Архіў навін

Пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за першае паўгоддзе бягучага года правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Магілёўскай вобласці Дзмітрый Круты, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, члены выканкама, члены Савета Рэспублікі Нацы
Будаўніцтва сучасных комплексаў у Магілёўскай вобласці па Указе Прэзідэнта ідзе па графіку, вялікіх адставанні ў рэгіёне няма. Такую інфармацыю агучыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Сёння новы МТК на 600 галоў, які пабудаваны на базе ААТ «Кіраўскі райаграпрамтэхзаб», наведаў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Круты.
У будаўніцтве новых малочнатаварных комплексаў павінна быць дынаміка. Асноўнае, для чаго гэта робіцца, - вынік. Такое меркаванне выказаў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Круты, наведваючы новы малочнатаварны комплекс у Кіраўскім раёне. Гэта першы ў Магілёўскай вобласці жывёлагадоўчы аб'ект, узведзены па Указе Прэзідэнта нумар 422 «Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочнатаварных комплексаў». Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы да канца года ў Беларусі ўзвядуць 60 сучасных комплексаў - па 10 у кожнай вобласці.
Міністэрства інфармацыі дало старт прыёму заявак на штогадовы рэспубліканскі творчы конкурс «Крэпка сям'я - моцная дзяржава». Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Асабісты прыём грамадзян 23 жніўня з 10.00 да 13.00 у Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце (г.Магілёў, вул.Чалюскінцаў, 63а) правядзе начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Мураўёў Аляксандр Аляксандравіч. Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефонах: 8 (0222) 42-30-33, 8 (0222) 42-30-25. Рэд.