Архіў навін
Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі, як пазбегнуць наступстваў гарачага надвор’я. Яны з’явіліся на афіцыйным сайце ведамства.
Рэкамендуецца не выходзіць на вуліцу без асаблівай на тое неабходнасці ў перыяд максімальнай сонечнай актыўнасці – з 11:00 да 17:00.
На вуліцы варта трымацца ў цені і па магчымасці час ад часу заходзіць у памяшканні з кандыцыянерамі. Пажадана мець з сабой бутэльку негазаванай мінеральнай вады. А насіць варта свабодную вопратку з натуральных тканін і камфортны абутак.
Тыдзень моладзі праходзіць 21–27 чэрвеня ў Беларусі. Да праекта далучацца і валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» Магілёўскай вобласці. У гэтыя дні ў розных кутках рэгіёна моладзь арганізуе працоўныя і экалагічныя акцыі, дапаможа ветэранам і адзінокім пажылым людзям, наведае дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і шматдзетныя сем’і.
Маяком надзеі для дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, а таксама іх бацькоў стаў інклюзіўны лагер адпачынку, які працуе пад Магілёвам. Гэта сацыяльны праект дабрачыннай арганізацыі «Благо».
У лагеры працуе каля 30 валанцёраў. Яны імкнуцца, каб дзеці з інваліднасцю хоць бы на час забыліся пра свае дыягназы, змаглі займацца спортам, узяліся за пэндзлі і алоўкі, далучыліся да творчасці.
У аграгарадку Усход Магілёўскага раёна ўпершыню прайшоў «Чайны фэст». На ім прысутнічалі намеснікі старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса і Ірына Чындо, творчыя дэлегацыі Бялыніцкага, Слаўгарадскага, Шклоўскага, Чэрыкаўскага, Магілёўскага раёнаў. Першы раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця прымеркавалі да Года народнага адзінства. Госці змаглі атрымаць асалоду ад смаку карыснага напою, даведацца пра культуру чаявання іншых краін, весела правесці час.
Магілёўская жаночая каманда заваявала «золата» на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па сучасным пяцібор’і
Жаночая зборная Магілёўскай вобласці заваявала залатую ўзнагароду на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па сучасным пяцібор’і, які прайшоў у Мінску. За каманду выступілі выхаванцы Магілёўскага цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Анастасія Малашанака, Таццяна Рагачова, Ірына Мікалаева.
Магілёўскія пяціборкі на 12 ачкоў апярэдзілі зборную Мінскай вобласці, якая заняла другое месца.
mogilevnews.by
Тыдзень моладзі пройдзе ў Магілёве з 21 па 27 чэрвеня, кожны дзень якога будзе прысвечаны пэўнай тэме. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Забароны на наведванне лясоў уведзены ў шасці раёнах нашай вобласці: Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Кіраўскім і Мсціслаўскім. Прычына – высокі клас пажарнай небяспекі.
Сухое надвор’е, няма ападкаў, пажар узнікае ад найменшай іскры. Пры гэтым асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта пакутуе асабістая маёмасць насельніцтва, адзначылі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
Гэтым летам у Магілёўскай вобласці працуе каля 40 студэнцкіх атрадаў. Моладзь дапамагае будаўнікам, урачам, аграрыям, лясной гаспадарцы і настаўнікам.
Усяго на час летніх канікул на Магілёўшчыне плануюць працаўладкаваць больш за 3 тыс. маладых людзей, старэйшых за 14 гадоў.
ТРК «Могилев»
Беларускія медыкі зрабілі айчынную медыцыну вядомай і прызнанай ва ўсім свеце. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, адкрываючы ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскага работніка.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, адбылося сёння ў горадзе на Дняпры.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне:
Гулага Міхаіла Уладзіміравіча – старшынёй Горацкага райвыканкама;
Слабоднікавай Галіны Паўлаўны–старшынёй Кіраўскага райвыканкама.
Стала вядомая праграма рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
Сімвалам рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») абраны ручнік. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Напярэдадні Дня медыцынскага работніка ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы прайшоў конкурс «Найлепшая медсястра-2021». Свае прафесійныя і творчыя навыкі прадэманстравала 11 канкурсантак.
Стартавала акцыя «Летні патруль», якую структурныя падраздзяленні МНС праводзяць сумесна з моладзевымі атрадамі аховы правапарадку БРСМ. Не засталася ўбаку і Магілёўская вобласць, дзе толькі ў чэрвені запланавана правесці больш за 50 мерапрыемстваў.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў трох раёнах нашай вобласці: Горацкім, Дрыбінскім і Клічаўскім. Прычына – высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць сухое надвор’е, няма ападкаў, пажар узнікае ад найменшай іскры. Пры гэтым асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта пакутуе асабістая маёмасць насельніцтва, адзначылі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
22 чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца жалобная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асаблівая дата ў беларускай гісторыі. Паўсюдна ў краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
Сёння ля мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці жыхароў вёскі Боркі, жывымі спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека, дэлегацыі працоўных калектываў, прадстаўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, духавенства, моладзь.
