Архіў навін
Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах пройдзе з 8 па 12 студзеня ў Магілёве. Удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прыме каля 980 навучэнцаў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усяго рэгіёна, паведамілі карэспандэнту сайта ў Галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы выявіў шэраг сістэмных парушэнняў і недахопаў у арганізацыі харчавання пацыентаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні кантралявальнага ведамства Аляксей Іглікаў.
У іх ліку невыкананне рацыёнаў, парушэнні тэхналогіі прыгатавання страў, недаўкладанні прадуктаў харчавання і іншыя. Устаноўлены таксама парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, незаконнае атрыманне і нямэтавае выкананне бюджэтных сродкаў.
Горацкі «Сокал» заняў другое месца ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ў старэйшай узроставай групе ў дывізіёне «А».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Уладзіміравіч Некрашэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Зараз фарміруецца папярэдні спіс грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія будуць аплачваць паслугу гарачага водазабеспячэння па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў.
Грамадзянам, не занятым у эканоміцы, даецца магчымасць паведаміць аб сваёй занятасці 12 студзеня з 09.00 да 13.00 і 16 студзеня з 15.00 да 19.00 у разлікова-касавыя цэнтры, камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва ў Магілёве, Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама:
РКЦ №1: вул. Першамайская, д. 8.
У Магілёве ў Палацы культуры старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі правёў сёння ў фармаце адкрытага дыялогу калядную сустрэчу з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і абласных СМІ. На ёй абмяркоўваліся новыя праекты і ідэі аб супрацоўніцтве з мясцовымі органамі ўлады, а таксама адбылося ўзнагароджанне найлепшых журналістаў рэгіёна.
Фінал рэгіянальнай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» сёння прайшоў у Касцюковічах, паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.
Горацкі «Сокал»пераможна стартаваў у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002–2004 гадоў нараджэння (дывізіён «А»).У стартавым супрацьстаянні нашы спартсмены ўпэўнена абгулялі Мінскую каманду «Партызан» з лікам 9:6.
Сёння ў 16.00 на лядовай пляцоўцы Палаца спорту «Сокал»скрыжуе клюшкі з «Паўночнай сталіцай» з Віцебска. Апошняя напярэдадні буйна саступіла «Атланту» з Кобрына – 2:10. З гэтай дружынай горацкія хлопцы сустрэнуцца 5 студзеня.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва выявіў шматлікія парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак прадуктаў харчавання, што прывяло да перарасходу бюджэтных сродкаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.
Так, сістэматычнае неабгрунтаванае павелічэнне пастаўшчыкамі дагаварныхцэн на прадукты харчавання для названага дзяржаўнага органа толькі за 2 гады пацягнула дадатковыя выдаткі бюджэтных сродкаў у суме больш за Br170 тыс.
У тэлевізійны эфір Магілёўскай вобласці 4 студзеня 1989 года выйшаў першы выпуск інфармацыйнай праграмы «Дзень вобласці». З гэтага дня пачалася самастойная работа абласнога тэлебачання.
Аб стварэнні абласной студыі тэлебачання на Магілёўшчыне задумаліся яшчэ ў канцы 1960-х. Тады ж вызначылі, у якім будынку яна размесціцца – на вуліцы Першамайскай, 83. Тут тэлестудыя знаходзіцца і сёння.
Відавочна, што будаўніцтва жылых дамоў не толькі вырашае чыесьці праблемы, але і дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць зямлю. Аднак праведзеная Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверка Сычкоўскага сельвыканкама Бабруйскага раёна выявіла адваротнае.
Народнае свята «Каляды» ў Магілёве пройдзе на трох пляцоўках. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме. Апоўдні 7 студзеня жыхароў абласнога цэнтра і гасцей горада на цэнтральнай сцэне Пячэрскага лесапарку чакае тэатралізаваны паказ, забаўляльная праграма з жартамі, прымаўкамі, анекдотамі, рухомымі гульнямі, танцамі і віктарынамі.
Урад зацвердзіў меры па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2019 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года № 972, паведамляецца на сайце ўрада.
У інтэрнатах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбралі пакоі, якія былі маляўніча ўпрыгожаны да зімовых святаў. Конкурс на самае лепшае навагодняе афармленне праходзіў па ініцыятыве жыллёва-бытавой камісіі пры прафкаме студэнтаў установы адукацыі.
