Архіў навін

Адна з галоўных задач, якую ставяць перад сабой арганізатары, – пашырыць уяўленне дзяцей аб існуючых прафесіях, тым самым павысіўшы іх шанцы быць запатрабаванымі на рынку працы, расказала старшы інспектар аддзела прафесійнай арыентацыі і прафесійнага навучання ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Наталля Коўрык.
Новый аппарат ультразвуковой диагностики появится в шестой поликлинике Могилева. Сейчас идет процедура закупки.
З ходам уборачнай кампаніі ў Чэрыкаўскім раёне і гатоўнасцю тэхнікі азнаёміўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
У Горацкім раёне сёння ўшаноўвалі першага вадзіцеля-тысячніка ў Магілёўскай вобласці, задзейнічанага на адвозцы збожжа ад камбайна. Ім стаў 29-гадовы Арцемій Касцюкоў з РУП «Вучгас БДСГА».
Навукоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыступілі да вывучэння і ацэнкі экалагічнай сітуацыі Грабянёўскага вадасховішча ў Магілёве. Пра гэта паведаміў кіраўнік МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Міхаіл Галушкоў.
У Магілёўскай вобласці з’явіўся першы кіроўца-тысячнік на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Студэнты кафедры археалогіі МДУ імя А.А. Куляшова, праходзячы практыку ў вёсцы Паляшчыцы Горацкага раёна, выявілі на старажытным гарадзішчы пахаванні 12–17-га стагоддзяў. Сярод знаходак – манеты, косці і элементы старажытнага побыту.
У сталовай № 75 цэха грамадскага харчавання ААТ «Магілёўхімвалакно» адбылося сапраўднае свята. Напярэдадні Дня работнікаў гандлю тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства. Як і на любой іншай урачыстасці, тут прысутнічалі ганаровыя госці, найлепшым працаўнікам уручалі ўзнагароды, падарункі і кветкі, праходзілі найсмачнейшыя дэгустацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці, гучалі шчырыя віншаванні і песні, а самае галоўнае – панавала цёплая і сяброўская атмасфера.
Выязны прыём грамадзян у Чэрыкаве правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк. У мясцовым райвыканкаме чыноўнік меў зносіны з запісанымі на сустрэчу грамадзянамі. Адна з іх магіляўчанка, якая жыве з сынам інвалідам 1-й групы. Яна прасіла аказаць садзейнічанне ў прадастаўленні свайму дзіцяці пакоя ў дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Магілёўскі спецыяльны дом для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў». Жанчыне патлумачылі, як гэта ажыццяўляецца на заканадаўчым узроўні.
Праваахоўнікі падрыхтавалі памятку для бацькоў, як прадухіліць выпадзенне дзіцяці з акна. Пра гэта паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама. Захаванне асноўных правілаў бяспекі дапаможа захаваць жыццё і здароўе дзяцей. Дзіця не павінна знаходзіцца без нагляду ў памяшканні, дзе адкрыта акно ці ёсць хоць самая малая верагоднасць, што яно зможа само яго адкрыць. Фурнітура вокнаў і рамы павінны быць спраўныя, каб не адкрываліся самаадвольна або занадта лёгка для дзіцяці.
Цэнтры інавацыйнага навучання з’явяцца да 2025 года ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Яны будуць абсталяваныя на базе кабінетаў натуральна-навуковага профілю ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, расказаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч.
Прыём дакументаў ад абітурыентаў у вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя ўстановы адукацыі стартаваў 20 ліпеня.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 5 жніўня правядзе «гарачую лінію» на тэму «Падрыхтаванасць аб’ектаў сістэмы адукацыі да новага навучальнага года».
У Магілёўскай вобласці гэтым летам нарыхтавана 316 т клубніц, што больш чым у два разы перавысіла леташнія аб’ёмы. Пра гэта расказаў начальнік аддзела нарыхтовак, знешнеэканамічнай дзейнасці і рынкаў Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксей Сіроцін. «Нарыхтоўка садовых суніц, або клубніц, ці трускаўкі, як іх называюць у побыце, пачалася з сярэдзіны чэрвеня, – сказаў Аляксей Сіроцін. – Нягледзячы на тое што тэрміны збору ягады праз халодны май зрушыліся, нам удалося атрымаць выдатны ўраджай. Амаль палову нарыхтаваных клубніц (140 т) мы адправілі на экспарт у Расію».
