Архіў навін

Чым занятыя беларускія сяляне зімой і як развіваюцца падсобныя гаспадаркі? Адказы – у аграгарадку Запруддзе Круглянскага раёна, дзе жывуць працавітыя людзі. Телерадиокомпания "Могилев"
Вёска Балашэвічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці спакон веку спраўляе Шчодры вечар Старога Новага года не з каляднай Казой, а з Казлом, якога калядаваць па дамах водзяць выключна бабылі – мясцовыя нежанатыя мужчыны.
У першы дзень фестывалю «Александрыя збірае сяброў», 11 ліпеня, на стадыёне аграгарадка адбудзецца таварыскі футбольны паядынак. Пра гэта расказаў адзін з арганізатараў будучага матчу – капітан каманды артыстаў Магілёўскай вобласці «Днепр-Stars» Павел Любчанка. Наша каманда сустрэнецца са зборнай зорак расійскай эстрады «Старко». У складзе калектыву выступаюць такія вядомыя выканаўцы, як Улад Тапалаў, П’ер Нарцыс, Міхаіл Грабеншчыкоў, Рыгор Гладкоў і іншыя.
За мінулы год падатковыя інспекцыі Магілёўскай вобласці правялі 123 маніторынгі ў дачыненні да 118 суб’ектаў гаспадарання, падчас якіх парушэнні ўстаноўлены ва ўсіх без выключэння, у асобных выпадках паўторна. Пра гэта расказалі ў прэс-цэнтры ІМПЗ Магілёўскай вобласці.
Улады Магілёва прынялі пастанову аб стварэнні новага футбольнага клуба, які будзе прадстаўляць горад на рэспубліканскіх спаборніцтвах, паведамляе прэс-служба каманды. Нагадаем: ФК «Дняпро» быў створаны мінулай зімой пры зліцці магілёўскага «Дняпра», які вылецеў з вышэйшай лігі, і мінскага «Луча», які застаўся ў элітным дывізіёне. У завершаным чэмпіянаце Беларусі «Дняпро» зноў страціў права выступаць у вышэйшай лізе, саступіўшы ў стыкавых матчах брэсцкаму «Руху». Пасля гэтага было абвешчана, што «Дняпро» здымаецца з першынства краіны.
Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці абвешчаны ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны занятасці і заработнай плаце насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Адкрыты XXVII традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў праграме адкрытага першынства Беларусі пройдзе 16–18 студзеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама. Турнір збярэ ў зале гульнявых відаў спартыўнага комплексу «Алімпіец» больш за 100 спартсменаў 2000–2002 года нараджэння з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручаць медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі. Таксама прадугледжаны прызы ў спецыяльных намінацыях.
У 2020 годзе МДУ імя А. А. Куляшова набірае студэнтаў на дзве новыя спецыяльнасці: «Медыка-біялагічная справа»і «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Абедзве спецыяльнасці адкрываюцца на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства. Тэрмін навучання – 4 гады, паведаміў прарэктар па вучэбнай рабоце Алег Дзячэнка.
У Магілёве стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Урачыстае адкрыццё інтэлектуальнага спаборніцтва адбылося сёння ў абласным цэнтры творчасці.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 студзеня начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 33 31 24 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю, якія тычацца гаспадарчай дзейнасці арганізацый рэгіёна.
Семінар-практыкум для старшынь райвыканкамаў Магілёўскай вобласці адбудзецца 13–17 студзеня ў Чавускім раёне на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея». Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення па рабоце з кадрамі галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Дзмітрый Пярмінаў.
Пажарныя-ратавальнікі разыграюць Кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Штогадовы адкрыты турнір стартуе 15 студзеня ў горадзе на Бярэзіне, паведамілі ў Бабруйскім гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях. Плануецца, што за тытул пераможцы пазмагаецца 12 каманд, восем з якіх – прадстаўнікі МНС Беларусі, а чатыры – калегі з блізкага замежжа: Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Расіі.
У прыватнасці, ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшы электрамеханік па абслугоўванні і рамонце прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Пётр Панасюк.
У беларускай лёгкай атлетыцы назвалі найлепшых спартсменаў мінулага сезона. Традыцыйная цырымонія ўручэння бронзавых спартыўных «Оскараў» – прэміі «Атлетыка» – адбылася ў сталіцы ўжо шостым разам.
У Чэрыкаве сёння адкрыюць новы будынак раённай пракуратуры. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях саветнік юстыцыі Алена Шумейка. Пракуратура раёна доўгі час размяшчалася ў пабудове канца 40-х гадоў мінулага стагоддзя, якая пасля была прызнана аварыйнай, у сувязі з чым адбыўся пераезд у будынак Чэрыкаўскага РАУС.
