Архіў навін

На Буйніцкім полі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння залатых медалёў і атэстатаў з адзнакай выпускнікам школ Магілёўскага раёна.
Магілёўскі ЦАР выйшаў у чвэрцьфінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе. У першым паядынку 1/8 фіналу ў партугальскім Назары чэмпіёны Беларусі разграмілі «Спартак» з Варны з лікам 8:3. Чатыры мячы ў вароты балгарскай каманды забіў Яўген Новікаў, галявы дубль у актыве Станіслава Суслава, па адным разе вызначыліся Юрый Пятроўскі і Андрэй Вадаевіч. У гульні за выхад у паўфінал падапечныя Вадзіма Бокача сустрэнуцца з пераможцам матчу паміж партугальскай «Брагой» і кіпрскім «Пафасам». Пераможца і прызёры Кубка чэмпіёнаў стануць вядомы 16 чэрвеня.
Сёння ў Круглянскім райвыканкаме прайшоў выязны прыём грамадзян. Да памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка звярнуліся жыхары не толькі Круглянскага раёна, але і Магілёўскага. Заяўнікі ўзнімалі тэмы якасці дарог у аграгарадках і вёсках, асвятлення населеных пунктаў, капітальнага рамонту шматкватэрных дамоў.
Пазачарговае паседжанне камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама адбылося сёння пры ўдзеле старшыні камісіі - намесніка старшыні аблвыканкама Алега Стэльмашка, начальніка аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Святланы Кашняровай, а таксама членаў абласной камісіі, іншых зацікаўленых службаў. Праз відэаканферэнцсувязь у рэгіянальных студыях падключыліся да сходу старшыні тэрытарыяльных КСН і іх намеснікі, прадстаўнікі органаў упраўленняў адукацыі, унутраных спраў і інш.
Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Падрабязнасці па спасылцы на прэс-цэнтр дзяржаўнага аб'яднання. - Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы ўрачыстасці, якая пройдзе 6-7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, - удакладнілі ў дзяржаўным аб'яднанні.
Правильные черты лица, густая копна волос... Местные жители подсказывают: при жизни Татьяна Гиндина, бюст которой установлен в Сокольничах, — комсомолка, активистка и просто красавица — была огненно‑рыжей. И с гордостью добавляют: до войны она стала первой в районе женщиной‑трактористкой, а с началом Великой Отечественной добровольцем ушла на фронт. Память о той, которая стояла у истоков становления сельского хозяйства Могилевщины, которая освобождала эту землю от оккупантов, в этом краю передается из поколения в поколение.
Даўно наспела неабходнасць мадэрнізацыі і пашырэння трасы Р-122, якая злучае Магілёў, Чэрыкаў і Касцюковічы. Гэта важная аўтамабільная артэрыя ўжо не спраўляецца з узрослымі транспартнымі патокамі, што стварае шэраг нязручнасцей вадзіцелям. Адна паласа руху ў кожным кірунку часцяком абарочваецца стратамі каштоўнага часу для аўтамабілістаў, змушаных пераадольваць участкі дарогі ў рэжыме шчыльнага трафіку. Наспела надзённая неабходнасць пашырэння трасы, каб зрабіць рух больш камфортным і эфектыўным.
Хорошая подготовка почвы, заправка ее органическими и минеральными удобрениями, семена высокой репродукции, сев в оптимальные сроки — это еще не гарантия высокого урожая. Практически всем растениям нужна дополнительная минеральная подкормка. Как и химическая прополка от сорняков, болезней и вредителей. Словом, поле отблагодарит земледельца только при проведении комплекса работ по уходу за посевами. Этим сейчас заняты во всех регионах.
Аўтапрабег і мітынг-рэквіем прайшоў на мемарыяльным комплексе «Стэфанава» ў памяць аб загінуўшых ад рук карнікаў. Гэта чарговы пункт маршруту рэспубліканскага праекта «Сёстры Хатыні», адным з арганізатараў якога з'яўляецца грамадскае аб'яднанне «Патрыёты Беларусі».