Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння сустрэчу з дэлегацыяй Бухарскай вобласці Рэспублікі Узбекістан на чале з хакімам Бацірам Зарыпавым. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Нурыдзін Мамажонаў, саветнік па гандлёва–эканамічных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Хасан Назараў, а таксама прадстаўнікі бізнес–дэлегацыі Бухарскай вобласці.
Турызм – важны сектар эканомікі. Дэпутаты нагадваюць, развіццё гэтай галіны – адзін з прыярытэтаў праграмы сацыяльна–эканамічнага развіцця Беларусі на гэту пяцігодку. У Клічаўскага раёна, які яшчэ называюць партызанскім краем, багаты патэнцыял: тут унікальная прырода і ідэальнае месца для экатурызму. Бо амаль 60% тэрыторыі раёна пакрыта лесам. І такі варыянт адпачыць ад гарадской мітусні вабіць не толькі мясцовых жыхароў. Многія госці раёна выбіраюць прагулкі ў лясным масіве.
На полі плошчай 137 га паблізу вёскі Грыбаны Магілёўскага раёна ўжо другі дзень вядзецца ўборка яравога ячменю. Убрана прыкладна 20% збожжавых ад плана, ураджайнасць перавышае 40 ц/га.
Пасля невялікага перапынку адновяцца матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. У стартавым паядынку другога круга магілёўскі «Днепр» прыме на сваёй арэне наваполацкі «Нафтан» (пачатак гульні ў 18.00; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). У гульні першага круга ў Наваполацку сапернікі разышліся мірам – 0:0. У 15 праведзеных матчах «Днепр» набраў 11 ачкоў і займае 13–е месца, а ў «Нафтана» усяго 6 заліковых балаў і апошняя, 16–я пазіцыя ў турнірнай табліцы.