Архіў навін
Рашэннямі выканаўчых камітэтаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці вызначана 51 месца адпачынку з арганізацыяй купання. Аздараўленне і купанне насельніцтва вобласці будзе таксама весціся ў 11 ведамасных месцах адпачынку (7 з іх належаць аздараўленчым лагерам і 4 – арганізацыям і арандатарам месцаў адпачынку ля вады), паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД Мікалай Маісееў.
Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўлена права бясплатнага праезду ў паяздах міжнародных зносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ў паяздах унутрырэспубліканскіх зносін. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Такой магчымасцю ветэраны змогуць скарыстацца ў перыяд правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 164, якім комплексна ўрэгуляваны пытанні правядзення ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Кіраўнік рэгіёна разгледзеў прыватныя звароты заяўнікаў, якія пры дэталёвым аналізе набывалі рэзанансна-грамадскі характар.
У фінале 13-га сезона рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, які адбудзецца 16 мая, за прызавы фонд у Br 75 тыс. пазмагаецца 15 праектаў. У іх ліку «Глуша Адамовіча», які прадугледжвае стварэнне турыстычнай інфраструктуры, брэнда для пасёлка Глуша Бабруйскага раёна.
XXIII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» адкрыецца 18 мая ў Магілёве. У маштабным свяце прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскай, каталіцкай і пратэстанцкай канфесій, паведамілі ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.
Аўтапрабег у гонар Дня Перамогі арганізуюць у Бабруйску 9 мая. Ужо не першы год дзясяткі жыхароў горада на Бярэзіне адзначаюць свята за рулём тэматычна аформленых аўтамабіляў.
Стартуе аўтапрабег на задняй паркоўцы «Бабруйск-Арэны» (вул. Апермана). Далей калона пройдзе ад вуліцы Карбышава да «Кургана Славы» ў в. Сычкава. Тут бабруйчане разгорнуць самы вялікі сцяг Беларусі ў Магілёўскай вобласці, ускладуць кветкі да мемарыяльнага комплексу, запусцяць у неба паветраныя шары. Пасля калона адправіцца ў горад і даедзе да помніка воінам-вызваліцелям.
Новы рэнтгенаўскі тамограф запушчаны ў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. Апарат коштам амаль Br 1,3 млн. набыты за сродкі Міністэрства аховы здароўя. Памяшканне для яго ўстаноўкі рамантавалі спецыялісты міжраённага домабудаўнічага камбіната.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў уручыла прэміі ў галіне працы.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, развіццё сельскагаспадарчай, будаўнічай галін, прамысловасці, журналістыкі і нацыянальнага тэлебачання, значныя дасягненні ў сферах адукацыі, культуры, мастацтва і спорту прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод.
У Беларусі 2 мая пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах, стартуе ўступная кампанія.
Зарэгістравацца на ЦТ можна па 1 чэрвеня ўключна. Раней Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік ВНУ і каледжаў у кожнай вобласці і Мінску, дзе гэта можна зрабіць. Пункты рэгістрацыі (у гэтых жа ўстановах адукацыі затым пройдзе і само тэсціраванне) будуць адкрыты з 9.00 да 19.00 па буднях і з 9.00 да 18.00 па суботах (18 мая і 1 чэрвеня). У час майскіх свят рэгістрацыя праводзіцца 6 мая.
У Магілёве сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару. Гэтага гонару ўдастоены 24 прадпрыемствы, арганізацыі, установы, якія дасягнулі па выніках працы ў 2018 годзе высокіх вынікаў, 15 лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны», чатыры пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».
У рэспубліканскім Апошнім званку, які адбудзецца 30 мая ў «Мінск-Арэне», прыме ўдзел 100 выпускнікоў 11-х класаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.
У Магілёўскай вобласці абвясцілі конкурс на самую лепшую аграсядзібу, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
У конкурсе могуць прыняць удзел усе зарэгістраваныя ў рэгіёне суб’екты аграэкатурызму. Пераможцы будуць вызначацца журы ў 5 намінацыях: «Найлепшы старт», «Этнакомплекс», «Беларуская традыцыйная кухня», «Экасядзіба года», «Стыль і гармонія».
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 мая ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму Сходу. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве. У паядынку сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і «Дынама-Брэст».
Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны адбудзецца на стадыёне «Спартак», які змяшчае 7350 гледачоў. Пачатак гульні – у 18.30.
Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымала Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м –- Гомель.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў асноўным этапе ЦТ пачынаецца ў Беларусі 2 мая і будзе доўжыцца па 1 чэрвеня.
Вучні 8 класа сярэдняй школы №7 горада на Дняпры Лізавета Ярмоленка, Анастасія Новікава і Лізавета Пайтра сталі пераможцамі абласнога конкурсу “Магілёў: ад старажытнасці да сучаснасці”, прысвечанага 750-годдзю сталіцы Прыдняпроўскага краю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла загадчык аддзела краязнаўства і пошукавай работы ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Святлана Барысенка.
Переводчик