Архіў навін
Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 29 студзеня ў Магілёве. Мерапрыемства пройдзе на базе абласнога цэнтра творчасці, паведаміла карэспандэнту сайта метадыст інструкцыйна-метадычнага аддзела ўстановы дадатковай адукацыі Наталля Ластачка.
У 2018 годзе амаль 47% бюджэту рэгіёна сфарміравана плацельшчыкамі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.
Найбуйнейшымі плацельшчыкамі горада на Дняпры сталі: РУП «Магілёўэнерга», РУП «Магілёўаблгаз», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», філіял ТАА «Еўрагандаль» у Магілёве, ЗАТ «Завод палімерных труб». Доля іх паступленняў у бюджэце абласнога цэнтра склала 26,9%, або Br149,3 млн.
У Бабруйску 16 лютага пройдзе моладзевы форум «Сэнс. Жыццё. Будучыня». Галоўнай пляцоўкай мерапрыемства стане Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы», паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.
Асноўныя напрамкі работы – прапагандаванне і папулярызацыя традыцыйных культурных каштоўнасцяў сярод маладога пакалення, аб’яднанне намаганняў моладзевых і адміністрацыйных структур вакол вырашэння агульных сацыяльных, маральных і духоўных праблем моладзі.
Магілёўскі аэрапорт у чэрвені пачне адпраўку чартарных рэйсаў у Туніс (Паўночная Афрыка), паведаміў начальнік Магілёўскага філіяла РУП «Белаэранавігацыя» аэрапорта Магілёў Уладзімір Нікіцін.
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 31 студзеня і 1 лютага будзе праводзіцца тэматычная «гарачая лінія». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.
Гарачымі выдаліся мінулыя суткі ў рэгіёне – адбылося 5 пажараў. Супрацоўнікі МНС выратавалі 2 чалавек, жылы дом і 5 гаспадарчых пабудоў, эвакуявалі 45, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Магілёўскі абласны драматычны тэатр сумесна з піцерскімі рэжысёрамі рыхтуе новы спектакль «Тры прыгажуні». Прэм’ерныя паказы запланаваны на 16, 17, 22 і 23 лютага, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове культуры.
Студэнт 2 курса эканамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі Максім Баравікоў будзе моладзевым паслом Мэтаў устойлівага развіцця. Ён стаў адным з 17 пераможцаў конкурсу «Моладзевыя паслы Мэтаў устойлівага развіцця – будучыня ў нашых руках».
Хоцімскі раён стаў абсалютным пераможцам у камандным заліку абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны сакратар спаборніцтваў Ірына Папкова.
За ўзнагароды на лыжнай трасе ў Пячэрскім лесапарку ў спрынце і эстафеце змагалася каля 280 дзяцей з 23 каманд. Гэта навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад 11 да 16 гадоў – найлепшыя са школьнікаў, якія прынялі ўдзел у раённых і мясцовых этапах.
Своеасаблівую экскурсію ў свет прафесій для школьнікаў зладзілі ў Мсціславе навучальныя ўстановы і раённыя службы. На канферэнцыю па прафарыентацыі з усяго раёна з’ехаліся выпускнікі 9-х і 11-х класаў.
За 2018 год суб’екты сярэдняга і малога бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br391,2 млн., або 32,8% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
У параўнанні з мінулым годам дадзеныя паступленні павялічыліся на 10,6%, або на Br37,3 млн. у фактычным вылічэнні.
Рост фінансавых уліванняў ад арганізацый склаў 10,2% (у бюджэт выплачана Br340,7 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 13% (Br50,5 млн.).
СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» (МВЗ) плануе ў бягучым годзе ўпершыню паставіць Літоўскім чыгункам 150 паўвагонаў (мадэль 12-6993) для перавозкі тэхналагічнай дранкі, паведаміў дырэктар прадпрыемства Віталь Мартынаў.
Пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі 430 навучэнцаў Магілёўшчыны, або 44% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў інтэлектуальных спаборніцтваў. З іх 80 чалавек узнагароджана дыпломамі першай, 116 – другой і 234 – трэцяй ступені, паведамілі карэспандэнту сайта ў Галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
Па рашэнні журы 50 хлопцаў і дзяўчат узнагароджаны пахвальнымі водгукамі за выніковы ўдзел.
