Архіў навін

На пачатак бягучага года на Магілёўшчыне налічвалася 526 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За апошнія пяць гадоў іх колькасць павялічылася на 157 гаспадарак, або на 42,5%, паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. На пачатак гэтага года ў карыстанні фермерскіх гаспадарак знаходзілася 68,1 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 50,1 тыс. га. У параўнанні з 2015 годам сельскагаспадарчыя землі, якія належаць фермерскім гаспадаркам, павялічыліся ў 2,1 раза, ворныя – у 1,9 раза.
Да існуючых сетак Бабруйскага раёна дадасца каля 30 кіламетраў новых труб. Пакуль горад сілкуецца ад адной газаразмеркавальнай станцыі. Новы газаправод высокага ціску звяжа паміж сабой ГРС «Бабруйск» і «Ясень», што павысіць надзейнасць газазабеспячэння спажыўцоў Бабруйска і ўсяго раёна. А гэта прыкладна 200 прамысловых прадпрыемстваў і больш за 97 тысяч домаўладанняў. Праект рэалізуецца ў дзве чаргі. Будаўніцтва першай практычна завершана – зманціравана 13,5 кіламетра сетак.
Абласныя туры рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» пройдуць у шасці абласцях Беларусі з 12 па 29 чэрвеня, пра што паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, каардынатар праекта Марына Шыдлоўская.
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла выступіць 22 чэрвеня з канцэртнай праграмай «Беларусь памятае...». Мерапрыемства пройдзе ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу, паведамілі ва ўстанове культуры. Паводле слоў арганізатараў, канцэрт прымеркаваны да даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны і праводзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання з дапамогай музычнага мастацтва. У праграме прагучаць песні ваенных гадоў беларускіх кампазітараў Ігара Лучанка, Уладзіміра Алоўнікава, Алены Атрашкевіч, Алега Хадоскі. Пачатак мерапрыемства а 18.30.
У Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе плануюць нарыхтаваць травяных кармоў у аб’ёме 4 млн т. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці травостой скошаны на плошчы амаль 40 тыс. га. Усяго па вобласці травы першага ўкосу неабходна прыбраць з плошчы 193 тыс. га.
У суботу, 11 чэрвеня, у Круглым адбудзецца рэгіянальнае свята-конкурс «Свята Лялькі». – На свята да нас прыедуць удзельнікі з 11 раёнаў, – расказаў начальнік ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама Сяргей Лазоўскі. – Паступіла больш за 30 заявак для ўдзелу ў конкурснай праграме. Пачатак мерапрыемства а 13.00 у цэнтральным парку культуры і адпачынку. Гасцей чакаюць незабыўныя выступленні канкурсантаў. Падчас свята плануецца праца атракцыёнаў, а таксама гандлёвых радоў, дзе можна будзе набыць сувеніры і лялькі-абярэгі.
Электронную энцыклапедыю «Магілёў на Дняпры, або гісторыя адной губерні» стварылі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя Леніна. Новы інтэрнэт-рэсурс прысвечаны 250-годдзю са дня ўтварэння Магілёўскай губерні, паведамілі ў аддзеле бібліятэказнаўства і сацыякультурнай дзейнасці ўстановы культуры.
У дзень адкрыцця Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра 2022» адбылася сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з афіцыйнай дэлегацыяй Прыморскага краю. Анатоль Ісачанка таксама азнаёміўся з выставай.
Урачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі мемарыяла ў памяць аб спецатрадзе «Слаўны» на востраве Верамееўка ў Клічаўскім раёне запланавана на 22 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Супрацоўнікі ДАІ і байкеры наведалі дзяцей з дапаможнай школы-інтэрната ў Бялынічах, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Удзельнікамі прафілактычнай акцыі сталі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Бялыніцкага РАУС і байкеры Магілёўскай вобласці.
У Дзень Святой Тройцы, 12 чэрвеня, на крыніцах «Байкова» Чавускага раёна традыцыйна пройдзе міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі», дзявятыя па ліку. Галоўная разыначка фэсту – конкурс рэгіянальных карагодаў і гульнявых элементаў эпізода абраду «Кумленне», падчас якога дзяўчаты абменьваюцца стужкамі ў знак доўгага сяброўства. Адной з цэнтральных падзей свята стане асвячэнне крыніц, пасля чаго кожны зможа набраць крынічнай вады і акунуцца ў купель.
Абласны фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» пройдзе 10 чэрвеня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы. У мерапрыемстве прыме ўдзел больш за 100 чалавек: калектывы мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы з ліку людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з усіх раёнаў вобласці.
Якасць прадукцыі павялічвае пакупніцкі попыт, спрыяе росту дзелавой рэпутацыі вытворцы. Вынікам гэтага становіцца павышэнне рэнтабельнасці і прыбытковасці прадпрыемства. Гэта ў поўнай меры ўсведамляюць на ААТ «Крычаўцэментнашыфер», дзе на кожным вытворчым этапе якасць становіцца цэнтрам працоўнага працэсу.
