Архіў навін

Новы навучальны год у школах Магілёўскай вобласці пачнуць 116 тыс. дзяцей, з іх 12 тыс. - першаклашкі. Усе школы атрымалі пашпарты гатоўнасці. Рыхтуецца адчыніць свае дзверы вучням і школа №24 у Магілёве.
У Беларусі выбралі лепшы інтэрнат сярод каледжаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Любая нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы дае нам вялікія магчымасці для назіранняў і супастаўленняў, роздумаў і высноў. Не з'явілася выключэннем і Рэспубліканская педагагічная рада, якая адбылася ў Палацы Рэспублікі.
Аграрыі Магілёўскай вобласці па стану на раніцу 28 жніўня ўбралі 321,4 тыс. га, намалочана 770,5 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса), пры сярэдняй ураджайнасці 24 ц/га. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Партфель першакласніку, наведванне атракцыёнаў у Магілёве і экскурсія на цеплаходзе па Дняпры. Дабрачынную акцыю для дзяцей з дамоў сямейнага тыпу арганізавала Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. Акцыя «У школу з радасцю» стала традыцыйнай і праводзіцца ў пачатку новага навучальнага года.
У Магілёўскай вобласці на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года выдзелена больш як Br5,4 млн. рознага віду дапамогі. Яна аказана звыш 18,9 тыс. сем'ям, у якіх выхоўваюцца больш як 35,7 тыс. дзяцей, паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава.