Архіў навін
— Нарыхтоўка кармоў першым укосам на палях і лугах вобласці ў самым разгары. Праходзіць яна, можна сказаць, у спрыяльных умовах. Для травы дастаткова вільгаці, а для аграрыяў - пагодлівых дзён. Праўда, у пачатку чэрвеня месцамі дажджы стрымліваюць тэмпы нарыхтоўкі кармоў, аднак земляробы вобласці імкнуцца выкарыстоўваць кожную пагодлівую гадзіну для ўборкі траў, каб максімальна ствараць з сакавітай травы запасы кармоў высокай якасці. Менавіта так і робяць у гэтыя дні руплівыя гаспадары. У выніку ў вобласці ключавыя паказчыкі па нарыхтоўцы кармоў вышэйшыя за леташнія.
У аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна адкрылі шматфункцыянальную сілавую і дзіцячую пляцоўкі.
Новы спартыўны комплекс у аграгарадку абсталявалі па рэспубліканскім сацыяльным праекце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Спорт для ўсіх«», які накіраваны на падтрымку спорту і здаровага ладу жыцця. Шматфукцыянальная пляцоўка прызначана для варкаўту і выканання розных фізічных практыкаванняў. Трэнажоры, баскетбольная пляцоўка, зона для людзей з абмежаванымі магчымасцямі - занятак па сіле тут зможа знайсці кожны.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія павінны адбыцца ў 2025 годзе, неабходна правесці дастойна, каб камар носа не падтачыў. Такую ўстаноўку даў Прэзідэнт Беларусі, Старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню ЦВК Ігара Карпенку.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі.
Так, 15 чэрвеня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Бушлякоў Ігар Валер'евіч – намеснік старшыні гарвыканкама);
У Бабруйску рыхтуюцца да міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Вянка сяброўства». Ён адбудзецца 17-ы раз, сёлета - з 27 чэрвеня па 1 ліпеня. Чакаецца, што Бабруйск прыме 500 удзельнікаў, заяўкі прыйшлі з 12 краін. У фестывалі прымуць удзел 23 калектывы. Заслужаны аматарскі калектыў Народны хор народнай песні імя Віктара Балаханава з Бабруйска рыхтуецца да «Вянка сяброўства».
Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін правядзе 19 чэрвеня з 9.00 да 13.00 у каб. 338.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляе галоўны спецыяліст абласнога Савета дэпутатаў пры звароце грамадзяніна, яго прадстаўніка, прадстаўніка юрыдычнай асобы асабіста або па тэлефоне 8 (0222) 32-67-67.
Юлія Таранава
Праект ЮНІДА зараз і ў Магілёве. На базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта сумесна з Магілёўскім Тэхнапаркам будзе рэалізаваны праект па навучанні не толькі студэнтаў, але і павышэнню кваліфікацыі спецыялістаў прадпрыемстваў. Такім чынам, у ВНУ ўпэўнены - укараненне прынцыпаў чацвёртай прамысловай рэвалюцыі не прымусіць сябе чакаць.
ХIII Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» традыцыйна пройдзе 26-28 ліпеня ў Быхаўскім раёне на Чыгірынскім вадасховішчы на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода, паведамілі арганізатары.
Па словах арганізатараў, музычны форум не толькі захавае, але і пашырыць свой мультыкультурны фармат. Гасцей і ўдзельнікаў чакаюць творчыя, аздараўленчыя, турыстычныя, спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы і праекты, а таксама шматгадзінная дзённая і вячэрняя музычная праграма.
Сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава пачынае працу выстава «Погляд», якая прадстаўляе творчасць знакамітага французскага жывапісца Анры Маціса.
На выставе можна ўбачыць больш за 100 яркіх літаграфій ад знакамітага Атэлье Мурло. Многія з іх ствараліся пад чулым кіраўніцтвам самога мастака.
Выстава працягнецца да 25 жніўня.
Даведачна: Анры Эміль Бенуа Маціс — французскі жывапісец, малявальшчык, гравёр і скульптар (31 снежня 1869, Ле-Ката-Камбрэзі — 3 лістапада 1954, Ніца).
Па прыкладзе бацькі-працаўніка
Трактарыста-машыніста ААТ «Магілёўскі лянок» Дзмітрыя Маісеева калегі называюць віртуозам: валодае ўсімі відамі сельгастэхнікі, добра разбіраецца ў кампутарах, арэ і сее з ювелірнай дакладнасцю. Па словах самога Дзмітрыя Валер'евіча, быць думаючым механізатарам яму дапамагае вышэйшая адукацыя - 15 гадоў назад атрымаў дыплом інжынера-механіка ў сельгасакадэміі.
На базе Шклоўскага раёна прайшоў абласны выязны семінар, удзельнікамі якога сталі старшыні раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў Шклоўскага, Горацкага, Дрыбінскага, Мсціслаўскага, Круглянскага і Слаўгарадскага раёнаў, прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Шклоўскага раёна. Тэма – «Арганізацыя дзейнасці органаў мясцовага самакіравання ў сучасных умовах».
Культурная сталіца Беларусі - Бялынічы - працягвае маштабнае добраўпарадкаванне. Акрамя рамонту дарог у горадзе актыўна вядуць капітальны рамонт дамоў і прыдамавых тэрыторый. Яго праводзіць Бялыніцкі жылкамгас сіламі свайго будаўнічага падраздзялення.
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 6 верасня 2011 года нумар 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» Міністэрства адукацыі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'явілі аб правядзенні адкрытага конкурсу па назначэнню стыпендый Прэзідэнта аспірантам на 2025 год, паведамілі ў прэс-службе НАН.
Зацверджаны санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да санітарнай аховы тэрыторыі Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 5 сакавіка 2024 года нумар 43, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня падпісаў указ нумар 220 аб устанаўленні юбілейнага медаля «30 год Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
Переводчик