Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў службовым асобам забяспечыць падтрымку ў пераходны перыяд ад аднаго склікання парламента да другога. Адпаведнае даручэнне ён даў на нарадзе па пытаннях арганізацыі работы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Ветэранаў ВАВ узнагародзяць юбілейным медалём да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 9 Мая. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны палкоўнік Іван Міцін. Юбілейны медаль «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» устаноўлены ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад 29 лютага 2024 года №75. Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
Фантасмагорыю «Жаніцьба» паводле п'есы Мікалая Гогаля прадставіць на Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме «М@rt.Кантакт» Магілёўскі абласны драмтэатр, паведамілі ва ўстанове культуры. Прэм'ерны спектакль паставіў тытулаваны расійскі рэжысёр, заснавальнік і мастацкі кіраўнік пермскага тэатра «Ля Моста» Сяргей Фядотаў. Майстар заўсёды працуе з класікай сваім арыгінальным містычным спосабам, таму традыцыйную бытавую камедыю ён ператварыў у фантасмагорыю з цудамі, неверагоднай логікай і нечаканымі ўчынкамі.
Гала-канцэрт абласнога этапа фестывалю «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе ў Магілёве 14 сакавіка. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Больш за 100 мерапрыемстваў пройдзе ў Бялынічах пад эгідай «Культурнай сталіцы Беларусі – 2024». Аб гэтым журналістам расказаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун.