Архіў навін

З 1 ліпеня зменіцца парадак назначэння выплаты бальнічных тым, хто працуе. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны ўпэўнены: навацыя дапаможа ўстанавіць роўныя падыходы ў аплаце бальнічных у залежнасці ад удзелу работнікаў у сістэме дзяржаўнага сацстрахавання, зменшыць колькасць памылак бухгалтарскіх службаў у гэтай сферы і знізіць нагрузку на бізнес пры назначэнні і разліку дапамогі. Якія навіны нас чакаюць? Чаму аплата бальнічнага павялічыцца?
Цырымонія ўзнагароджання актыву рэгіёна, які быў задзейнічаны ў арганізацыі і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, адбылася ў Магілёве. Удзел у ёй узялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
У Дрыбінскім раённым Доме рамёстваў поўным ходам ідзе падрыхтоўка да рэгіянальнага конкурсу «Купальскі вянок». Пра гэта паведамілі арганізатары свята Купалле («Александрыя збірае сяброў»). Майстры робяць апошнія рыскі будучай конкурснай працы – купальскі вянок «Кветкавыя мары роднай зямлі». «Вянок, даўжынёю ў 1 метр, робяць з прыродных матэрыялаў, якія сабраны на палях, лугах Дрыбінскага краю, - падзяліліся суразмоўцы. - У яго ўваходзіць больш за дзесяць відаў раслін, праца і старанне майстроў і, вядома ж, любоў да роднай, прасвяднай прыгажосцю зямлі».
У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій сёння, 27 чэрвеня, пачаўся прыём дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. У рамках набору зацверджаны 102 мэтавыя месцы. Сярод спецыяльнасцей — «аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей», «тэхналагічныя машыны і абсталяванне», «абсталяванне і тэхналогіі вакуумнай, кампрэсарнай і нізкатэмпературнай тэхнікі», «вытворчасць прадуктаў харчавання з расліннай сыравіны», «вытворчасць прадуктаў харчавання з жывёльнай сыравіны», «вытворчасць і перапрацоўка палімерных матэрыялаў».
Напярэдадні ўборачнай кампаніі прафсаюзы вывучылі, як арганізавана гарачае харчаванне для аграрыяў Глускага раёна. Абеды для іх рыхтуюць работнікі кафэ «Маладосць». Адсюль харчаванне штодзень механізатарам проста ў поле дастаўляюць вадзіцелі сельгасарганізацый. Старшыня Глускага раённага аб'яднання прафсаюзаў Сяргей Слічонак наведаў аграфірму «Слаўгарадскі». Асаблівую ўвагу ён удзяліў якасці ежы, умовам дастаўкі гарачага харчавання і пітной вады.
Адкарэктаваны пералік укладанняў, якія ўваходзяць ва ўніверсальную аптэчку першай дапамогі. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства №99 ад 12 чэрвеня 2024 года, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Згодна з унесенымі карэкціроўкамі, у аптэчку першай дапамогі павінны быць укладзены тэрмометр электронны і вымяральнік артэрыяльнага ціску (раней - тэрмометр медыцынскі электронны і танометр). Пры гэтым колькасць прыбораў могуць вызначаць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна ў залежнасці ад патрэбнасці.
У Магілёве супрацоўнікі органаў унутраных спраў правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні па рэагаванні на няштатныя сітуацыі, якія ўзнікаюць на тэрыторыі спарткомплексу пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. У вучэннях прыняў удзел начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня, кіраўнікі міліцыі грамадскай бяспекі і ўсіх тэрытарыяльных АУС вобласці.
33 млн т цэменту выпусціў Беларускі цэментны завод у Касцюковічах, адно з прадпрыемстваў холдынгу «Беларуская цэментная кампанія», з моманту пуску завода - за 27 гадоў сваёй працы. Пра гэта паведамілі ў БЦК. У 2023 годзе на заводзе вырабілі 2002000 т цэменту, а ў бягучым годзе ўжо выпушчана 922 тыс. т. «Аб'ёмы вытворчасці прадукцыі істотна павялічыліся за апошнія некалькі гадоў: з 2021 года выпуск цэменту склаў амаль 7 млн т», - адзначылі ў холдынгу.