Абарона краіны – абавязак не толькі войска, але і кожнага грамадзяніна. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Сёння ў Шклове пад кіраўніцтвам Прэзідэнта адбылася сустрэча па пытаннях тэрытарыяльнай абароны. Леанід Заяц, у прыватнасці, далажыў Прэзідэнту аб гатоўнасці Магілёўскай вобласці да тэрытарыяльнай абароны.
Апошнім часам беларусы пачалі разумець, што спакойнае жыццё ў краіне залежыць толькі ад іх саміх. Пра гэта заявіў журналістам ваенны камісар Магілёўскай вобласці Аляксандр Гарошкін.
У Шклоўскім раёне будзе сфарміраваны асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Шклоўскага райвыканкама Андрэй Камко, кажучы аб выніках сустрэчы з Прэзідэнтам па пытаннях тэрытарыяльнай абароны:
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Шклове правёў сустрэчу па пытаннях тэрытарыяльнай абароны.
Рэкардсмен Еўропы і свету па паралімпійскім плаванні, матывацыйны спікер і прадпрымальнік, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай сёння сустрэўся са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Мерапрыемства, якое прайшло ў актавай зале ВНУ, пачалося з матывацыйнага відэа, галоўным героем якога выступіў госць. Міні-фільм апавядае пра тое, што дапамагае Талаю ісці наперад і дамагацца поспеху, як не здавацца пад ціскам абставінаў і праблем.
На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на другое паўгоддзе 2021 года. Пра гэта паведаміў старшыня КДК Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі.
Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на названы перыяд па краіне запланавана 3220 праверак. З іх 471 будзе праведзена ў Магілёўскай вобласці.
Міністэрства аховы здароўя актуалізавала пералік краін па інфекцыі COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З пераліку краін чырвонай зоны з 16 чэрвеня выключаецца дзевяць дзяржаў. Гэта Паўночная Македонія, Сан-Марына, Манака, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Славакія, Балгарыя, Малдова, Сербія.
У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што пры ўездзе з краін чырвонай зоны (уключаны ў пералік Міністэрства аховы здароўя як краіны, у якіх рэгіструецца найбольшая колькасць выпадкаў інфекцыі COVID-19) абавязковая самаізаляцыя на працягу 10 каляндарных дзён.
У Магілёўскай вобласці травы першага ўкосу скошаны на плошчы амаль 75%. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
«У гэтым годзе мы пачалі ўборку траў крыху раней, узялі добры тэмп. На сённяшні дзень ужо скошана 74% траў першага ўкосу. Прыбрана з плошчы больш за 110 тыс. га – 77% ад скошанага. Гэта ў два разы вышэй у параўнанні з узроўнем мінулага года», – адзначыла Лілія Гулінская.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі ўзнагароды на рэспубліканскім турніры па лёгкай атлетыцы
У Мінску адбыўся адкрыты рэспубліканскі турнір па лёгкай атлетыцы на прызы Міхаіла Жалабоўскага, шматразовага чэмпіёна і рэкардсмена СССР на дыстанцыях 1500 м і 5000 м. У спаборніцтвах прынялі ўдзел вядучыя спартсмены з усіх абласцей Беларусі, а таксама Ірана.
На сучасным рынку працы свае асаблівасці: неспецыяліст можа лічыцца высокакваліфікаваным без ведання інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій, якія сёння прымяняюцца ў любой галіны: медыцыне і адукацыі, на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы.
Кіраўніцтва ААТ «Магілёўліфтмаш» наведала горад Кішынёў. Як паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Малдове, у склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Віктар Цішчанка, а таксама начальнік аддзела экспарту і супрацоўнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў.
«Падчас візіту адбылася сустрэча прадстаўнікоў прадпрыемства з прымарам горада Кішынёва Іонам Чэбанам, у якой прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін.
У Маладзечне прайшоў юбілейны ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021», які штогод збірае таленавітых выканаўцаў, паэтаў, музыкантаў і кампазітараў. Праект накіраваны на захаванне і развіццё роднай мовы, традыцый і нацыянальнай музыкі, спрыяе аб’яднанню творчых сіл, пераемнасці пакаленняў.
Падчас адкрыцця фестывалю прайшло ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Першую прэмію і званне лаўрэата атрымаў Дзяніс Чуракоў – саліст ансамбля «Весялуха» ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».
Переводчик