Архіў навін

Пералік відаў дзейнасці для рамеснікаў будзе вызначаны ў бліжэйшы час. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 жніўня на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Адной з тэм мерапрыемства ў кіраўніка дзяржавы стала ажыццяўленне рамеснай дзейнасці. Прэзідэнт нагадаў, што ў гэтым годзе прыняты абноўлены закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, з якога вынікае, што рамеснікі становяцца часткай прадпрымальніцкай супольнасці.
На бягучым тыдні санітарна-эпідэміялагічнай службай ацэнены 382 зоны рэкрэацыі па ўсёй краіне, праведзены даследаванні 898 проб вады, з якіх 42 не адпавядала гігіенічным нарматывам. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Так, у Магілёўскай вобласці забаронена купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту: у Магілёве - гарадскі пляж на рацэ Дняпро, заліве Дняпра ў раёне вуліцы Фаціна, зоне рэкрэацыі на сажалцы Брады; у Магілёўскім раёне - пляжы на рацэ Дняпро ў аграгарадку Палыкавічы, сажалцы ў вёсцы Вільчыцы;
У Магілёўскай вобласці праіндэксаваны імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 12 жніўня 2024 года №40-13 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Згодна з дакументам, індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго цаной на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» устаноўлены ў памеры 35,177.
Магілёўскі ЦАР пяты раз стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе. У Брэсце ў фінальным паядынку 15-га кубкавага розыгрышу магіляўчане перамаглі каманду «Брэст-Волга» з лікам 4:1. У гэтым сезоне ЦАР таксама выйграў Суперкубак і чэмпіянат Беларусі. У гульні за трэцяе месца Кубка Беларусі віцебскі «Юркас» абыграў спартсменаў «Шчучына» з вынікам 6:3.
Падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў Магілёве ўстаноўлена раней невядомае месца пахавання мірных жыхароў. Вядуцца раскопкі, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе надаць імпульс жыллёваму будаўніцтву. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы абазначыў 19 жніўня на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў. «Як мы заўсёды гаворым, Беларусь - дзяржава для народа. Таму ўсе рашэнні павінны прымацца ў інтарэсах людзей. І адной з нашых прыярытэтных задач было і застаецца забеспячэнне грамадзян жыллём. Уласны дах над галавой важны для любога чалавека. Асабліва для маладой сям'і. Гэта яе ўпэўненасць у заўтрашнім дні», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.