Архіў навін

Бясплатны семінар па актуальных пытаннях самазанятасці і прадпрымальніцкай дзейнасці для грамадзян працаздольнага ўзросту, не занятых у эканоміцы, арганізуюць 28 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва, які выступае арганізатарам мерапрыемства. Зацікаўленых чакаюць у 10.00 у канферэнц-зале УКП «Магілёўскі ГЦРМП» (вул. Ленінская, 21, 3 паверх). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (80222) 23 09 21, 23 08 63.
Сход абласнога бацькоўскага актыву «За бяспечнае лета!» адбудзецца сёння ў Магілёве на базе гімназіі №3. У мерапрыемстве, якое традыцыйна пройдзе ў форме палілога, прымуць удзел прадстаўнікі ўпраўленняў і камітэтаў аблвыканкама, УУС, МНС, АСВОДа, пракуратуры, бацькоўскай грамадскасці рэгіёна, псіхолагі і настаўнікі.
Завяршыўся першы дзень працы экспедыцыі пошукавага клуба «Віккру» і 52-га АСПБ Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Слаўгарадскім раёне. Палявыя пошукавыя работы праводзіліся на месцах баёў у ліпені 1941 года частак і злучэнняў 20-га, 28-га стралковых і 25-га механізаванага карпусоў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Гіжэнскага і Васькавіцкага сельскіх саветаў.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі разам з Міністэрствам адукацыі плануе выпусціць унікальнае для нашай краіны выданне – друкаваны летапіс студатрадаўскага руху ад пачатку яго зараджэння і да нашага часу. Гэтая вялікая і займальная гісторыя пачынаецца яшчэ ў далёкім 1963 годзе... У кнігу ўвойдуць матэрыялы, якія ўдасца сабраць падчас маштабнай акцыі «Біяграфія маладосці нашай». Пра яе старт абвясцілі яшчэ ў красавіку гэтага года, цяпер актыўна ідзе збор інфармацыі.
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў прыбудзе ў нашу вобласць 30 мая. Да 4 чэрвеня «Полымя міру» пабывае ў Магілёве, Бабруйску, Горках, Шклове, Быхаўскім і Слаўгарадскім раёнах. Тэлеканал «Беларусь 4 “Магілёў”» пакажа ў запісе сустрэчу агню ў абласным цэнтры і канцэрт з плошчы Славы. Эфіры: 1 чэрвеня – 21.00, 2 чэрвеня – 10.40.
У Шклоўскім раёне мясцовы жыхар устанавіў памятны знак «У памяць пра зніклых без вестак жыхароў вёскі Загор’е». Уладзімір Лабузноў такім чынам увекавечыў памяць землякоў, якія не вярнуліся з вайны. У гады Другой сусветнай вайны загінула 8 жыхароў Загор’я. Дзед Уладзіміра і яшчэ 8 аднавяскоўцаў прапалі без вестак. У памяць пра іх уласнымі сіламі мужчына ўстанавіў Камень Памяці. Разам з ім з’явілася і алея з 9 дубоў. Усяго на тэрыторыі Шклоўскага раёна знаходзіцца 55 воінскіх пахаванняў і 25 памятных знакаў. Пахавана амаль 2,5 тыс. чалавек, але вядомыя імёны толькі 605.
У Беларусі распрацаваны праекты ўказа Прэзідэнта і пастановы Савета Міністраў, якія прадугледжваюць ўкараненне энергаэфектыўных мерапрыемстваў у шматкватэрным жыллі. Пілотныя праекты плануецца рэалізаваць у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка на адкрыцці Міжнароднага навучальнага семінара па рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.
Беларусь з’яўляецца прыкладам добрых узаемаадносін розных рэлігій. Такое меркаванне выказаў сёння падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр.
Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва паміж Магілёўскай вобласцю і Аўстрыяй было сёння ў цэнтры ўвагі на сустрэчы старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аўстрыі ў Беларусі Алаізіі Вергетэр.
Медали II Европейских игр представили в Мирском замке.
Выкарыстанне беспілотнікаў у месцах спаборніцтваў і каля гасцініц забаронена на час II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 мая падпісаў указ нумар 191 «Аб мерах бяспекі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Ён апублікаваны на інтэрнэт-партале pravo.by. Згодна з дакументам, у Мінску і Мінскім раёне з 17 чэрвеня па 2 ліпеня ўводзяцца дадатковыя меры бяспекі.
Другі тур інтэлектуальнай гульні сярод ветэранскіх каманд Магілёва адбудзецца 23 мая ў 16.00 у актавай зале гімназіі № 3. Пытанні спаборніцтва будуць прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У Магілёўскай мытні адбылася прэзентацыя кнігі «За намі – Радзіма!». Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі і асабісты склад мытні.
