Архіў навін

Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у 2023 годзе будзе фінансавацца з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па выніках праведзенага ў Мінску пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.
Больш за 40 удзельнікаў збярэ ў Магілёве абласны конкурс прафмайстэрства сярод моладзі. Працоўныя спаборніцтвы пройдуць 4 чэрвеня на базе ААТ «Магілёўхімвалакно», паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
У Год гістарычнай памяці ў летніх аздараўленчых лагерах Магілёўскай вобласці будуць працаваць атрады грамадзянска-патрыятычнага профілю, прадугледжаны мерапрыемствы да ўсіх дзяржаўных святаў, распрацаваны маршруты па месцах баявой славы. Моладзь будзе наводзіць парадак на воінскіх пахаваннях, наведваць музеі, валанцёрскія атрады – аказваць дапамогу ветэранам.
На Магілёўшчыне вызначана 50 месцаў адпачынку ля водных аб’ектаў з арганізацыяй купання. Пра гэта паведамляецца на сайце абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Па стане на 1 чэрвеня пашпарты гатоўнасці пляжаў падпісаныя для 49 зон рэкрэацый. Не падпісаны пашпарт гатоўнасці пляжа на возеры па вул. Маладзёжная ў Слаўгарадзе. Дарэчы, за справаздачны тыдзень адабралі 71 пробу вады з адкрытых вадаёмаў. Вадаёмаў, якія не адпавядаюць гігіенічным нарматывам, не выяўлена. Рэд.
Урачыстая лінейка, прысвечаная старту летняй аздараўленчай кампаніі і адкрыццю лагернай змены, пройдзе 3 чэрвеня на пляцоўцы Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. З 15.00 да 16.00 перад тэатральным корпусам цэнтра творчасці будзе арганізавана работа інтэрактыўных тэматычных пляцовак: «У свеце творчасці», «Пагуляй-ка!», «Тэхнаград», «Вясёлыя старты», «Экалагічны інтэрактыў»; «Турыстычная паласа перашкод». Дзяцей чакае займальны інтэрактыў з гульнямі, конкурсамі, танцамі і песнямі.
Унікальны рухомы музей «Цягнік Перамогі» будзе курсіраваць па Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.
Беларусь прадставіла павільён на нафтагазавай выставе ў Азербайджане, паведамілі ў «Белінтэрэкспа» БелГПП.
Пасля маштабнай рэканструкцыі будынка былой Магілёўскай паліклінікі № 3 сюды пераехала дзіцячая паліклініка № 1. Гэта яшчэ адзін крок у развіцці аховы здароўя вобласці. Урачыстае адкрыццё аб’екта адбылося сёння з удзелам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, намесніка старшыні аблвыканкама Валерыя Малашкі, старшыні Маггарвыканкама Уладзіміра Цумарава, начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандра Старавойтава, кіраўнікоў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый, а таксама медыцынскіх работнікаў і гараджан.
Праект «Студэнцкая Ліга маладых аналітыкаў» стартаваў у Магілёве. Першае арганізацыйнае яго пасяджэнне прайшло ў першы дзень лета ў Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.
Экспартна арыентаванае ЗАТ «Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў» пастаўляла краінам-суседзям больш за 75 працэнтаў адгружаемай прадукцыі – гэта шырокі спектр матэрыялаў для будаўніцтва, уцяплення і аздаблення будынкаў. Але ва Украіну пастаўкі спыніліся, у чэрвені праз санкцыі будуць вымушаны ад іх адмовіцца прыбалтыйскія партнёры, а на пакінутым для экспартных паставак расійскім рынку расце канкурэнцыя. Аднак планы па выпуску прадукцыі не знізіліся, наадварот, канвеер не спыняецца круглыя суткі!
Рэканструкцыю паветранага бою пакажуць гледачам у Дзень Незалежнасці на Буйніцкім полі. Пра гэта паведаміў начальнік Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А. М. Кулагіна Іван Касім. «Нашы пілоты прадэманструюць элементы паветранага бою часоў Вялікай Айчыннай вайны. У неба паднімуцца два самалёты, яны будуць адлюстроўваць савецкі і нямецкі знішчальнікі, – расказаў Іван Касім. – Тэхніка, якая будзе ўдзельнічаць у такім тэатралізаваным прадстаўленні, па хуткасці і манеўранасці дазволіць практычна дакладна перадаць паветраную бітву ў небе падчас вайны».
Адкрытая гарадская спартакіяда інвалідаў-калясачнікаў «Залаты леў» збярэ ў Магілёве 1–4 ліпеня больш за 60 удзельнікаў. На спаборніцтвы прыедуць спартсмены-аматары з Беларусі, Расіі і Украіны, расказаў старшыня Магілёўскай арганізацыі рэабілітацыі і спорту інвалідаў-калясачнікаў Алег Юркоў.
«Золата» і два «серабра» заваявалі спартсмены Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту на мінулым у польскім горадзе Познань першынстве Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў, юніёрак і моладзі да 23-х гадоў. Залаты медаль паклаў у скарбонку беларускай вяслярнай дружыны Аляксандр Зубок, які хутчэй за ўсіх пераадолеў у каноэ-адзіночцы 200-метровую дыстанцыю, а Віталь Асецкі заваяваў два сярэбраныя медалі ў каноэ-двойцы на дыстанцыях 1000 і 500 метраў.
