Архіў навін

Канцэртную праграму «Вечар клавіш, саксафона, вакалу і музыкі сусветнага кінематографа» прадставіць у Магілёве Брэсцкая абласная філармонія. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама. Канцэрт адбудзецца 21 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава. У гэты вечар прагучаць мелодыі такіх кампазітараў, як Ісаак Дунаеўскі, Фазыл Сай, Джон Уільямс, Тошыа Машыма, Такасі Ёсімацу, Астар П'яцола і іншыя знакамітыя аўтары ў выкананні вядомых беларускіх артыстаў, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. Пачатак а 17-й гадзіне.
Рэгіянальны валавы прадукт у Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе вырас у супастаўных цэнах на 5,8 працэнта ў параўнанні з мінулагоднім паўгоддзем. На 7,7 працэнта павялічыўся аб'ём прамысловай прадукцыі. У гэтых паказчыках ёсць уклад многіх прадпрыемстваў рэгіёну - і вялікіх, і маленькіх. Напрыклад, у Дрыбінскім раёне развіваецца швейная вытворчасць.
Каля 200 юнакоў з усёй краіны будуць вучыцца ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў. Як расказалі ў міліцэйскім ведамстве, сёння міністр унутраных спраў Іван Кубракоў здзейсніў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць і праверыў гатоўнасць Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС да пачатку навучальнага года. У інспектаванні аб'екта таксама прыняў удзел намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк.
Рэспубліканскі семінар па пытаннях уключэння ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, праходзіць гэтымі днямі ў Бабруйску і Асіповічах. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме. У мерапрыемстве бяруць удзел Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання, арганізацый і бізнес-супольнасці.
Абласная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў «Ад якасці адукацыі - да паступальнага развіцця Магілёўскага рэгіёну» прайшла сёння ў абласным цэнтры. У маштабным форуме прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок, ганаровыя госці і педагагічная грамадскасць.
Дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да першай гадавіны ўтварэння Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», прайшла ў Магілёве. Тэмай сустрэчы стала рэалізацыя праекта «Грамадзянская пазіцыя» ў рамках узаемадзеяння па згуртаванні працоўных калектываў і насельніцтва рэгіёну вакол нашага нацыянальнага лідэра.
У Беларусі з 1 верасня памер базавай стаўкі складзе 253 рублі. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны са спасылкай на рашэнне Урада. У бягучым годзе гэта ўжо другое павышэнне базавай стаўкі. Яно закране больш за 800 тысяч работнікаў бюджэтнай сферы. На першым этапе базавая стаўка была павялічана з 1 студзеня на 6,4%, то бок з 235 да 250 рублёў. У параўнанні з мінулым годам сярэднегадавы памер базавай стаўкі ў 2024 годзе павялічыцца на 9%.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 жніўня падпісаў указ нумар 328 «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам зацверджана Палажэнне аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці. Савету Міністраў даручана да 1 верасня вызначыць пералік відаў рамеснай дзейнасці. З 1 кастрычніка рэгістрацыя фізічных асоб у якасці рамеснікаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з гэтым пералікам. Хто зможа стаць рамеснікам