абсталёўваем рэанімацыйнае аддзяленне, купляем новы апарат ШВЛ, наркозна-дыхальную апаратуру.
У гэтыя выхадныя спартыўны комплекс «Алімпіец» у Магілёве прыняў тэставыя спаборніцтвы па каратэ да II Гульняў краін СНД. Лагістыку і арганізацыйныя пытанні адпрацавалі падчас рэспубліканскіх спаборніцтваў Mogilev Open, удзельнікамі якіх сталі спартсмены ад 8 да 15 гадоў з розных куткоў нашай краіны. Дзеці не змогуць стаць удзельнікамі маючых адбыцца міжнародных спаборніцтваў, таму што ў Нацыянальную зборную патрапяць старэйшыя спартсмены. Аднак менавіта гэты чэмпіянат стаў генеральнай рэпетыцыяй маючых адбыцца II Гульняў краін СНД.
Семінар-практыкум для галоўных спецыялістаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і членаў Маладзёжнага парламента пры абласным, гарадскіх і раённых Саветах дэпутатаў прайшоў 8-9 чэрвеня ў Магілёве. Удзел у ім прыняла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык
Выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб 13 чэрвеня з 09.00 правядзе старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка ў Быхаўскім раённым выканаўчым камітэце. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (02231) 7-96-40, 8 (02231) 7-96-99. Рэд.
Урачыстае адкрыццё сучаснай шматфункцыянальнай сілавой пляцоўкі адбылося ў Бялынічах. Новы спартыўны аб'ект для дзяцей і дарослых з'явіўся дзякуючы рэспубліканскаму сацыяльнаму праекту Прэзідэнцкага спортклуба «Спорт для ўсіх» і ўдзелу Бялыніцкага райвыканкама.
Выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб 22 чэрвеня з 11-00 да 13-00 у Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце правядзе намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Аляксандраўна Альшэўская. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (0222) 29-90-12, 8 (0222) 29-90-09 и 8 (02241) 2-66-11. Рэд.
Фестываль дзіцячай міратворчасці «Дзеці за мір» прымаў Магілёў. Гэты фестываль - адзін з праектаў Беларускага фонду міра. У рамках яго падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу «Лепшы міратворчы праект школ свету». У абласны цэнтр з'ехаліся больш за сотню школьнікаў, каб прадставіць свае мірныя ініцыятывы. ТРК «Магілёў»
Прыёмы грамадзян у сельскіх выканаўчых камітэтах, у невялікіх населеных пунктах, паказваюць цесную ўзаемасувязь улады і насельніцтва на месцах, што дае магчымасць ведаць бягучыя пытанні людзей і аператыўна іх нівеліраваць. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, падводзячы вынікі выязнога прыёму грамадзян у Гарбавіцкім сельскім выканаўчым камітэце Чавускага раёна.
Абсталяваць прасторную фан-зону на час правядзення ў Беларусі ІІ Гульняў краін СНД плануюць у Магілёве. Як распавёў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Сяргей Новікаў, сквер 40-годдзя Перамогі з 4 па 14 жніўня будзе мець шмат зон актыўнасці, таксама там будзе ўсталяваны вялікі манітор:
Магілёўскі стадыён «Спартак» прымае рэспубліканскія спаборніцтвы па стральбе з лука на прызы ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама. Штогадовы турнір на гэты раз выконвае і важную функцыю тэставых спаборніцтваў да II Гульняў краін СНД.
У Магілёве ў вокнах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса можна ўбачыць выставу-інсталяцыю «Дзіўны свет лялек», паведамілі ў абласным тэатры лялек.
У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва - новая мастацкая выстава пад назвай «Скрозь час». Яна прысвечана 85-годдзю Беларускага Саюза мастакоў і прымеркавана да Года міру і стварэння. ТРК «Магілёў»
Асноўная задача аграрыяў зараз - якасна і па тэхналогіі ўбраць травы першага ўкосу для фарміравання пажыўных кармоў для БРЖ.