Архіў навін

Абрадам «Зажынкі» далі старт уборачнай у Шклоўскім раёне. Мерапрыемства прайшло на полі ААТ «Александрыйскае» каля вёскі Сісенева. У гаспадарцы актыўна прыступілі да ўборкі азімага ячменю. Першы сноп па традыцыі зажыналі жанчыны сярпамі. Захоўваць яго будуць да наступнага ўраджайнага сезону як сімвал поспеху і высокага ўраджаю.
Шматдзетныя сем’і Магілёва, якія ў новым пасёлку вуліц Аграрная–Слепакурава пабудавалі індывідуальныя дамы за мацярынскі капітал і субсідыю, зараз заклапочаны якасцю будоўлі.
У рэгіёне прыбрана звыш 40% новай для шматлікіх гаспадарак культуры, якая дае магчымасць атрымаць першае фуражнае збожжа і абкатаць камбайны перад масавай уборкай хлеба.
Установы адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сёння пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў. Дакументы прымуць ва ўсіх: у абітурыентаў з агульнай базавай адукацыяй, з агульнай сярэдняй (з прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй), а таксама ў замежнікаў, якія залічваюцца ва ўстановы адукацыі на аснове міжнародных дагавораў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 ліпеня намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Пытанні, якія курыруюцца: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс Магілёўскай вобласці і яго эфектыўнасць, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
У рамках рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу», які пройдзе ў Горках 22–23 ліпеня, адбудзецца велапрабег на дзве дыстанцыі: 30 і 77 кіламетраў. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, далучэння да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам, прапаганды веласпорту як сродку актыўнага адпачынку і арганізацыі вольнага часу, аб’яднання людзей рознага ўзросту. Папулярызацыі г. Горкі як зручнага і даступнага месца для правядзення аматарскіх веламерапрыемстваў і актыўнага адпачынку.
На брэсцкім вяслярным канале завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні. У спаборніцтвах прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены зборных каманд Беларусі і Расіі.
У першы дзень прыёму дакументаў у ВНУ у Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве было ажыўлена. А 9 раніцы ў актавай зале ўжо назіралася чарга з некалькіх дзясяткаў абітурыентаў. Сучасная ВНУ, актуальныя спецыяльнасці, інавацыйная матэрыяльна-тэхнічная база, плюс забяспечваюць інтэрнатам, а яшчэ тут ужо вучацца сябры... Так у большасці сваёй адказвалі на пытанне, чаму выбар упаў менавіта на БРУ, патэнцыйныя студэнты. Дарэчы, універсітэт, які больш за 60 гадоў рыхтуе запатрабаваных на рынку працы спецыялістаў, сёлета прыме каля тысячы дзяцей, з якіх больш за 600 – на бюджэт.
У Магілёўскім райвыканкаме прайшла сустрэча кіраўніка раёна Алега Чыкіды і дырэктара ТАА «БелЭмса» Учара Тэйіпа. Яны абмеркавалі пытанні па далейшым супрацоўніцтве і прыцягненні інвестыцый у Магілёўскі раён. Перагаворы прайшлі з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірыны Чындо, першага намесніка і намесніка кіраўніка адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» Максіма Туза і Ірыны Давыдзенка.
У наступным годзе ў Магілёўскім рэгіёне плануюць істотна павялічыць пасяўныя плошчы пад азімы ячмень. Пра гэта губернатар вобласці Анатоль Ісачанка расказаў у эфіры праграмы «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1»:
Працэнт гатоўнасці тэхнікі да ўборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці высокі. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў праграме «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1». «Уборачная кампанія – свайго роду іспыт. Мы будзем надаваць ёй максімум увагі, тым больш штоў гэтым годзе ёсць свае асаблівасці: тэрміны трохі сціснутыя. Па кліматычных умовах мы на два тыдні адстаём ад узроўню мінулага года. Таму прыйдзецца напружыцца», – сказаў Анатоль Ісачанка.
Нягледзячы на цяжкасці, кожны павінен выконваць сваю працу якасна і ў тэрмін, сказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч падчас рабочай паездкі ў Магілёў, паведамілі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, у якім выкладаецца ў новай рэдакцыі Кодэкс аб зямлі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Сёння ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт заслухаў даклад губернатара Магілёўскай вобласці. Анатоль Ісачанка падчас дакладу, у прыватнасці, адзначыў, што, нягледзячы на ўзмацненне санкцыйнага ціску, сітуацыя ў вобласці застаецца стабільнай і кіраванай. Ён падкрэсліў:
Магілёўская вобласць павінна выходзіць на больш высокі ўзровень развіцця. Пра гэта Прэзідэнт заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што нехта іншы на месцы цяперашняга губернатара мог бы сказаць, што знаходзіцца на пасадзе ўсяго паўгода. Але толькі не Анатоль Ісачанка, які пасля невялікага перапынку вярнуўся ў родны рэгіён, які добра ведае.
Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця Дня моладзі на «Славянскім базары» ў Віцебску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код». Віншуючы з заслужанымі ўзнагародамі, міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў пажадаў усім добрага настрою і новых сяброў.
Ствараць сучасныя прарыўныя тэхналогіі і ўкараняць іх у вытворчасць – такую задачу паставіў перад беларускімі навукоўцамі Прэзідэнт на пасяджэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук у студзені. Ва ўмовах знешняга санкцыйнага ціску неабходна па максімуме выкарыстаць айчынныя рэсурсы і інавацыйны патэнцыял. У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій, які рыхтуе спецыялістаў для харчовай прамысловасці, не першы год займаюцца распрацоўкамі ўнікальнай прадукцыі на аснове прарошчанага збожжа. Прафесары, дактаранты і аспіранты робяць стаўку на здаровы лад жыцця і паспяхова манетызуюць навуковую дзейнасць у гэтым перспектыўным кірунку.
У Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе бягучага года знізілася колькасць зваротаў грамадзян. Аб гэтым заявіла начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Іна Філіпава падчас абласной семінара-нарады. Асноўнымі тэмамі семінара сталі ўдасканаленне работы з насельніцтвам, работа са зваротамі грамадзян, функцыянаванне служб «аднаго акна».
Барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў на крычаўскай зямлі з'яўляецца яскравым прыкладам мужнасці і гераізму савецкіх людзей, іх бязмежнай адданасці Радзіме. Абарона на рацэ Сож мела асаблівае значэнне падчас Смаленскай бітвы, у выніку якой быў сарваны гітлераўскі план па вокамгненным захопе Масквы. Савецкія воіны мужна ваявалі на крычаўскай зямлі.
18 ліпеня пачынаецца завяршальны этап уступнай кампаніі – прыём дакументаў для залічэння ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Абітурыенты Магілёўскай вобласці вынікам 100 балаў ужо забяспечылі сабе месца на бюджэце.
Цэх па вытворчасці сухіх кармоў адкрылі ў Магілёўскім раёне. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо.
Аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна ў выходныя ператварыўся ў сапраўдны горад – яркі, шумны, вясёлы. На беразе Дняпра зноў спявала і танцавала свята «Купалле». Журналісты прагуляліся па самых цікавых лакацыях фестывалю і гатовы пра іх расказаць.
Астанкі 22 байцоў Чырвонай арміі і адно ўстаноўленае імя – у Асіповіцкім раёне завяршылася пошукавая экспедыцыя «Рэйд 2022», якую праводзіў Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Віккру». Пра гэта паведаміла метадыст ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці» і начальнік штаба пошукавага клуба Святлана Барысенка.
У Магілёўскім рэгіёне скарэкціраваны тарыфы на сацыяльныя паслугі, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Удакладняецца, што рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 31-17 ад 21 чэрвеня 2022 года ўнесены змяненні ў ведамаснае рашэнне № 6-7 ад 20 лютага 2014 года «Аб рэгуляванні цэн (тарыфаў) на тэрыторыі Магілёўскай вобласці». Як паведамілі ў аблвыканкаме, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўстаноўлены фіксаваны тарыф на паслугі дзённага нагляду ў форме сацыяльнага абслугоўвання дома ў памеры Br1,16 за гадзіну.
На сённяшняй сесіі Глускага раённага Савета дэпутатаў старшынёй Глускага раённага выканаўчага камітэта быў зацверджаны Уладзімір Кніга, узгоднены на гэту пасаду Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Прадставіў яго ўдзельнікам пасяджэння – дэпутацкаму корпусу і кіраўніцкаму актыву раёна – старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта правёў сёння ў Магілёве старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Прафсаюзны патрыятычны марафон «Дарогамі роднай зямлі» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці, расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
У Брэсце правялі першынство Беларусі па стральбе з лука сярод юніёраў і юніёрак, юнакоў і дзяўчат. За ўзнагароды змагаліся больш за 90 спартсменаў у складзе зборных каманд абласцей і Мінска.
Адна з асноў харчовай бяспекі ў краіне – гэта якасная падрыхтоўка спецыялістаў для сельскагаспадарчай сферы. Такім меркаваннем падзяліўся рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Віталь Веліканаў.
Жыхары нашай краіны і не толькі працягваюць абмяркоўваць выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні Дня Незалежнасці. Васіль Захаранка, старшыня Бялыніцкага райвыканкама: