Архіў навін
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння рабочую нараду з рэгіёнамі па інвестыцыйных праектах, што рэалізуюцца ў рамках даручэння кіраўніка дзяржавы «Адзін раён - адзін праект». Удзел у пасяджэнні таксама прынялі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар.
У Парыжы стартавала праграма спаборніцтваў XVII летніх Паралімпійскіх гульняў, на якіх у нейтральным статусе выступаюць восем беларусаў.
У сталіцы Францыі нашы паралімпійцы прадстаўлены ў двух відах спорту: плаванні і лёгкай атлетыцы. Першым відам праграмы з беларускім удзелам стаў папярэдні заплыў на стаметроўцы батэрфляем у класе S13 (сярод атлетаў з парушэннямі зроку), дзе выступіў 16-разовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў Ігар Бокій. Наш спартсмен праплыў дыстанцыю за 54,93 сек. і выйшаў у фінал з лепшым рэзультатам сярод 14 удзельнікаў.
Сёння афіцэры і курсанты пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржпагранкамітэта Канстанціна Моластава з падарункамі наведалі выхаванцаў Бялыніцкай спецыяльнай школы-інтэрната. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Міжнародны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» – унікальная магчымасць на свае вочы ўбачыць гісторыю дзяржавы, пабываць у знакавых месцах, дзе некалі вялася барацьба за нашу незалежнасць. Разам з удзельнікамі гэты шлях прайшла здымачная група Тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Аб уражаннях удзельнікаў праекта ў сюжэце.
Дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА) Уладзімір Гусараў не тэарэтык. Шмат гадоў запар ён мяняў аўдыторыю на поле, дзелавы касцюм - на рабочы камбінезон і адпраўляўся на ўборачную. Робячы ўсё «па падручніку», паказваў такія вынікі, што вопытныя камбайнеры прасілі: «Навучы!» Студэнты ж прызнавалі: «А наш выкладчык можа!»
Сродкі масавай інфармацыі ў ходзе маючай адбыцца перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі будуць адыгрываць адну з вядучых роляў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі.
У Парыжы стартуе праграма спаборніцтваў XVII летніх Паралімпійскіх гульняў з удзелам беларускіх спартсменаў.
Переводчик