Архіў навін

Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» стартуе ў суботу, 22 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Як адзначылі суразмоўцы, «Дарогамі Памяці і Славы» трэці год запар праводзіцца падчас абласной патрыятычнай акцыі «Звон смутку», прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Абодва мерапрыемствы пачынаюцца ў 4 гадзіны раніцы на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».
Магілёўскае аддзяленне ГА «Беларускі саюз журналістаў» узначаліла дырэктар тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Таццяна Ларына. Яе кандыдатура была аднагалосна падтрымана на справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласнога аддзялення ГА «БСЖ».
Паседжанне абласнога выканаўчага камітэта правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Таксама ўдзел у ім прынялі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, члены выканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гаррайвыканкамаў, першыя намеснікі - начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый вобласці, прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну салавых ведамстваў. На парадку дня - гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый Магілёўскай вобласці да правядзення ўборкі ўраджаю, сяўбы азімых культур.
Незвычайныя канструкцыі прыпыначных пунктаў ужо сталі візітнай карткай Магілёва. Тэма космасу, прыроды, а зараз і гісторыя горада. Вывучыць гэта можна падчас чакання транспарта.
Будоўля з відам на вялікае малако У Магілёўскай вобласці стаўка на МТК, якія будуюцца, - гэта не толькі новыя працоўныя месцы, але і значны рост малочнай вытворчасці.
Беларуска Алеся Гетманава стала чэмпіёнкай Гульняў БРІКС у жаночай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 57 кг. Усе жаночыя спаборніцтвы па барацьбе на казанскім форуме праводзіліся ў фармаце кругавога турніру, у катэгорыю да 57 кг заявіліся пяцёра спартсменак. Напярэдадні Алеся Гетманава перамагла Нілуфар Атэмісаву з Узбекістана (11:0), Марыну Сіманян з Расіі (7:5) і Венруі Хай з Кітая (10:0), а сёння таксама датэрмінова разабралася з Таінай Рыбейра з Бразіліі і заваявала золата.