Архіў навін
Маштабнае абласное маладзёжнае інтэлектуальнае спаборніцтва – маладзёжны патрыятычны квіз «Код Перамогі» пройдзе ў Магілёве 7 мая. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Паводле слоў арганізатараў, мерапрыемства прымеркавана да дзвюх знакавых дат: святкавання Дня Вялікай Перамогі і 85–годдзя гераічнай абароны Магілёва і збярэ каля 60 удзельнікаў.
Член Савета Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін наведаў Краснапольскі раён з рабочай паездкай, у ходзе якой правёў выязны прыём грамадзян, наведаў сацыяльныя аб'екты і ацаніў сітуацыю на месцах.
Выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі ў Беларусі праходзяць з 4 па 8 мая. У Магілёўскай вобласці ў першы дзень матэрыяльную падтрымку да свята атрымалі 47 працэнтаў адрасатаў.
Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава расказала:
Рэспубліканская акцыя «Ганаруся роднымі сімваламі» стартавала па ўсёй Беларусі. Мерапрыемства праходзіць з 5 па 10 мая і прысвечана Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна. Пра гэта паведаміў першы сакратар ЦК БРСМ Уладзімір Паўлоўскі.
Абарона Магілёва легендарнай старонкай увайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. За 23 дні ў баях пад Магілёвам немцы страцілі 24 самалёты, каля 200 танкаў, 400 матацыклаў, 500 аўтамашын. Было знішчана 15 000 і ўзята ў палон каля 2000 жаўнераў і афіцэраў. Гэтыя сілы немцаў, якія імкнуліся да Масквы, не дайшлі да яе, а скончылі свой шлях на подступах да Магілёва. Крывавымі літарамі ў гісторыю Магілёва ўпісаны разлютаваныя баі на Буйніцкім полі пад Магілёвам.
«Белпошта» выплаціць пенсіі і дапамогі за 9 мая датэрмінова, паведамляецца на сайце прадпрыемства.
Выплата пенсій за 9 мая ў аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці – з 7 мая.
На прадпрыемстве звярнулі ўвагу, што 9 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні пошты.
БЕЛТА
У Магілёўскай вобласці ўпершыню пройдзе рэспубліканская спартакіяда сярод ваенна–патрыятычных клубаў МНС, прымеркаваная да Дня Перамогі. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 6 мая ля мемарыяла воінам батальёна міліцыі ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна.
Больш за 48 тысяч дзяцей плануецца аздаравіць у дзіцячых лагерах з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў за тры летнія месяцы. Як удакладняюць у абласным упраўленні Рэспубліканскага цэнтра па санаторна–курортным лячэнні – ужо ідзе актыўная падрыхтоўка лагераў і баз адпачынку, якія прымуць дзяцей у перыяд летніх канікулаў.
Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці 40% супрацоўнікаў – жанчыны. У свята Вялікай Перамогі – 9 мая, яны стануць удзельнікамі ўрачыстага марша воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона на плошчы Леніна. Жаночая каробка УСК па Магілёўскай вобласці паспяхова дэбютавала летась і зараз зноў упрыгожыць Парад Перамогі.
У гэтым годзе агульная плошча кукурузы ў Магілёўскай вобласці змянілася нязначна ў параўнанні з 2025 годам. А вось на зерне гэтай культуры плануюць пасеяць значна больш. Пры гэтым, вядома, улічваецца пагодны фактар. Напрыклад, летась зыходна вызначалі 31 тысячу гектараў, рэальна абмалацілі 16 тысяч і сабралі ў першапачатковай вазе 102 тысячы тон. Цяпер, каб гарантаваць значны дадатак валавога збору, пад кукурузу на зерне адвялі 45 тысяч гектараў.
Палкоўнік унутранай службы Дзмітрый Голубеў назначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс–службе беларускага лідэра.
Урачыстае адкрыццё выставы юных мастакоў Беларусі і Расіі «Нашчадкі Вялікай Перамогі» адбудзецца 5 мая ў 12.00 у Музеі Славы Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ім. А.Р.Раманава.
Сустрэча старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з прадстаўнікамі таленавітай моладзі рэгіёну «Адкрыты дыялог» адбылася сёння ў Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, пройдзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі 7 мая. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства адукацыі.
Ацяпляльны сезон завяршаецца ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў РУП «Магілёўэнерга».
Рашэннем Магілёўскага гарвыканкама ў сувязі з станоўчай сярэднясутачнай тэмпературай вонкавага паветра з 4 мая Магілёўскія цеплавыя сеткі пачынаюць завяршэнне ацяпляльнага перыяду.
Традыцыйна ў дзень святкавання 1 Мая ў абласным цэнтры ўшаноўвалі людзей працы. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое адбылося ля абноўленай Дошкі гонару каля Музея Славы Магілёўшчыны, прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, ганаровыя госці, прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары рэгіёну.
Магіляўчан і гасцей горада запрашаюць на вялікае свята пад адкрытым небам «Чароўная краіна дзяцінства», якое пройдзе ў Дзень абароны дзяцей. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Тэматычнае свята разгорнецца ў гарадскім парку Падміколле 1 чэрвеня. Праграма будзе яркай і насычанай, цікавай і дарослым, і дзецям.
Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец на дакладзе ў кіраўніка дзяржавы расказаў, якая работа над памылкамі праведзена ў сістэме здачы экзаменаў.
«Мы памятаем тыя памылкі, якія былі два гады таму. Мы правялі гэту работу над памылкамі яшчэ ў мінулым годзе, абкаталі яе (сістэму. - Заўвага БЕЛТА). І сёлета яна паказала ў тым ліку сваю эфектыўнасць», - сказаў міністр.
У Беларусі зацверджана інструкцыя аб парадку арганізацыі выканання і кантролю за выкананнем даручэнняў і рашэнняў Прэзідэнта, Савета Міністраў, прэм'ер-міністра і яго намеснікаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 мая 2025 г. №290.
Пастановай вызначана, што ажыццяўленне кантролю за выкананнем даручэнняў і рашэнняў Прэзідэнта, Савета Міністраў, прэм'ер-міністра і яго намеснікаў мае бесперапынны, папераджальны характар зыходзячы з неабходнасці якаснага, поўнага і своечасовага іх выканання.
«Бяспека дзяцей - агульны клопат». Гэтую тэму абмеркавалі на абласной бацькоўскай радзе. На яго сабраліся педагогі і прадстаўнікі бацькоўскіх камітэтаў з раёнаў вобласці. Асноўная мэта дарослых, зрабіць усё магчымае, каб лета прайшло бяспечна для нашых дзяцей. На бацькоўскай радзе абмеркавалі прафілактыку траўматызму, суіцыдальных паводзін, казалі аб тым, як ухіліць крызісныя станы. Закранулі тэмы неправамерных паводзін і сямейнага няшчасця.
Стымул для прафесійнага росту. Абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод працуючай моладзі правяло Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў. Больш за 60 удзельнікаў паказалі свае навыкі ў такарнай справе, зварцы, фрэзероўцы і іншых прафесіях.
У Магілёўскай вобласці праіндэксаваны імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Гэта прадугледжана рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19 мая нумар 21-15, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Згодна з дакументам, індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго цаной на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» устаноўлены ў памеры 36,248 (цяпер - 42,099).
З 1 чэрвеня ўступаюць у сілу падпісаныя 6 сакавіка кіраўніком дзяржавы ўказы нумар 94 і нумар 95, накіраваныя на ўдасканаленне падыходаў да парадку будаўніцтва і крэдытавання жылля. Як заканадаўчыя навелы адаб'юцца на тэрмінах атрымання кватэр і да якіх змен рыхтавацца чаргавікам, расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Іна Пінкоўская.
Абласны этап рэспубліканскай ваенна-прыкладной гульні аб'яднаў у Магілёве студэнтаў з чатырох ВНУ рэгіёну.
Пляцоўкай для праходжання тэматычных этапаў стала Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча ім. Героя Савецкага Саюза Я.Мікалаенкі. Тут сабраліся 40 студэнтаў з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А.Куляшова і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.
У суботу, 31 мая, чацвёрты раз у Клічаве правядуць рэгіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай». У яркім святочным мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі творчых калектываў Магілёўскай, Мінскай і Гомельскіх абласцей, а таксама Дарагабужскага і Шумяцкага раёнаў Расіі.
Галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы Клічаўскага райвыканкама Алена Мачэкіна расказала:
Другі цэнтралізаваны іспыт - па рускай і беларускай мове на выбар - праходзіць у Беларусі. У Магілёўскай вобласці прайсці выпрабаванне выказалі жаданне 6075 чалавек: 5246 зарэгістраваліся на рускую мову, 829 - на беларускую. У рэгіёне арганізаваны 24 пункты ЦЭ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 мая правёў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў. На абмеркаванне вынеслі шэраг актуальных пытанняў, якія, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, патрабуюць прыняцця ўзважаных рашэнняў.
Такі фармат мерапрыемстваў - традыцыйны. На разгляд Прэзідэнта рэгулярна выносяцца пытанні, якія не проста цікавяць, а хвалююць грамадзян. Рашэнні па іх прымаюцца кіраўніком дзяржавы ў выглядзе ўказа або распараджэння, але папярэдне гэтыя пытанні прапрацоўваюцца профільнымі спецыялістамі і членамі ўрада.
Каля 700 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ ў Клімавічах XXIII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Ён пройдзе з 29 мая па 1 чэрвеня і традыцыйна стане адной з самых яркіх падзей для рэгіёну, расказалі ў аргкамітэце фестывалю.
Якія віды работ даступны для падлеткаў 14-16 гадоў і якая будзе мінімальная аплата, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Два новыя гідралагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння аб'явілі ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Гэта прадугледжана рашэннем Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта нумар 18-9 ад 2 мая 2025 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Такі статус атрымалі гідралагічныя аб'екты «Крыніца Шведава крыніца» і «Крыніца Далёкія сажалкі». Дакументам устаноўлены межы, плошча, спіс землекарыстальнікаў, зямельныя ўчасткі якіх уключаюцца ў склад зямель помнікаў прыроды, а таксама рэжым аховы і выкарыстання.
Переводчик