Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў выязны асабісты прыём грамадзян у Шклоўскім райвыканкаме. У ходзе прыёму жыхары рэгіёну звярнуліся з пытаннямі, якія датычацца сфер жыллёва–камунальнай гаспадаркі і землеўпарадкавання.
1 ліпеня ў горадзе Ланьчжоў правінцыі Ганьсу праходзіць першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Кітая. Галоўная тэма міжнароднай сустрэчы – «Аб'яднанне сіл рэгіёнаў у імя сумеснага развіцця і працвітання». Арганізатарамі выступілі Міністэрства замежных спраў Беларусі, Гродзенскі аблвыканкам, Кітайскае народнае таварыства дружбы з замежжам і Народны ўрад правінцыі Ганьсу.
Парад калясак, сямейная спартакіяда, аніматары і канцэртная праграма – вялікае свята двара разгарнулася сёння па вуліцы Куцепава ў Магілёве. Тут адкрылі новую дзіцячую пляцоўку.
Ва ўсіх рэгіёнах краіны, акрамя Віцебскай вобласці, выбарачна пачалі ўборку. Аграрыі Магілёўскай вобласці пачалі жаць азімы ячмень — трэба абмалаціць звыш 40 тысяч гектараў, а ўсяго ў гэтым годзе неабходна ўбраць 320 тысяч гектараў збожжавых культур. Першымі на жніво кропкава выйшлі камбайны ў Круглянскім раёне, потым — у Бабруйскім, Асіповіцкім і Глускім. Для масавай уборкі гаспадаркі чакаюць аптымальную вільготнасць і поўную спеласць.
У Беларусі з 1 ліпеня пачынаецца прыём заяў на аднаразовую выплату для шматдзетных сем'яў да школы. Пра гэта паведамілі ў прэсс–службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У ведамстве адзначылі, што такая выплата належыць сем'ям з трыма і больш дзецьмі да 18 гадоў (даход не мае значэння). Яе памер складзе 30 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) на 1 жніўня 2025 года на кожнае дзіця – школьніка. Выплата пачнецца з 1 жніўня.
У Магілёве да святкавання Дня Незалежнасці падрыхтавалі больш за 30 мерапрыемстваў, у тым ліку тэатральныя прэм'еры, кінапаказы, выставы і канцэрты. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме. Святочная праграма стартуе 2 ліпеня. На адкрытай пляцоўцы каля абласной бібліятэкі ім. В.І. Леніна будзе працаваць інтэрактыўная выставачная лакацыя «Дзень Незалежнасці – сімвал адраджэння, міру і адзінства». Днём на вул.Бярозаўскай, 1, пройдзе тэматычная праграма, прысвечаная творчасці Канстанціна Сіманава.