Архіў навін

Міжведамасны семінар па пытаннях ажыццяўлення працэсуальнага кантролю праходзіць у Бабруйску. Арганізатарам тэматычнай сустрэчы выступіў Следчы камітэт. Пра гэта паведамляе sb.by са спасылкай на прэсавую службу Следчага камітэта. Адкрываючы семінар, кіраўнік ведамства Дзмітрый Гора падкрэсліў, што сістэма працэсуальнага кантролю з моманту стварэння Следчага камітэта настройвалася і ўдасканальвалася.
Магілёўская вобласць актыўна рыхтуецца да правядзення свята «Купалле» ў Александрыі. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок падчас паседжання абласнога аргкамітэта.
Пад эгідай спецыяльнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі імя Канстанціна Уладзімірава нядаўна быў створаны ваенна-патрыятычны клуб «Вышыня», які аб'яднаў 30 хлопчыкаў і дзяўчынак некалькіх школ абласнога цэнтра. На гэты раз камандзір спецыяльнага батальёна палкоўнік міліцыі Андрэй Казінец разам з калегамі арганізаваў велапрабег па месцах баёў падчас абароны горада Магілёва.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу за дасягненні ў галіне развіцця прамысловых тэхналогій і менеджменту «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024» прайшла ў Мінске. У другім конкурсе ў параўнанні з першым колькасць пераможцаў падвоілася. 62 узнагароды былі ўручаны 52 прадпрыемствам прамысловасці. ААТ «Магілёўскі металургічны завод» удастоены дыплома II ступені ў намінацыі «Прадукт года ў катэгорыі «Рост якасных паказчыкаў» за прадстаўлены прадукт «Восі чарнавыя для чыгуначнага рухомага саставу РУ1Ш».
Толькі за 2023 год у асартыменце прадпрыемства - з'явілася 30 навінак Ад тэхналагічных распрацовак да вытанчаных дэлікатэсаў. Працягвае работу самы маштабны сёлетні аграфорум. «Белагра-2024» - гэта больш за 500 кампаній з 11 краін. Сваю прадукцыю на выставе штогод прадстаўляе і Магілёўскі мясакамбінат. На палях форуму плануюць правесці шэраг перагавораў з замежнымі партнёрамі. Апроч таго, што асартымент трывала замацаваўся на ўнутраным рынку, прадукцыя запатрабаваная і ў іншых краінах.
У Беларусі праходзіць аграпрамысловы тыдзень. У яго рамках праводзяцца спецыялізаваныя выставы «Белагра-2024». Міжнародныя дэлегацыі знаёмяцца з патэнцыялам Беларусі не толькі ў выставачных павільёнах. У прыватнасці, Магілёўшчыну наведваюць дэлегацыі Прыморскага і Хабараўскага краёў Расійскай Федэрацыі.