Творчая сустрэча з рэжысёрам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», сцэнарыстам, паэткай Аленай Туравай адбудзецца 2 ліпеня ў кінатэатры «Радзіма». Пра гэта паведаміла спецыяліст аддзела рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы «Кінавідэапракат» Аксана Губарэвіч. Як патлумачыла суразмоўніца, мерапрыемства прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама Года народнага адзінства. Падчас сустрэчы пройдзе паказ новага фільма рэжысёра «Зоркі сёмага неба» (Беларусь, 2020, анімацыя, казка-мюзікл, 72 мін, 6+).
Дзіцячае свята «Усміхніся, Планета!!! У Магілёве – лета!» арганізуюць 3 ліпеня з 12.00 да 16.00 у парку Падміколле. Яно стане часткай мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада.
У сувязі з дзяржаўным святам Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня «прамая тэлефонная лінія» ў аблвыканкаме, гарвыканкамах і адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска, а таксама ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці праводзіцца не будзе. Наступная «прамая лінія» адбудзецца ў аблвыканкаме 10 ліпеня з 9.00 да 12.00. Яе правядзе першы намеснік старшыні Анатоль Васільевіч Уласевіч. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Больш за 500 удзельнікаў будзе задзейнічана ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю абароны горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і Дню Незалежнасці Беларусі, якое адбудзецца на пляцоўцы мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» 3 ліпеня. Пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Марына Клепчукова.
Дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары (СЗТ) працягнута па 23 верасня 2021 года ўключна. Падаўжэнне ўзгоднена рашэннем Калегіі ЕЭК ад 29 чэрвеня 2021 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Акцыя «Падары немаўляці вышыванку» пройдзе ў Магілёўскай вобласці напярэдадні Дня Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ». Абласная акцыя пройдзе 1 ліпеня на базе радзільнага дома Магілёўскай гарадской бальніцы ХМП. Напярэдадні Дня Незалежнасці актывісты руху «Добрае сэрца», актыў БРСМ сумесна з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, першым сакратаром ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрыем Варанюком і першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта Уладзімірам Паўлоўскім наведаюць радзільны дом і ўручаць падарункі нованароджаным.
Курсанты першага курса авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі праходзяць лётную практыку на базе Бабруйскага аэраклуба ДТСААФ. За летні перыяд тут навучаць 18 чалавек, расказаў начальнік аэраклуба Аляксандр Кудрыцкі.
Каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца на XIX спартакіядзе навучэнцаў па тэхнічных відах спорту «ТэхнаСпорт» (авіямадэльны спорт). Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. Спаборніцтвы праходзілі 22–24 чэрвеня ў Салігорску. Каманду Прыдняпроўскага краю прадстаўляла 6 выхаванцаў абласнога цэнтра творчасці (трэнер-прадстаўнік Валерый Барысаў).
У Бабруйску 15–17 ліпеня пройдзе спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Мерапрыемства праходзіць у розных гарадах Беларусі на працягу вясны-лета 2021 года і аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў. На свяце будуць прадстаўлены спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі, зоны фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў, шматлікія майстар-класы і семінары.
Да спартыўнай акцыі «#23днізаМагілёў», прымеркаванай да 80-годдзя абароны Магілёва, прапануе далучыцца аддзел спорту і турызму гарвыканкама. Паводле слоў арганізатараў, у мерапрыемстве можа паўдзельнічаць любы жадаючы, неабыякавы да падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік выпускных экзаменаў для 9-х і 11-х класаў у школах у 2021/2022 навучальным годзе. Афіцыйны дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дзевяцікласнікі, як і раней, будуць здаваць тры прадметы: дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольную па матэматыцы. Навучэнцы 11-х класаў, як і раней, напішуць пераказ па беларускай або рускай (на выбар), кантрольную па матэматыцы, вусна здадуць гісторыю Беларусі і замежную мову.
Купанне і заняткі відамі воднага спорту ў зонах рэкрэацый Грабянёўскага і Пячэрскага вадасховішчаў, а таксама гарадскога пляжа ракі Днепр забаронена. Пра гэта паведамілі ў УАЗ «Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Як растлумачылі суразмоўцы, пробы вады, адабраныя з вышэйпералічаных вадаёмаў, не адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.
Сістэма аўтаматызаванага маніторынгу «Лясны вартавы», камеры відэаназірання, квадракоптары... Як работнікі Горацкага лясгаса сочаць за тым, каб у масівах у пажаранебяспечны час не ўспыхнула полымя.
Сёння стартуе VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які на працягу васьмі гадоў праходзіць пад эгідай верхніх палат парламентаў дзвюх краін – Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Чарговы форум пройдзе па 1 ліпеня. Яго асноўныя мерапрыемствы будуць арганізаваны ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за пандэміі COVID-19.
Экспазіцыя «Тканае неба Аляксандрыі» пачне працу 10 ліпеня ў Александрыйскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна. Адкрыццё выставы ўвайшло ў праграму рэспубліканскага свята «Купалле», расказала загадчыца аддзела этнаграфіі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея Святлана Рыбакова.
У Бабруйскім райвыканкаме сёння адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж моладзевымі арганізацыямі Бабруйскага і Валагодскага раёнаў, а таксама ўрачысты прыём у гонар пабрацімаў.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта 5 ліпеня з 11.00 да 13.00 арганізуе прэзентацыю прафесійных адукацыйных устаноў «Дзе вучыцца, каб спатрэбіцца». Мерапрыемства стане часткай месячніка прафарыентацыйных мерапрыемстваў, які праводзіцца з мэтай павышэння прэстыжу прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, азнаямлення з прафесіямі, якія карыстаюцца попытам на рынку працы, і магчымасцямі атрымання іх ва ўстановах адукацыі, у тым ліку пры садзейнічанні ўпраўлення па працы.