Архіў навін

Прадстаўнікі ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» і нямецкай кампаніі AntonOhlertGmbH&Co ў канцы 2019 года падпісалі кантракт на выраб і пастаўку могульнай лініі для вытворчасці жавальнага мармеладу ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці. Свой подпіс у пакеце дакументаў з боку «Чырвонага харчавіка» паставіў кіраўнік ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» Віталь Філонаў. Беларускі бок ужо зрабіў першы фінансавы плацёж, паведамляецца на сайце бабруйскага прадпрыемства.
У Магілёве будуць добраўпарадкоўваць раён ракі Дубравенкі. Праект уключаны ў праграму гарадскога і абласнога бюджэтаў. Тут плануецца прывесці ў парадак каля 10 га тэрыторыі, пакласці каля 5 тыс. кв. м тратуарнай пліткі, высадзіць каля 500 дрэў. З’явяцца таксама альтанкі і фантаны. Акрамя таго, ёсць намеры пабудаваць прычал і вялікую лесвіцу ў раёне пл. Арджанікідзэ–вул. Чалюскінцаў.
Больш за 500 удзельнікаў збярэ XV абласная зімовая спартакіяда работнікаў АПК, якая пройдзе ў аграгарадку Усход Магілёўскага раёна 24–25 студзеня. Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Падведзены вынікі конкурсу «СуперДоктар–2019». Акрамя абсалютнага пераможцы, арганізатары спаборніцтвы вызначылі лідараў у кожным рэгіёне краіны. У Магілёўскай вобласці найбольшую колькасць водгукаў удзячных пацыентаў–81–набрала педыятр Кацярына Маргунова з Клічава.
У азнаменаванне пачатку будаўніцтва кардыяхірургічнага корпуса Магілёўскай абласной бальніцы заклалі капсулу з пасланнем будучым пакаленням у першы камень падмурка. Ускрыць яе плануюць 30 сакавіка 2071 года ў гонар 100-годдзя бальніцы.
У Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры да 2022 года плануюць пабудаваць новы радыялагічны корпус. Ён стане трэцім па ліку ва ўстанове аховы здароўя і дазволіць павялічыць колькасць ложка-месцаў да 420. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач анкадыспансера Антон Лысаў, які прымаў удзел у абласным медыцынскім савеце, што прайшоў сёння ў горадзе на Дняпры.
Інтэграваная паліклініка ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва будзе абслугоўваць дзяцей і дарослых. Тут таксама размесціцца падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта расказала галоўны ўрач Магілёўскай паліклінікі № 3 Святлана Шупікава.
Галоўным рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» прызначана Ірына Петрусевіч. Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка.
Выстава фотаздымкаў Мікалая Хацяінцава «Дыханне зімы» адкрыецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 22 студзеня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы майстра пяці апошніх гадоў яго творчай дзейнасці: гарадскія і сельскія зімовыя пейзажы, макраздымкі фактур снегу і лёду, жанравыя сцэны. «Заснежаныя прасторы, свежасць марозных дзён на фота пацешаць гледача, які стаміўся ад няпэўнасці анамальнай зімы», – падкрэслілі суразмоўцы.
Аўтапарк Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС папоўніўся 12 новымі службовымі аўтамабілямі. Цырымонія ўручэння ключоў ад машын кіраўнікам падраздзяленняў адбылася 20 студзеня.
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 29 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.У ліку ўзнагароджаных 22 жыхаркі Прыдняпроўскага краю.
Прамую тэлефонную лінію па пытаннях абмену імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, продажу дзяржаўнай нерухомай маёмасці (акрамя жылых памяшканняў) і акцый на аўкцыёнах і па конкурсе, арэнды аб’ектаў дзяржаўнай нерухомасці правядзе 31 студзеня старшыня камітэта «Магілёўаблмаёмасць» Алег Уладзіміравіч Мякінькі. Задаць пытанні можна будзе з 14.00 да 16.00 па тэл. (80222) 74-17-70, (+375) 29-733-09-25.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 16 «Аб удасканаленні парадку абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У дакуменце захаваныя асноўныя прынцыпы рэгулявання парадку абыходжання з адходамі, устаноўленыя яшчэ ўказам ад 11 ліпеня 2012 г. № 313 «Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання». У той жа час ён змяшчае шэраг новаўвядзенняў.
Магілёўская вобласць плануе наладжваць з Японіяй бізнес-кантакты і развіваць эканамічную сферу. Такія намеры выказалі сёння падчас сустрэчы старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Японіі ў Беларусі Такунага Хірокі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Музей этнагарафіі Магілёва (вул. Першамайская, 8) запрашае на выставу «Спадчына залатога стагоддзя», якая адкрываецца сёння ва ўстанове культуры. Мастачкі Ларыса Шылак і Вольга Матусевіч прадставілі ў экспазіцыі шэсць аўтарскіх гістарычных касцюмаў калекцыі, якая носіць назву «Барбара». Гэта сучасны погляд на гістарычны свецкі касцюм магнатаў і шляхты Вялікага Княства Літоўскага (XVI–XVII стст.). Назва калекцыі навеяна імем Барбары Радзівіл, беларускай княгіні, прадстаўніцы магутнага магнацкага роду.
Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў рэгіёне з 20 студзеня па 20 лютага. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нядобрых.
Абласны этап нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь – 2020» пройдзе 26 студзеня з 11:00 да 18:00 гадзін у Палацы культуры вобласці, удзел у якім прыме больш за сто дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. Самыя ўдачлівыя з канкурсантак ужо 21 сакавіка паспрабуюць свае сілы ў паўфінале, які будзе праходзіць у ДУА «Цэнтр “Нацыянальная школа прыгажосці”» ў сталіцы.
У Магілёўскай вобласці павялічылася колькасць выпадкаў з’яўлення ў кватэрах і прыватных дамах пасцельных клапоў. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Палова квіткоў на спектаклі XV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт–2020» прададзена з моманту старту продажаў 8 студзеня, гэта значыць, усяго за тыдзень. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драмтэатра Ірына Рабцава.
Плошчы пад азімыя культуры ў Магілёўскай вобласці павялічылі на 20%. Такое рашэнне было прынята для павелічэння вытворчасці збожжа, а таксама ў сувязі са змяненнем пагодна-кліматычных умоў. Як паведамілі ў аблсельгасхарчы, для забеспячэння жывёлагадоўлі канцэнтраванымі кармамі павялічылі плошчы фуражнага ячменю, а таксама кукурузы на збожжа. Умовы надвор’я лічацца здавальняльнымі, з прычыны высокіх тэмператур расліны на палях так і не сышлі ў стан глыбокага сну. Аграрыі чакаюць снегу і ў большай ступені хвалююцца за азімы рапс, які баіцца нізкіх тэмператур без снежнага покрыва.
Самы важны кірунак працы для выканаўчай улады на месцах – гэта стварэнне ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу чалавека. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы падчас сустрэчы з калектывам прыватнага прадпрыемства «Газасілікатбуд Магілёў» падчас Адзінага дня інфармавання.
Напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама распрацаваны дадатак «Аб’яднаны банк даных пра абаронцаў Айчыны, загінулых і пахаваных на тэрыторыі Магілёўскай вобласці».
Вікенцій Ермалёнак застанецца на пасадзе дырэктара ААТ «Мажэліт», змены кіраўніцтва не будзе. Пра гэта паведаміў на сходзе прадстаўнікоў працоўнага калектыву прадпрыемства першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч.
Выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб 22 студзеня з 11.00 да 13.00 правядзе дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Мікалаевіч Балбатоўскі. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефоне (80222) 23 02 55. Месца правядзення: упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна).
У дзень стварэння Магілёўскай вобласці кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Размова ішла аб дасягненнях і планах на найбліжэйшую перспектыву.
У в. Боркі Кіраўскага раёна рэканструіруюць мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці». Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц.
Магілёўскай вобласці да 2025 года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 216 станцый абезжалезвання вады, у тым ліку ў 2020-м – 50. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц. У прыватнасці, толькі ў Бялыніцкім раёне ў бягучым годзе маюць намер пабудаваць 2 станцыі, а ўсяго да 2025-га – 13. Дарэчы, у 2019 годзе ў Магілёўскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 40 станцый абезжалезвання вады.
У раёне в. Вішнёўка Бабруйскага раёна да 2022 года плануюць стварыць палігон для пахавання цвёрдых камунальных адходаў і пабудаваць смеццеперапрацоўчы завод. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Адзіны комплекс дасць магчымасць ажыццяўляць прыём, сартаванне і далейшую перапрацоўку ЦКА з Бабруйскай зонай абслугоўвання, куды ўваходзіць Бабруйск, Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі, Клічаўскі і Кіраўскі раёны.