Архіў навін

Больш за 190 тыс. рублёў матэрыяльнай дапамогі атрымалі члены прафсаюза Магілёўскай вобласці ў І паўгоддзі. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў. Так, члены Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя рэгіёна атрымалі матэрыяльную дапамогу на агульную суму больш за 190 тыс. рублёў. Фінансавая падтрымка была забяспечана больш за 1,7 тыс. чалавек.
У Магілёўскім аблвыканкаме адбылося прадстаўленне новага старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Юрыя Фралова. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Юрыя Фралова 8 ліпеня. Да гэтага ён працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па горадзе Мінску. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка, намеснік старшыні КДК Беларусі Максім Аляшкевіч і прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады.
Каля 1 тыс. машын будзе задзейнічана ў перавозцы збожжа ў час уборачнай у Магілёўскай вобласці. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка па выніках селектарнай нарады з Прэзідэнтам Беларусі.
Які ўраджай разлічваюць атрымаць у Магілёўскай вобласці, расказаў у час селектарнай нарады з Прэзідэнтам Беларусі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Галоўныя ўмовы паспяховай уборачнай кампаніі абазначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе.
У Беларусі перайшлі на аўтаматызаваную праверку атэстатаў пры падачы дакументаў на дзяржбудэкспертызу, паведамілі ў прэс–службе Дзяржстандарта. Органы дзяржбудэкспертызы ўкаранілі новы лічбавы механізм верыфікацыі дакументаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на ўдасканаленне функцыянавання банка даных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх часова абмежавана. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. Прыняцце ўказа абумоўлена карэкціроўкай заканадаўства і практыкай прымянення былых норм.
Міністэрства аховы здароўя дала ацэнку ўмовам працы работнікаў падчас уборачнай кампаніі. Пра гэта паведаміў на прэс–канферэнцыі начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры НС Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Лях.
У стандарт на адзенне для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўнесены змяненні. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Дзяржстандарту. Змяненні ў СТБ 2517–2017 уводзяцца ў дзеянне 13 жніўня з правам датэрміновага прымянення. Іх мэта – актуалізацыя дзеючых патрабаванняў, пазіцыянаванне адзення для навучэнцаў як беларускага брэнда, садзейнічанне прасоўванню праз вядзенне адпаведнага рэестра, павышэнне дасведчанасці спажыўцоў у выбары прадукцыі для школьнікаў.