Як расказала старшыня прафкама студэнтаў Марына Бяляева, мерапрыемства праводзіцца на працягу некалькіх гадоў і стымулюе студэнтаў ставіцца да свайго часовага жылля беражліва і з павагай. Акрамя таго, конкурс накіраваны на стварэнне святочнага настрою напярэдадні Каляд і Новага года.
Каля 500 дзяцей сталі ўдзельнікамі абласнога дабрачыннага навагодняга свята, якое сёння прайшло ў Магілёве.
Арганізатарам мерапрыемства, куды запрасілі дзяцей-сірот, дзяцей са шматдзетных сем’яў і дзяцей-інвалідаў, выступіла абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд». Свята стала адной са шматлікіх падзей дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які ў рэгіёне праводзіцца сёмы год запар.
Магілёўскія кандытары заваявалі медалі рознай вартасці на Кубку свету па кулінарным мастацтве ў Люксембургу. Сёння найлепшых узнагародзілі ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Фінал рэгіянальнай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» адбудзецца 4 студзеня ў Касцюковічах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары і абодва ў горадзе на Дняпры, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе ўстаноўлены новыя тарыфы на паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Адпаведнае рашэнне Магаблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу з 1 студзеня бягучага года.
У Магілёве некалькі чалавек атрымалі траўмы, катаючыся з несанкцыянаванай ледзяной горкі ў Паднікольскім парку. Паводле слоў медыкаў, днём у траўмапункт прывозяць дзяцей, а вечарам і ноччу – дарослых з траўмамі ягадзіц.
Парк адпачынку ў Падніколлі стаў адным з самых упадабаных месцаў жыхароў і гасцей горада. Каля лесвіцы з каскадным фантанам магілёўцы вырашылі зладзіць горку для катання. Аднак, замест забавы, некаторыя гараджане атрымалі траўмы ягадзіц. Медыкі папярэджваюць, што несанкцыянаванае катанне са склонаў пагражае непрадказальнымі наступствамі.
Падведзены вынікі конкурсу журналістаў па найлепшае асвятленне ў 2018 годзе ў сродках масавай інфармацыі тэмы «Бежанцы і асобы без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», які праводзіўся з 14 мая па 30 лістапада. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследчых інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё».
У конкурсе прынялі ўдзел 32 матэрыялы ад 12 калектываў беларускіх СМІ. Цырымонія ўзнагароджання адбылася напярэдадні Новага года ў Мінску.
Урад устанавіў цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію, якія дзейнічаюць з 1 студзеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года №985, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Газ
Міністэрства інфармацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі праводзіць рэспубліканскую акцыю «Пішам кнігу разам. Якой мы хочам бачыць нашу Беларусь праз 10 гадоў»
Навучэнцам і студэнтам прапануецца ў 10 прапановах паказаць, якой будзе краіна праз 10 гадоў. Свае працы з дадаткам уласнага фота неабходна дасылаць на электронную пошту Мінінфарма uid@mininform.gov.by з паметкай «Пішам кнігу разам».
У Год малой радзімы моладзь Магілёўскай вобласці добраўпарадкавала 20 крыніц, паведаміла другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Ганна Дашкевіч падчас Каляднай сустрэчы «Мары збываюцца», якая праходзіць сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску.
Горацкі «Сокал» «прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002-2004 года нараджэння (дывізіён «А»). Турнір пройдзе ў Мінску з 3 па 7 студзеня на «Чыжоўка-Арэне» і ў Палацы спорту, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Пашкаўскі КПК дзіцячы сад – базавая школа Магілёўскага раёна стаў пераможцам акцыі-конкурсу «Макулатуру – у перапрацоўку. Нашы турботы, а не янота».
За святочныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў. Адзін скончыўся гібеллю мужчыны, паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці ў ноч на 1 студзеня прайшлі 192 навагоднія святочныя мерапрыемствы, у якіх прыняла ўдзел больш за 41 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сінкевіч.
Нацыянальны банк выпусціў у абарачэнне памятную манету «Мікольская царква. Магілёў». Яна стала часткай серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», куды таксама ўвайшлі «Мірскі замак», «Замак Радзівілаў. Нясвіж», «Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель», «Камянецкая вежа», «Сафійскі сабор. Полацк».
Магілёў з гастролямі наведае Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Мінская трупа 29 студзеня на сцэне абласнога драматычнага тэатра прадставіць лірычную камедыю «Вяселле ў стылі рэтра», паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Переводчик