Прафілактычная акцыя па навядзенні парадку на дарогах і павышэнні культуры ўдзельнікаў дарожнага руху праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магаблвыканкама. Супрацоўнікі ДАІ да 13 чэрвеня арганізуюць рэйды, накіраваныя на выяўленне і папярэджанне фактаў пашкоджання і забруджвання дарог і дарожных збудаванняў, у тым ліку выкідвання смецця з транспартных сродкаў і стварэння несанкцыянаваных звалак паблізу трас. Кантраляваць будуць і правілы ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі ў бяспечным для руху стане.
У Магілёўскім раёне 22 мая ў 11.00 адкрыюць мемарыяльную экспазіцыю «Сцяна Памяці». Яна размесціцца на тэрыторыі ДУА «Вендаражскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа», паведамілі ў Магілёўскім раённым камітэце ГА «БРСМ». У межах святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў валанцёры руху «Добрае Сэрца», саюзныя актывісты навучальнай установы правялі значную працу па зборы інфармацыі пра выдатных удзельнікаў ваенных падзей – ураджэнцаў Вендаражскага сельскага савета. Іх аказалася 75 чалавек.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці падчас рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні арганізаваў працу гарачых тэлефонных ліній. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні кантралюючага ведамства Аляксей Іглікаў.
Рэспубліканскія спаборніцтвы «Зоркі беларускай акрабатыкі» пройдуць 21-23 мая ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. Пра гэта паведамілі ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі. За званне найлепшых будзе змагацца каля 50 удзельнікаў ва ўзросце ад 12 гадоў і больш з усёй краіны. Выступяць акрабаты ў пяці відах: жаночыя і мужчынскія парныя практыкаванні, жаночыя «тройкі», мужчынскія «чацвёркі» і змешаныя пары.
Спартыўна-забаўляльнае свята «Крылы Перамогі», прысвечанае 75-й гадавіне вызвалення Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы, пройдзе 25 мая на базе Магілёўскага аэраклуба імя А. М. Кулагіна. Пра гэта паведамілі ў ДТСААФ.
Магілёўская вобласць за студзень-сакавік бягучага года выканала 5 з 6 ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, паведаміў сёння на пасяджэнні аблвыканкама яго старшыня Леанід Заяц.
У Магілёўскім аблвыканкаме сёння адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» па выніках 2018 года. Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002 года, па сумеснай ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Яго пераможцамі па выніках 2018 года сталі 173 прадпрыемствы і арганізацыі, а 274 тавары прызнаныя найлепшымі, з іх 29 вырабляюцца ў Магілёўскай вобласці.
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці з афіцыйным візітам наведала кітайскі горад Цяньцзінь. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.
Атрад «Наследники», які прадстаўляў СШ № 8 Магілёва, атрымаў перамогу ў рэгіянальным этапе спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка». Дзеці будуць абараняць гонар Прыдняпроўскага краю на аналагічным рэспубліканскім спаборніцтве. Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.
Рэгіянальны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» адбудзецца 22 мая ў Магілёве. Пра гэта паведаміла метадыст аддзела адукацыйнай дзейнасці абласнога цэнтра творчасці Алена Новікава. У спаборніцтве праявяць сябе навучэнцы 1-10-х класаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэгіёна. Яны прачытаюць вершы і празаічныя ўрыўкі беларускіх або рускіх аўтараў. Падчас выступлення хлопцы і дзяўчаты змогуць выкарыстоўваць музычнае суправаджэнне, дэкарацыі і касцюмы.
Персанальная выстава мастака Рамана Коршунава «У пошуках гармоніі» адкрыецца 23 мая ў магілёўскім музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Пра гэта паведаміла загадчык філіяла ўстановы культуры Святлана Строгіна.
Магілёўскі «ЦАР-Барысфен» стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі па баскетболе. Пра гэта паведамляе сайт Беларускай федэрацыі баскетбола.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 мая першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Абласная дабрачынная акцыя «Цяпло нашых сэрцаў дзецям» стартуе на Магілёўшчыне 20 мая. Пра гэта паведамілі ў абкаме ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па арганізацыі і правядзенні маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Новыя магутнасці створаны на тэрыторыі ЗТАА «Кровельны завод “Тэхнаніколь”» (уваходзіць у склад карпарацыі «Тэхнаніколь»). Гэта ўжо трэцяя вытворчасць тут і 8 завод па выпуску экструзійнага пенапалістыролу (XPS) карпарацыі ў свеце. Сюды інвеставана 800 млн расійскіх рублёў і створана дадаткова 30 новых высокааплатных працоўных месцаў. Гэта вытворчасць адкрывае для Беларусі доступ да самых высокатэхналагічных сегментаў сучаснага рынку цеплаізаляцыі: з аднаго боку, праектныя магутнасці дазваляюць цалкам закрыць унутраныя патрэбы грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва, а з другога – каля 40% інавацыйнай прадукцыі плануецца экспартаваць.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Белшына» ў межах адзінага дня інфармавання.