Архіў навін
Каля 67 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
Першы раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця «Чайны фэст» адбудзецца 19 чэрвеня ў аграгарадку Усход. Мерапрыемства прымеркавана да Года народнага адзінства, паведамілі ў Магілёўскім райвыканкаме.
Прамую тэлефонную лінію 19 чэрвеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У рэгіёне вызначана 48 месцаў адпачынку ля водных аб’ектаў з арганізацыяй купання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Як растлумачылі суразмоўцы, па стане на 9 чэрвеня пашпарты гатоўнасці пляжаў да купальнага сезона падпісаны на 42 зоны рэкрэацыі. Не гатовымі аказаліся пляжы ў Крычаўскім і Слаўгарадскім раёнах. У Краснапольскім – не завершаны работы па ўладкаванні малымі архітэктурнымі формамі і добраўпарадкаванні тэрыторыі пляжа і акваторый.
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ чыгуначнага моста на 276-м км перагону Лукскае–Жлобін-Паўночны 29 чэрвеня змяняецца графік руху пасажырскіх цягнікоў, якія курсіруюць на ўчастку Магілёў–Жлобін, –паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Так, цягнік міжнародных ліній №55/56 Гомель–Масква будзе рухацца ў зносінах Масква–Магілёў–Масква. З Масквы цягнік адправіцца 28 чэрвеня і прыбудзе ў Магілёў 29 чэрвеня. З Магілёва цягнік будзе адпраўляцца 29 чэрвеня і прыбываць у Маскву 30 чэрвеня.
Вёска Адраджэнне знаходзіцца ў Магілёўскім раёне амаль за 80 кіламетраў ад абласнога цэнтра.
Паселішча размешчана на ўзгорку каля ракі Друць і адносіцца да Семукацкага сельсавета. У Адраджэнні – тры пастаянныя жыхары, плюс дачнікі, якія называюць гэтыя месцы зялёным раем. Вёска цікавая не толькі сваёй летняй прыгажосцю, а найноўшай гісторыя, Хутар, які практычна апусцеў напачатку 21 стагоддзя, зноў напоўніўся жыццём.
Дванаццаць спартсменаў Магілёўскай вобласці ўжо заваявалі ліцэнзіі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, якія адкрыюцца ў Японіі 23 ліпеня. Сярод іх бабруйская бягуня Ніна Савіна.
ТРК «Магілёў»
На VIII Форуме рэгіёнаў Магілёўская вобласць плануе заключыць экспартныя камерцыйныя кантракты з расійскімі контрагентамі на агульную суму звыш $ 132 млн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Стан і тэндэнцыі на рынку працы сельскіх раёнаў вобласці абмеркавалі на «круглым стале» ў Мсціслаўскім раёне.
Бабруйскі раён чакае грандыёзная падзея, якая па сваіх маштабах саступае толькі мерапрыемствам, якія праводзяцца ў Брэсцкай крэпасці. У нядзелю, 27 чэрвеня, за 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчаткава пройдзе ваенна-патрыятычны злёт «Бабруйскі кацёл», у якім прыме ўдзел каля 30 ваенна-гістарычных клубаў. Кульмінацыяй стане рэканструкцыя захопу і ўтрымання пераправы і плацдарма на заходнім беразе Бярэзіны. Яркае шоу зможа свабодна наведаць любы жадаючы.
Мы заклікаем усю сусветную супольнасць да канструктыўнага і сяброўскага дыялогу. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, каментуючы зварот дэпутатаў усіх узроўняў і сенатараў да міжнароднай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі.
Член Канстытуцыйнай камісіі, майстар спорту па плаванні, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце, бізнесмен, грамадскі дзеяч, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай 15 чэрвеня правядзе матывацыйную сустрэчу ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Некаторыя СМІ ўжо спрабуюць падаць наш зварот як просьбу, што ў корані няправільна. Дэпутаты, як законныя прадстаўнікі беларускага народа, не просяць, а цвёрда дэкларуюць сваю пазіцыю – толькі беларускі народ будзе вызначаць свой лёс, шляхі развіцця сваёй краіны.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вольга Петрашова:
Вакол нас склалася няпростая сітуацыя, мы бачым, як многа жадаючых умяшацца ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы.
Сёння эканамічны і палітычны ціск на Беларусь не спыняецца, узмацняецца з кожным днём. Уведзеныя беспрэцэдэнтныя і без акцыі. Як можна адмяніць шэраг міжнародных спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, увесці забароны на авіязносіны.
Юбілейны – дзясяты – кулінарны фестываль «Гаспадарчы сыр» пройдзе ў Слаўгарадскім раёне 13 чэрвеня.
Каля Блакітнай крыніцы раскінуцца шматлікія гандлёвыя рады. Шырокі асартымент прадукцыі прапануюць выставы-продажы мёду і прадукцыі пчалярства, харчовых і прамысловых тавараў, сувенірнай прадукцыі, вырабленай народнымі майстрамі і ўмельцамі з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці і іншых абласцей Беларусі.
РГА «Патрыёты Беларусі» працягвае серыю аўтапрабегаў пад дэвізам «За адзіную Беларусь!». Чарговы адбудзецца 12 чэрвеня і аб’яднае два абласныя цэнтры – Магілёў і Гомель.
Стартуе аўтакалона з паркоўкі каля ГЦ «Е-Сити» ў 9.30. Далучайцеся! Будзе цікава!