Больш за 30 машын хуткай медыцынскай дапамогі было закуплена для раённых бальніц Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе. Усе яны ўжо перададзеныя бальніцам рэгіёна. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў. Для раённых бальніц набыта 31 машына хуткай дапамогі агульным коштам больш як Br1,9 млн. Сродкі былі выдзелены з абласнога бюджэту. Аўтамабілі ўжо перададзены ва ўстановы аховы здароўя Магілёўскай вобласці, іх атрымалі ўсе раённыя бальніцы рэгіёна.
Прафсаюзы вобласці 13 студзеня падвядуць вынікі работы за апошнія 5 гадоў, а таксама выберуць лідара Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Мерапрыемства адбудзецца ў 12.00 у канферэнц-зале Магілёўскай гасцініцы «Турыст». Удзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі прымуць старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, прадстаўнікі абласной і гарадской выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса.
Магілёўскі абласны драматычны тэатр прадставіць прэм’еру спектакля «ЛІЛІЧКА. Замест пісьма» па творах Уладзіміра Маякоўскага і Лілі Брык. Пастаноўка пройдзе 9 і 10 студзеня на малой сцэне тэатра з узроставым абмежаваннем 16+, паведамілі ва ўстанове культуры. Рэжысёр-пастаноўшчык Каміля Хусаінава прапануе гледачу гісторыю пачуццяў паэта і яго музы, расказаную праз вершы і мемуары.
Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах пройдзе з 13 па 17 студзеня ў Магілёве. Удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прыме каля 980 навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усяго рэгіёна.
Урад пашырыў пералік новых вытворчасцей, якія маюць вялікае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 снежня 2019 года № 942 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У пералік, у ліку іншага, увайшлі дадатковыя мерапрыемствы па развіцці інавацыйнай інфраструктуры. У прыватнасці, стварэнне філіяла навукова-тэхналагічнага парка ТАА «ІнКата» ў Магілёўскай вобласці.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 студзеня генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Аляксандравіч Раеўскі.
За першы дзень з пачатку продажаў на спектаклі XV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт–2020» раскупілі 1,2 тыс. білетаў, паведаміла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драмтэатра Ірына Рабцава. Найбольшым попытам карысталіся білеты на адкрыццё і закрыццё фестывалю, а таксама пастаноўку «Камедыя пра ўдаву» Маскоўскага тэатра імя Яўгена Вахтангава. Кошт білетаў у сярэднім складае Br20–25. На адкрыццё фэсту крыху больш – Br30–35. Набыць іх можна ў тэатральнай касе, а таксама праз Інтэрнэт.
Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі сёння ў Бабруйску. Шчаслівай уладальніцай новых квадратных метраў стала сям’я Таццяны і Мікалая Парфёнавых. Зараз у іх сям’і выхоўваецца 9 дзяцей: 4 сваіх і 5 прыёмных.
Навігацыйную сістэму для інвалідаў па зроку ўстанавілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Яна ўключае ў сябе тактыльныя таблічкі са шрыфтам Брайля і маўленчы інфарматар, які працуе ад спецыяльнай праграмы на смартфоне. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем бацькоўства, сацыяльнай бязбацькаўшчыны, ролі бацькі ў сям’і і выхаванні дзяцей, а таксама фармаванні асобы дзіцяці, актывізацыі працы журналістаў, накіраванай на арганізацыю шырокага абмеркавання тэмы актыўнага бацькоўства ў сродках масавай інфармацыі, сацыяльна-асветніцкія ўстановы «Бацькоўства» і «Сямейны цэнтр “Папа может”», а таксама ГА «Савет бацькаў» горада Мінска пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзяць рэспубліканскі творчы конкурс «Бацькоўства» на самую лепшую публікацыю аб бацькоўстве.
Акцыя «Калядныя дні без абортаў» пройдзе ва ўстановах аховы здароўя Магілёўскай вобласці з 7 па 19 студзеня. Пра гэта паведамілі ў сацыяльна-асветніцкай установе «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Покрова”» Бабруйска, адзін з напрамкаў работы якога – дапамога жанчынам у крызіснай сітуацыі. Псіхолагі ўстановы дапамагаюць ім зрабіць свой выбар свядома. Бо сітуацыя незапланаванай цяжарнасці ў большасці выпадкаў стрэсавая, і аб’ектыўна ўзважыць усе «за» і «супраць» у такім стане складана.
Новая спецыяльнасць «Упраўленне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў» з’явіцца з новага навучальнага года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы. Студэнтаў будуць навучаць распрацоўцы і ўкараненню інавацыйных праектаў на прадпрыемствах. Выпускнікам гэтай спецыяльнасці прысвояць кваліфікацыю «Праект-менеджар. Эканаміст».
Персанальная выстава мастака Уладзіслава Малахава адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Такая экспазіцыя размесціцца ва ўстанове культуры ўпершыню і будзе працаваць да 26 студзеня.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.