Архіў навін

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 9.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 1 жніўня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42–21–02 (Багайчук Вера Уладзіміраўна – намеснік старшыні гарвыканкама);
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой сёння з рабочай паездкай наведвае Клімавіцкі раён, сярод асноўных пытанняў – развіццё сферы свінагадоўлі, ход уборачнай кампаніі ў гаспадарках раёна.
Новыя аб'екты, стварэнне кластара – як будзе развівацца сфера жывёлагадоўлі ў Магілёўскай вобласці на прыкладзе Клімавіцкага раёна расказаў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.
Новы комплекс па адкорме свіней вытворчай магутнасцю 51 тыс. галоў за год адкрылі сёння каля вёскі Барысавічы Клімавіцкага раёна. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка.
Павелічэнне аб'ёмаў паставак запасных частак да трактарнай тэхнікі BELARUS ва Узбекістан стала прадметам размовы падчас ліпеньскага візіту на Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, які ўваходзіць у склад «МТЗ–Холдынгу», паведамілі ў прэс–службе БЗТДіА.
У Беларусі з 1 жніўня вырасце дапамога па доглядзе пажылога чалавека старэйшага за 80 гадоў або інваліда І групы. Аб гэтым паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Такім чынам, памер дапамогі пры доглядзе аднаго непрацаздольнага па 31 кастрычніка 2026 года складзе 100% БПМ, або 530,37 руб. Пры доглядзе двух і больш непрацаздольных – 120% БПМ, або 636,44 руб.
Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) вырастуць з 1 жніўня, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі з 1 жніўня на 4,1% вырастуць памеры дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, якія вылічаюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ, або 5303,70 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 14 БПМ, або 7425,18 рубля.
Памеры «узроставых» даплат да пенсій вырастуць з 1 жніўня, паведамляе пресс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. З 1 жніўня ў Беларусі памер гэтых выплат павялічыцца на 4,1% і складзе 99,44 рублі для людзей ва ўзросце 75–79 гадоў, пры наяўнасці інваліднасці 1–й групы – 232,03 рубля. Для людзей 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) – 198,89 рубля, пры наяўнасці інваліднасці 1–й групы – 265,18 рубля.
Як прыцягваюць кадры ў сельскую гаспадарку, расказала генеральны дырэктар агракамбіната «Зара» Кацярына Зароўская ў эфіры тэлеканала «РТР–Беларусь».
Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» удала пачаў падрыхтоўку да новага сезона Моладзевай хакейнай лігі. У першым таварыскім матчы лета беларусы на «Бабруйск–Арэне» абгулялі «Дынама–СПб» з Санкт–Пецярбурга з лікам 2:1. Галамі за гаспадароў адзначыліся Ілля Сансевіч і Мікіта Мельнічонак. Наступны паядынак юныя дынамаўцы згуляюць дома 30 ліпеня супраць далёкаўсходняга «Тайфуна». З 5 па 7 жніўня «шыннікі» прымуць удзел у Кубку старшыні Бабруйскага гарвыканкама.
У Баркалабаўскім Узнясенскім жаночым манастыры адзначылі 385–годдзе з часу заснавання манастыра, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. Увечары 23 ліпеня ў манастыр прыбылі ўдзельнікі традыцыйнага хроснага ходу з горада Магілёва. Каля 300 паломнікаў пераадолелі 40–кіламетровы шлях ад Мікольскага жаночага манастыра горада Магілёва да Баркалабаўскай абіцелі, несучы спіс цудатворнага абраза Божай Маці «Баркалабаўская». На асабліва шанаваных месцах па шляху руху адбываліся малебны.
У розыгрышы жаночага Кубка Беларусі па футболе вызначыліся ўдзельнікі рашаючага паядынку. Першым фіналістам нечакана стаў магілёўскі «Днепр», які перайграў па суме дзвюх сустрэч дзеючых уладальніц трафея футбалістак сталічнага «Дынама–БДУФК». У Магілёве мінчанкі адолелі гаспадынь з мінімальнай перавагай – 1:0, а ў паядынку ў адказ магіляўчанкі здолелі ўзяць пераканаўчы рэванш з лікам 4:1. «Днепр» ўпершыню прабіўся ў фінал. Раней магілёўская каманда «Надзея» чатыры разы станавілася ўладальнікам Кубка краіны.
На берагах Чыгірынскім вадасховішчы ў окерстностях вёскі Чачэвічы Быхаўскага раёна завяршыўся юбілейны 15–й музычны фэст «Вялікая бард–рыбалка».