Сёння, у вялікае свята Ушэсця Гасподняга, Баркалабаўскі жаночы манастыр у Быхаўскім раёне адзначае 380-годдзе. Боскую літургію ў манастыры ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Дапамагаў яму епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
Сёння ў рэгіёне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню школы. У Магілёўскай вобласці каля 9,9 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, і больш за 5,6 тыс. маладых людзей скончылі 11-я класы. Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём уручаць 363 выпускнікам, срэбным – 31.
Міні-кірмаш вакансій для асоб перадпенсійнага ўзросту і пенсіянераў адбудзецца ў Магілёве 11 чэрвеня
Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта 11 чэрвеня з 11.00 будзе праводзіцца мэтавы міні-кірмаш для асоб перадпенсійнага ўзросту і пенсіянераў, падчас якога грамадзяне будуць азнаёмленыя з наяўнымі на рынку працы вакансіямі, а таксама адбудуцца практычныя заняткі для дадзенай катэгорыі грамадзян «Узрост – не перашкода», дзе будзе прадастаўлена ўсебаковая інфармацыя аб прафесіях, якія карыстаюцца попытам на рынку працы.
Рэгіянальнае свята «Народная прыпеўка» пройдзе 12 чэрвеня ў в. Кліны Слаўгарадскага раёна (помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца»). У гэтым годзе ў ім прымуць удзел прадстаўнікі Магілёўскай і Віцебскай абласцей.
У фармаце мерапрыемства адбудуцца конкурсныя выступленні індывідуальных выканаўцаў, вакальных груп і ансамбляў, калектываў мастацкай самадзейнасці. Па іх выніках вызначаць найлепшых гарманістаў, выканаўцаў прыпевак, твораў гумарыстычнага жанру, вакальныя і інструментальныя ансамблі.
Магілёўскі абласны мастацкі музей у межах праекта «Уікэнд у музеі» прапануе:
У Крычаўскім аграгарадку Маляцічы мясцовыя жыхары вырашылі зрабіць дзіцячую пляцоўку. Месца выбіралі на вясковым сходзе.
Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што навакольная прыгажосць робіць прыгажэйшымі думкі і ўчынкі людзей. Калі ўсё пойдзе па плане, ужо гэтым летам у аграгарадку з’явіцца ўтульнае месца для сямейнага адпачынку.
У Брэсце адбыліся адкрыты Кубак і першынство краіны па лёгкаатлетычных мнагабор’ях. У турніры прынялі ўдзел спартсмены з усіх рэгіёнаў краіны.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 1 залаты, 1 бронзавы медалі і занялі трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. Абедзве ўзнагароды на рахунку юніёрак у жаночым сямібор’і. Пераможцай першынства краіны стала Аляксандра Сяліцкая, бронзавым прызёрам – Дзіяна Пруднікава.
Першае месца ў агульнакамандным заліку ў шматборцаў Гомельскай вобласці, на другім – лёгкаатлеты Гродзеншчыны.
Тэатралізаваны паветраны бой стане часткай прысвечанага Дню Незалежнасці Беларусі святочнага мерапрыемства, якое пройдзе на Буйніцкім полі 3 ліпеня.
У неба паднімуцца тры самалёты Як-55, хуткасныя, лёгкія, манеўраныя. Два пакажуць савецкую тэхніку, яшчэ адзін – варожую.
«Здавайце кроў, хай у свеце пульсуе жыццё» – дэвіз Дня донара, які свет адзначыць 14 чэрвеня. У гэты дзень жыхарам Магілёўскай вобласці прапануюць далучыцца да акцыі па бясплатнай здачы крыві.
У Магілёве на праспекце Міру пачаўся рамонт дарожнага пакрыцця на ўчастку ад перакрыжаванняў з вуліц Першамайскай і Касманаўтаў. Рух транспарту не перакрываюць, аднак кіроўцам трэба быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі.
У свята Ушэсця Гасподняга 10 чэрвеня адбудуцца ўрачыстасці ў гонар 380-годдзя Свята-Узнясенскага жаночага Баркалабаўскага манастыра. Боскую літургію ў манастыры ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Дапамагаць яму будзе епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
Прыбыццё мітрапаліта Веніяміна чакаецца ў 9.00. Пачатак службы – у 9.05. Яна будзе доўжыцца прыкладна да 10.30–10.40.
Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія і Куньмінскага металургічнага каледжа (КНР) падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Пра гэта паведамляецца на сайце ВНУ.
Прыярытэт будучай пяцігодкі – здароўе нацыі. Адпаведная дзяржпраграма прадугледжвае будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчых комплексаў па ўсёй краіне, у тым ліку ў аддаленых райцэнтрах. Так, у Хоцімску гарадскі стадыён папоўніўся пляцоўкамі для варкаўта і міні-футбола. Неўзабаве тут адкрыюць яшчэ адну – для хакея на траве. Прынята рашэнне і аб будаўніцтве басейна.
Міхаіл Куксянкоў, старшыня Хоцімскага райвыканкама:
Тэма пандэміі па-ранейшаму адна з самых надзённых ў свеце. Не абышла яна і глыбінку Магілёўшчыны – Хоцімскі раён. Першага пацыента з COVID-19 тут зарэгістравалі ў красавіку 2020-га. За гэты час на каранавірус перахварэлі многія, прычым некаторыя нават двойчы. Сёння на парадку дня не толькі лячэнне, але і вакцынаванне. Прышчэпкі ад каранавіруса ўжо паспела зрабіць некалькі соцень хацімчан, і гэты працэс працягваецца. У ліку медыкаў, якія ратуюць жыхароў раёна ад пандэміі, – маладая пара Аксана і Альберт Пушыставы.
Переводчик