У Магілёве 28-30 студзеня пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спортивная панорама», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР. Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Месца правядзення зімовых чэмпіянатаў краіны даўно замацавалася за Магілёўскім СК «Алімпіец». Тут традыцыйна збіраюцца топавыя Беларускія лёгкаатлеты, якія дэманструюць годныя вынікі, волю да перамогі і сапраўдную барацьбу за званне чэмпіёна.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2019 годзе.
Па выніках конкурсу «СуперДоктар–2018» найлепшым урачом Магілёўскай вобласці прызнаны хірург з Глуска Уладзімір Цісіневіч.
Абласное зімовае спартыўнае свята «Беларуская лыжня–2019» пройдзе 2 лютага ў Пячэрскім лесапарку. Плануецца, што традыцыйнае спаборніцтва збярэ ўдзельнікаў з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю, Магілёва і Бабруйска, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
Семінар-вучоба для пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 25 студзеня ў Магілёве. Мерапрыемства адкрыецца ў 13.30 у ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў».
Хлопцы і дзяўчаты прымуць удзел у розных майстар-класах: ад паспяховай абароны праекта і афармлення прэзентацыі да публічных выступленняў і прамоўніцкага майстэрства. Іх правядуць заснавальнік клуба прадпрымальнікаў «Бізнес Магілёў» Яўген Бандарэц і дэкан эканамічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Ілья Макавецкі.
За 2018 год у кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br1 193 млн. у параўнанні з мінулым годам даходы павялічыліся на 13,3% , або на Br139,7 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» плануе паставіць у 2019 годзе ў Францыю 48 драўляных дамоў. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках перагавораў на Міжнароднай мэблевай выставе Imm Cologne ў Германіі, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
Белтэлерадыёкампанія пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры конкурсу песні «Еўрабачанне-2019». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Арганізатарам праекта выступае Белтэлерадыёкампанія, суарганізатарам – Міністэрства культуры. Палажэнне аб праекце размешчана на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by. Заяўка для ўдзелу ў праекце падаецца ў электронным выглядзе на сайце арганізатара па 31 студзеня ўключна.
Учащиеся Могилевского архитектурно-строительного колледжа стали участниками Всемирных инженерных игр (WEC). Учебное заведение первым среди белорусских ссузов подключилось к проверке знаний на состязаниях столь высокого уровня, сообщили корреспонденту сайта в учреждении образования.
Каманды-ўдзельніцы абласнога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дзвюх узроставых групах дывізіёна «Б» вызначаць 24-25 студзеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст Магілёўскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Людміла Манёнак.
Магілёўская і Новасібірская вобласці маюць намер развіваць і паглыбляць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Такая дамоўленасць дасягнута сёння падчас сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага з дэлегацыяй Новасібірскай вобласці (Расія) на чале з губернатарам Андрэем Траўнікавым.
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 24 студзеня. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. У большасці раёнаў сустрэчы пройдуць сумесна з прадстаўнікамі органаў пракуратуры.
Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65 34 95.
План-графік прафсаюзнага прыёму на 24 студзеня 2019 года.
XIII абласная зімовая спартакіяда сярод сельскагаспадарчых раёнаў, арганізацый, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці пройдзе ў Бабруйску 25-26 студзеня. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным аб’яднанні прафсаюзаў.
У спаборніцтве возьмуць удзел 28 каманд, якія аб’яднаюць у сваіх радах больш за 760 чалавек. Сярод асноўных спартыўных дысцыплін, прадстаўленых на спаборніцтвах, – стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, валейбол, шашкі, плаванне, перацягванне канату, дартс, лыжныя гонкі і эстафета.
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Разам – за бяспеку на дарогах!»пройдзе ў Магілёўскай вобласці 25 студзеня. Пра гэта паведаміла спецыяліст аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС аблвыканкама Крысціна Котава.
Супрацоўнікі ДАІ адправяцца на прадпрыемствы, навучальныя ўстановы і аўташколы, каб чарговы раз расказаць кіроўцам і пешаходам, да чаго прыводзяць недысцыплінаванасць і неразважлівасць на дарогах. Галоўнай тэмай стане прапаганда захавання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін 24 студзеня правядзе прамую тэлефонную лінію. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 02 ён адкажа на пытанні жыхароў рэгіёна.
Зарплаты некаторых катэгорый работнікаў у сферах адукацыі і аховы здароўя павялічаны з 1 студзеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2019 года №36 «Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Прыярытэтам працы Магілёва ў 2019 годзе стане павышэнне эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемстваў. Такую задачу паставіў на пасяджэнні гарвыканкама яго старшыня Уладзімір Цумараў.
Переводчик