Маладзёжныя праекты, святы на адкрытых пляцоўках і канцэрты: святочную праграму да 755-годдзя Магілёва і Дня Незалежнасці абмеркавалі сёння ў Магілёўскім гарвыканкаме.
За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці патанулі два чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
На выставе «БелАГРА-2022», якая адкрылася ў Мінску, прадпрыемства «Бабруйсксельмаш» прадставіла навінку – пнеўматычную ўніверсальную сеялку СПУ-9. Яна прызначана для радавой сяўбы збожжавых, зернебабовых, крыжакветных, траў і іншых насення. Як паведамілі на прадпрыемстве, ад іншых сеялак СПУ-9 адрозніваецца шырынёй захопу, якая складае 9 метраў, і арыгінальнай канструкцыяй.
Будаўніча-мантажныя работы па ўводзе свінагадоўчага рэпрадуктара на 3,6 тыс. галоў у Клімавіцкім раёне завершаны на 48%. Маштабны праект стане першым падобным комплексам на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў выязную нараду па пытаннях корманарыхтоўкі. Губернатар паставіў перад кіраўнікамі гаспадарак раёнаў Магілёўшчыны задачы максімальна эфектыўна правесці нарыхтоўчую кампанію.
Слаўгарад рыхтуецца прымаць абласныя Дажынкі-2022. 8-тысячны райцэнтр ператварыўся ў вялікую будоўлю, каб годна сустрэць працаўнікоў вёскі.
Праект грамадскіх фарміраванняў Кастрычніцкага раёна г. Магілёва «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства, Развіцця, Славы!» аб’яднаў прамысловы і культурна-позновательный турызм, дапоўніўшы маршруты элементамі дабрачыннасці.
Магілёўскі абласны тэатр лялек рыхтуе прэм’еру –- спектакль «Марыйка ў казачнай краіне». Напярэдадні тэатр адзначыў 45-гадовы юбілей. Тройчы Магілёўскі абласны тэатр лялек станавіўся лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу тэатральнага майстэрства «Нацыянальная тэатральная прэмія», неаднаразова атрымліваў самыя высокія ўзнагароды найбуйнейшых айчынных і міжнародных тэатральных фестываляў. У 2021 годзе тэатру прысвоена ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
У аграгарадку Цялуша прайшло традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае творчасці вялікага рускага паэта А. С. Пушкіна. У суботні дзень паблізу сельскага Дома культуры сабраліся аматары і прыхільнікі паэтычнага таленту генія рускай літаратуры.
Чыгірынскі кластар прываблівае турыстаў. У Быхаўскім раёне адкрылі інфармацыйны турыстычны цэнтр «Чыгірынскі кластар: партнёрства для эканамічнага росту». Ён аб’яднаў суб’екты гаспадарання, якія вядуць дзейнасць на Чыгірынскім вадасховішчы.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў 4 чэрвеня прамую тэлефонную лінію. За тры гадзіны з пытаннямі і праблемамі да кіраўніка рэгіёна звярнулася 29 чалавек. Тэматыка зваротаў разнастайная, але структурна не змянілася. Асноўная частка пытанняў традыцыйна датычылася добраўпарадкавання, функцыянавання сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паступалі званкі, якія закранаюць сферы аховы здароўя, землекарыстання, працаўладкавання і іншыя.
Дэлегацыя Ленінградскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам з рабочым візітам наведала нашу краіну. У першы дзень свайго знаходжання на беларускай зямлі высокія госці сустрэліся з кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
У Круглым 8 шматдзетных сем’яў атрымалі сертыфікаты на новыя кватэры. Дом на вуліцы Ельскай пабудавалі ў раённым цэнтры і ільвіная доля кватэр прызначана вялікім сем’ям з дзецьмі.
Адкрыты дыялог «Разам да здароўя» пройдзе 6 чэрвеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Мерапрыемства адбудзецца ў межах моладзевага спартыўна-пазнавальнага meet-up «Разам – мы сіла!» на базе Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі. Па завяршэнні адкрытага дыялогу для навучэнцаў пройдзе майстар-клас па гіравым спорце з дэманстрацыяй тэхнікі выканання рыўка і штуршка гіры. Рэд.
Сустракаем лета разам са спортам. Гэта фраза можа стаць дэвізам летніх месяцаў у Магілёўскай вобласці. Спартыўныя спаборніцтвы, спецыялізаваныя дзіцячыя лагеры, трэніроўкі... Лета можна правесці з карысцю.
Беларусь робіць стаўку на ўкараненне ў энергасістэму інавацыйных тэхналогій, якія спрыяюць павышэнню энергаэфектыўнасці, бяспекі, экалагічнасці, надзейнасці энергазабеспячэння і ў канчатковым рахунку якасці жыцця людзей. Яскравы прыклад таму – лічбавая падстанцыя новага пакалення «Магілёў-330», аналагаў якой няма на ўсёй постсавецкай прасторы. 330 кВ – з такім напружаннем электрычнасць прыходзіць сюды з Лукомльскай ГРЭС і размяркоўваецца далей – на Магілёўскую і Гомельскую энергасістэмы. Падстанцыю адкрылі пасля рэканструкцыі крыху больш за паўгода таму.