Архіў навін

Ход падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» - «Александрыя збірае сяброў - 2024» абмеркавалі сёння на анлайн прэс-канферэнцыі ў Прэс-цэнтры Дома прэсы. Удзел у ёй узялі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іна Адамовіч.
У Магілёве 21 чэрвеня прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы. Высокую ўзнагароду ўручылі маладым прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, якія дасягнулі поспехаў у рабоце, вучобе, навуковай, спартыўнай і творчай дзейнасці. У гэтым годзе лаўрэатамі спецыяльнай прэміі сталі 40 чалавек - прадстаўнікі адукацыі, культуры і мастацтва, аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, грамадска-палітычнай дзейнасці, сродкаў масавай інфармацыі, сацыяльнай абароны насельніцтва.
У абласным цэнтры праходзіць міжнародны пленэр «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў». Яго арганізатары - Магілёўскі гарвыканкам і ўпраўленне культуры, музей гісторыі Магілёва і Расійскі клуб Праваслаўных Мецэнатаў. Цягам некалькіх дзён госці з Расіі будуць маляваць Магілёў і яго знакавыя месцы. Пра гэта расказалі на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.
Магілёўскім аблвыканкамам 26 чэрвеня будзе праводзіцца тэматычная гарачая лінія «Аб дзейнасці абласной службы «Кантакт-цэнтр-115». Грамадзяне могуць выказаць меркаванне аб рабоце гэтай службы, унесці прапановы па яе ўдасканаленні па тэлефоне 8 (0222) 71 32 55 з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00. Рэд.
На базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках гэтымі днямі праходзіць фінал другога рэспубліканскага конкурсу «Агрантры Беларусі».