Архіў навін

Беларуская федэрацыя шахмат назвала найлепшых спартсменаў краіны па выніках 2018 года. Цырымонія ўзнагароджання адбылася на ўрачыстым закрыцці XVII міжнароднага шахматнага фестывалю ў Оршы, паведамляе сайт ГА «БФШ». Пераможцаў вызначылі ў 25 намінацыях. Так, найлепшай спартсменкай 2018 года стала Вольга Бадзелька. Яна ж прызнаная найлепшай спартсменкай да 18 гадоў.
У школы Магілёўскай вобласці дадаткова закуплена 1,4 тыс. пар лыж, мацаванняў да іх, лыжных чаравік і палак. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Сяргей Патапаў.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт па выніках міжнароднага рэйтынгу увайшоў у дваццатку найлепшых вну Беларусі. Webometrics Ranking of World Universities абнаўляецца двойчы ў год. Па выніках ліпеньскай ацэнкі 2018 года БРУ займаў 24 месца з 57 адукацыйных арганізацый краіны і знаходзіўся на 9149 месцы ў сусветным.
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання працуе над арганізацыяй харчавання атлетаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца летам у Мінску. З 1 лютага выкладчыкі ВНУ адправяцца на інструктаж повараў, якія будуць гатаваць для спартсменаў, а студэнты навучальнай установы ўжо распрацавалі спецыяльнае меню: іх дыпломныя работы прысвечаны харчаванню атлетаў, якія прадстаўляюць розныя віды спорту.
У Слаўгарадзе прайшла канферэнцыя, прысвечаная пачатку рэалізацыі мерапрыемстваў праекта па сеткавым узаемадзеянні для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Пра гэта паведамілі ў Слаўгарадскім райвыканкаме. Праект будзе рэалізаваны Слаўгарадскім райвыканкамам сумесна з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім, Чэрыкаўскім раённымі выканаўчымі камітэтамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»» наведала дэлегацыя кіраўніцтва фінскай кампаніі Agri Kymi OY (г.Каўвола) на чале з кіраўніком Ханнай Пулканен.
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова занялі другое месца на Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы. У спаборніцтвах, якія праходзілі ў спартыўным комплексе «Алімпіец», узялі ўдзел каманды з 26 беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. Прадстаўнікі нашай ВНУ саступілі ў камандным заліку толькі спартсменам з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Бронза дасталася Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
У Магілёўскай вобласці дастаткова высокі ўзровень бяспекі. Пра гэта заявіў сёння журналістам перад калегіяй УУС Магілёўскага аблвыканкама міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Восенню мінулага года ў Магілёўскім раёне прыступілі да рэканструкцыі аўтадарогі Р122 Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы. Цяпер на аб’екце вядуцца земляныя і падрыхтоўчыя працы, замена водапрапускных труб.
Выстава да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана адкрыецца 30 студзеня ў 15.00 у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава (пл. Славы, 1). Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У Магілёўскай вобласці з 2002 па 2018 год дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку выратаваны 267 чалавек, у тым ліку 70 дзяцей. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. У 2019-м у Прыдняпроўскім краі гэты прыбор ужо двойчы папярэдзіў магчымую бяду. Сваё званне «хатняга выратавальніка» ўвечары 28 студзеня спаўна апраўдаў АПА ў вёсцы Вышкава Шклоўскага раёна.
У абласным цэнтры на базе Трохсвяціцельскага сабора пачынае працу новы сумесны праект Магілёўскай епархіі і рэгіянальнага цэнтра паліятыўнай дапамогі, размешчанага на базе УАЗ «Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі». Далучыцца да добрай справы могуць усе жадаючыя, паведамляецца на сайце Магілёўскай епархіі.
III Епархіяльная Алімпіяда праваслаўных ведаў «Евангельскія прыпавесці ў маім жыцці» пройдзе ў Бабруйску 3-16 лютага. Пра гэта паведамляецца на сайце Бабруйскай епархіі. Традыцыйна спаборніцтва збярэ навучэнцаў парафіяльных нядзельных школ і дзяцей, якія наведваюць факультатыўныя заняткі рэлігіязнаўчай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Удзельнікі прадэманструюць не толькі пачатковыя рэлігійныя веды, але і праявяць эрудыцыю, творчасць.
У 2018 годзе ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 4124 новых кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 318,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана 153,9 тыс. кв. м, або 48,3% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 93,6 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 135,1 тыс. кв. м.
Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні пры праверцы недабудаваных аб’ектаў у рэгіёне. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк. Пракуратура сумесна з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці ў верасні-снежні 2018 года правяла планавую праверку выканання ўказа «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач». Дэталёва вывучана сітуацыя ў Магілёве і Бабруйску, а таксама ў шасці раёнах вобласці.
Пракуратура прапануе арганізаваць у Паўднёвай прамысловай зоне СЭЗ «Магілёў» пастаянны экалагічны маніторынг атмасфернага паветра, паведаміў на прэс-канферэнцыі пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк.
Ноччу 29 студзеня ў Магілёве па вуліцы Якубоўскага з 00.30 да 4.30 перакрыюць рух усіх відаў транспарту. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Такая мера выклікана неабходнасцю правядзення выпрабаванняў пуцеправоду праз чыгуначныя шляхі. Яна закране ўчастак ад перасячэння з вуліцай Сурганава да скрыжавання з вуліцай Касманаўтаў. Рух аўтобусаў будзе арганізаваны з улікам перакрыцця дарогі.
Распрацаваны пратакол даручэнняў старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Даманеўскага гаспадарчым структурам і службовым асобам Асіповіцкага раёна. Дакумент складзены па выніках праведзенай раней сустрэчы Уладзіміра Даманеўскага з актывам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, суб’ектамі гаспадарання і бізнесу Асіповіцкага раёна.
Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі дзесяць медалёў на адкрытым XXVI традыцыйным турніры па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава.
У Магілёве ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту. Ля мемарыяльнага знака «У памяць пра яўрэеў – ахвяр нацызму» 27 студзеня сабраліся людзі з кветкамі і свечкамі. Удзельнікі мерапрыемства прачыталі памятную малітву і згодна традыцыі ўсклалі каменьчыкі да знака. У памяць аб шасці мільёнах яўрэяў, знішчаных фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны, было запалена шэсць памінальных свечак.
Каманда Магілёўскага ДКУП «Гарводаканал» стала пераможцам XIII зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
У Музеі этнаграфіі Магілёва ў лютым адкрыецца дзіўная выстава «Адыходзячая натура» – яўрэйская гісторыя ў лялечных сюжэтах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык правёў прамую лінію з насельніцтвам рэгіёна. Большасць зваротаў тычыліся жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны.
здаровага ладу жыцця. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння падчас сустрэчы з працоўным калектывам цэнтральнай раённай бальніцы Асіповічаў.
Увод у эксплуатацыю новага лячэбнага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы горада Асіповічы запланаваны ў другой палове 2019 года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам пасля наведвання аб’екта, які будуецца, намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Рашэннем эканамічнага суда Магілёўскай вобласці адкрытае акцыянернае таварыства «Крычаўгрузаўта» прызнана банкрутам, у дачыненні да даўжніка адкрыта ліквідацыйная дзейнасць да 1 студзеня 2020 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства. Таварыства прызнанае эканамічна неплацежаздольным 13 ліпеня 2017 года. У дачыненні да даўжніка ўведзена працэдура санацыі тэрмінам да 31 снежня 2018-га. Паводле яе вынікаў упраўляючаму адмоўлена ў зацвярджэнні справаздачы.
З 1 лютага 2019 года ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Гэта звязана з ростам сярэднямесячнай заработнай платы, растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. У адпаведнасці з Законам ад 29 снежня 2012 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы два разы на год: з 1 лютага і 1 жніўня.
Ток-шоу «Меркаванні» адбылося сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. У дыскусіі, прымеркаванай да Дня студэнта, прынялі ўдзел навучэнцы ВНУ рэгіёна і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, перадае карэспандэнт сайта.
«Не клапоцячыся ні пра што, без капейкі ў кішэні, вучыліся, чыталі і весяліліся ўволю», – так успамінае свой студэнцкі час вядомы расійскі філолаг Фёдар Буслаеў, чыё навучанне прыйшлося на 30-я гады XIX стагоддзя. Норавы сучасных студэнтаў, здаецца, не змяніліся. Яны як ладзілі шырокія гулянні больш за сто гадоў таму, так і сёння не выпусцяць магчымасці весела правесці час. Нездарма фальклор абвяшчае: толькі студэнт можа ісці на лекцыю, а апынуцца дзе заўгодна».