Архіў навін
Прафсаюзы рэгіёну актыўна ўключаны ў працэс падрыхтоўкі школьнікаў да 1 верасня.
Матэрыяльную дапамогу ўжо атрымалі 4658 сябраў прафсаюзаў. Яна прызначана для збору да школы 7730 вучняў. З кожным днём гэтыя лічбы істотна растуць. У падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года задзейнічаны як сродкі наймальнікаў, так і галіновых прафсаюзаў.
Трэці камбайнерскі экіпаж-тысячнік вызначыўся на жніве ў Глускім раёне. Гэта Ілля Заяц і Андрэй Няборскі з ААТ «Турына-агра».
Даведка на 1 верасня патрэбна толькі для першакласнікаў. Для астатніх школьнікаў даведка робіцца адзін раз у год па ўзросце, паведаміў журналістам намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.
«Сістэмнай праблемы няма на працягу многіх гадоў, - сказаў Аляксандр Кадлубай. - Медыцынская даведка неабходна 1 верасня, толькі калі дзіця ідзе ў 1-ы клас у школу. Усе астатнія даведкі прадастаўляюцца ў залежнасці ад даты нараджэння канкрэтнага дзіцяці і дзейнічаюць на працягу каляндарнага года і не патрабуюцца пры пераводзе дзіцяці з аднаго класа ў іншы».
Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 21 жніўня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін. Прыём будзе праходзіць з 9.00 да 13.00. у каб. 338.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляе галоўны спецыяліст абласнога Савета дэпутатаў пры звароце грамадзяніна, яго прадстаўніка, прадстаўніка юрыдычнай асобы асабіста або па тэлефоне 8 (0222) 32-67-67.
Рэд.
ОАО «Белшина» с рабочим визитом посетили председатель концерна «Белнефтехим» Андрей Рыбаков, заместитель председателя Могилевского облисполкома Руслан Страхар, председатель Бобруйского горисполкома Игорь Кисель.
На працягу 6 месяцаў 2024 года адзначана стабільная работа санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Беларусі.
З 16 па 18 жніўня ў Саратаўскай вобласці завяршыўся XI адкрыты чэмпіянат Расіі па ворыве. У гэтым годзе ў конкурсе спаборнічалі каля 40 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Расіі і Беларусі. У ім прынялі таксама ўдзел майстар вытворчага навучання Максім Лагуноў з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, які выйшаў у фінал прэстыжнага чэмпіянату.
Увечары 19 жніўня ў МНС паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў Магілёве па вуліцы Каштанавай. Пасля прыбыцця ратавальнікаў на месца здарэння з акна кватэры ішоў дым, аднак інфармацыя аб наяўнасці людзей унутры адсутнічала.
Работнікі МНС знайшлі ў падпаленай кватэры жанчыну і дапамаглі ёй выбрацца на вуліцу. Пасля агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелая шпіталізавана з атручэннем прадуктамі гарэння.
У выніку пажару была пашкоджана маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь. Эвакуацыя іншых жыхароў дома не праводзілася.
Переводчик