Архіў навін
Векавы юбілей адзначае 16 ліпеня Барыс Музалеўскі – ветэран–франтавік, Ганаровы грамадзянін Бабруйска. Прыбраны, по–военному падцягнуты і з выдатным настроем сустракаў гасцей Барыс Мікалаевіч. Заслужанага і паважанага чалавека, якім ганарацца ў нашым горадзе, павіншавала са 100–годдзем старшыня Бабруйскай гарадской Рады дэпутатаў Ірына Рынейская.
Беларускія ВНУ адкрылі асноўны этап прыёму дакументаў. З 49 тысяч запланаваных першакурснікаў 33 тысячы змогуць вучыцца за кошт дзяржаўнага бюджэту.
Валерыя з Магілёва прыехала паступаць на механіка–матэматычны факультэт БДУ на спецыяльнасць «камп'ютарная матэматыка і сістэмны аналіз».У першыя дзве гадзіны працы прыёмная камісія ВНУ прыняла дакументы больш як у 500 абітурыентаў.
У Слаўгарадскім раёне ўборачная кампанія набірае абароты. У ААТ «Ляснянскі Агра» паралельна вядзецца ўборка азімага ячменю і азімага рапсу. На палях задзейнічана шэсць камбайнаў. Работы арганізаваны ад зары да зары, або, як гавораць мясцовыя камбайнеры, ад расы да расы.
Як адзначыў першы намеснік старшыні Слаўгарадскага райвыканкама Андрэй Валынцаў, тэхнікі дастаткова, уся яна беларускай вытворчасці і знаходзіцца ў спраўным стане.
Бяспека – гэта не толькі абарона дзяржаўных межаў, але і здольнасць чалавека супрацьстаяць пагрозам. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Студнеў на адзіным дні інфармавання, які прайшоў у ТАА «Махіна–ТСТ» у Магілёве.
Старажытная традыцыя для жыхароў Чэрыкаўскага раёна. Абрадавае свята ў вёсцы Норкі зноў сабрала вернікаў каля крыніцы «Бразгун». Асвячэнне крыніцы праходзіць у дні свята Святых апосталаў Пятра і Паўла.
ТРК «Магілёў»
Больш за 45 мільёнаў беларускіх рублёў з бюджэту сёлета накіравалі на падрыхтоўку школ да новага навучальнага года. Нагадаем, устаноў агульнага–сярэдняга адукацыю ў вобласці 309. А да новага навучальнага года ўжо застаецца менш за два месяцы. У школах кіпіць праца: павее фарбай, стукаюць малаткі, абнаўляюцца спартовыя пляцоўкі. Такую карціну ў адной з сельскіх школ убачылі нашы карэспандэнты.
«Рыбгас Палуж» – адзін з ключавых інвестыцыйных праектаў у Чэрыкаўскім раёне. Тут вырошчваюць каштоўныя пароды рыбы. У склад рыбакомплексу таксама ўваходзяць прадпрыемствы ў Краснаполлі і Хоцімску. Але менавіта ў Чэрыкаве займаюцца вытворчасцю аплодненай ікры і атрымліваюць малька. Такім чынам у Беларусі забяспечаны замкнёны цыкл вытворчасці фарэлі.
Переводчик