Архіў навін

Аб тым, як будуць змагацца з нядобрасумленнымі работнікамі ў сельскай гаспадарцы, у час нарады ў Асіповіцкім райвыканкаме расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой. Як нагадаў Дзмітрый Крутой, кіраўнік дзяржавы ўчора ў час селектарнай нарады ўвёў мабілізацыйны рэжым правядзення ўборачнай. Факты, агучаныя кантралюючымі і сілавымі органамі, абуральныя, таму неабходна падцягнуць выканальніцкую дысцыпліну на месцах. Рашэнне знойдзена.
Мабільныя рабочыя групы сфарміруюць у Беларусі для выяўлення ў рэгіёнах фактараў, якія стрымліваюць уборку. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе ўрада.
Ва ўмовах асаблівых капрызаў надвор'я пры ўборцы ўраджаю патрэбна жалезная дысцыпліна, якую даручана забяспечыць неадкладна. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у час рабочай паездкі ў Асіповіцкі раён.
Графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск – Асіповічы мяняецца 4–5 жніўня, паведамілі ў прэс–цэнтры БЧ. Гэта звязана з планавым рамонтам чыгуначнага маста на перагоне Пухавічы – Талька. Зменяцца расклад і маршрут цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск – Асіповічы, некаторыя цягнікі будуць адменены. Так, адмяняюцца 4 жніўня цягнікі №708, №740 Мінск – Гомель і №715 Гомель – Мінск, 5 жніўня – цягнікі №707, №755 Гомель – Мінск і №716, №622 Мінск – Гомель.
Следчыя Магілёўскай вобласці аказваюць дапамогу работнікам ААТ «Краснапольскі» ва ўборачную кампанію. Пра гэта паведамілі ва УСК па Магілёўскай вобласці.
Выпускнікі ВНУ і каледжаў Беларусі, якія вучыліся на дзённым бюджэтным аддзяленні, з 1 жніўня пачынаюць адпрацоўку па размеркаванні. У нашай краіне маладым спецыялістам пакладзены цэлы комплекс ільгот – ад жыллёвых, да льготнага крэдыту і стымулюючых выплат. У пресс–службе Мінпрацы і сацабароны ўжо не раз пералічвалі прэферэнцыі для маладых спецыялістаў. Калі прыступаць да працы
У Глускім раёне пераўтвораны чатыры гідралагічныя заказнікі мясцовага значэння. Гэта прадугледжана рашэннем Глускага раённага выканаўчага камітэта 7 ліпеня 2026 года нумар 17–27, якое апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт–партале.
Лета ў самым разгары, наперадзе ў дзяцей амаль паўтара месяца заслужаных канікулаў, але ўжо сёння школьнікі і іх бацькі пачынаюць актыўны шопінг да новага навучальнага года. А дапамагаюць ім у гэтым айчынныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці.
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 23 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў абласнога цэнтра падрыхтавалі для суіскальнікаў інфармацыю па актуальных вакансіях. Пагутарыць з наймальнікамі можна будзе ў рэжыме–анлайн з 10.00 да 12.00. Кірмаш вакансій пройдзе на спецыялізаванай платформе e–vacancy.by.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які аптымізуе адміністрацыйныя працэдуры, звязаныя з прававой аховай аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.У прыватнасці, скарачаюцца тэрміны правядзення экспертыз заявак, выдачы пасведчанняў на таварныя знакі і геаграфічныя ўказанні, рэгістрацыі аб'ектаў права прамысловай уласнасці.
Амаль 6,5 тысячы навучэнцаў Магілёўскай вобласці плануюць забяспечыць часовай занятасцю за час летняга сезона. Знайсці працу ў вольны ад вучобы час – гэта папулярны запыт старшакласнікаў на канікулах. І дзяржава імкнецца ў гэтым дапамагчы.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджаны рашэнні саветаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, перспектыўных праектаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара. На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта будзе накіравана каля 758 тыс. рублёў. Стыпендыі Прэзідэнта назначаны 197 студэнтам ВНУ.
На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» стартаваў галоўны ўнутраны старт сезона ў лёгкай атлетыцы – чэмпіянат Беларусі. Першыя медалі былі разыграны на дыстанцыі 10 000 м. Чэмпіёнам краіны ў мужчын з вынікам 29 мін. 56,99 сек. стаў Мікіта Чахоўскі; золата сярод жанчын заваявала Ніна Савіна, якая справілася за 34 мін. 50,33 сек. Другімі ў забегах фінішавалі тытулаваныя марафонцы Уладзіслаў Прамаў і Марына Даманцэвіч.
У Беларусі з 1 верасня заняткі пачнуць каля 1,025 млн школьнікаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс–службе Міністэрства адукацыі. У ведамстве адзначылі, што з агульнай колькасці навучэнцаў 87,5 тыс. – першакласнікі, 54,5 тыс. – навучэнцы 10–х класаў. «У новым навучальным годзе беларускія школы сустрэнуць вучняў абноўленай інфраструктурай і сучаснымі адукацыйнымі прасторамі. Свае дзверы адкрыюць больш як 2,5 тыс. школ і гімназій», – расказалі ў Мінадукацыі.