Дзіцячы сад пачалі будаваць па вуліцы Маладзёжнай у Шклове. Пра гэта паведаміў дырэктар камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Шклоўскага раёна» Дзмітрый Раманаў. Працы па ўзвядзенні аднапавярховага будынка дашкольнай установы адукацыі пачаліся ў канцы чэрвеня. «Зараз ідзе падрыхтоўка пад усталяванне падмурка, вядуцца земляныя работы. Завяршыць будаўніцтва плануем да канца гэтага года. Сваіх першых выхаванцаў новы дзіцячы сад зможа прыняць ужо ў наступным годзе», – адзначыў Дзмітрый Раманаў.
У Магілёўскай вобласці рэалізуецца пілотны праект па стварэнні цэнтраў інавацыйнага навучання. У школе аграгарадка Вяззе Асіповіцкага раёна мадэрнізавалі кабінеты хіміі, фізікі і біялогіі.
У вёсцы Красніца адкрылі памятны знак «Спаленым вёскам Быхаўскага раёна». У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна былі спалены і разбураны 132 населеныя пункты, знішчана больш за 8 тысяч чалавек, і амаль 4,5 тысячы мірных жыхароў.
З усіх камерцыйных пасылак незалежна ад кошту перасылаемага ўкладання спаганяецца ПДВ, на ўкладанні коштам звыш 150 еўра дадаткова спаганяюцца мытныя плацяжы. Пра гэта паведамляецца на сайце РУП «Белпошта». Змены ў парадак збору падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) пры трансгранічным гандлі ў Еўрапейскім Саюзе (далей – ЕС), прымяняльным да электроннай камерцыі, унесены з 1 ліпеня 2021 года.
Доследную партыю кансерваванай прарошчанай пшаніцы выпусцілі ў ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод». Пра гэта расказаў кіраўнік акцыянернага таварыства Аляксандр Бондараў.
Гарачая лінія па кантролі за ўступнай кампаніяй працуе ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў КДК Магілёўскай вобласці. «З 20 ліпеня ва ўсіх установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі камісіі пачалі прыём дакументаў. Да заканчэння ўступнай кампаніі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці працягне працаваць тэлефон гарачай лініі: 8 (0222) 62-47-75. Па ім можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у працы прыёмных і прадметных экзаменацыйных камісій навучальных устаноў», – адзначылі ў КДК.
Школьныя кірмашы пачнуць працу ў Магілёўскай вобласці з 30 ліпеня. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня падпісаў указ № 277 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Напярэдадні Дня пажарнай службы Рэспублікі Беларусь ратавальнікі запрашаюць магіляўчан і гасцей горада падзяліць святочны настрой і прыняць удзел у займальных мерапрыемствах, якія адбудуцца 23 ліпеня з 16.00 да 19.00 на адкрытай пляцоўцы каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Атрыум» па вул. Першамайскай, 57.
На раніцу ўчарашняга дня магілёўскія аграрыі намалацілі каля 12 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,3 цэнтнера з гектара. У кожным з раёнаў прыбрана 1–2 працэнта плошчаў, у лідарах Кіраўскі – 6 працэнтаў.
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца маніторынг ходу выканання ў рэгіёне даручэння кіраўніка дзяржавы аб навядзенні парадку на зямлі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў. Вынікі паказалі, што мясцовымі органамі ўлады Магілёўскай вобласці ў цэлым прымаюцца меры па падтрыманні належнага санітарнага стану зямель, добраўпарадкаванні тэрыторый і аб’ектаў арганізацый усіх формаў уласнасці. Разам з тым эфектыўнасць працы па навядзенні парадку на зямлі пакуль недастатковая, удакладніў суразмоўца.
Каўчэг з часціцай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага прыбудзе ў Магілёў 24 ліпеня ў 16.30, паведамілі ў Магілёўскай епархіі. Святыню даставяць з нагоды святкавання 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Яна будзе даступная для малітоўнага пакланення вернікаў у Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы па 26 ліпеня. Пасля каўчэг са святыняй даставяць у Бабруйск, дзе ён прабудзе да 28 ліпеня. Далей маршрут руху праляжа праз Барысаў, а ў Мінску завершыцца ўрачыстым хрэсным ходам.
Вынікі кантролю стану і развіцця аграпрамысловага комплексу Клімавіцкага раёна разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў. Адзначана, што Клімавіцкім райвыканкамам, яго ўпраўленнем сельскай гаспадаркі прымаюцца меры па павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павышэнні эфектыўнасці работы АПК раёна. Разам з тым яны недастатковыя.
Раённае свята эпохі ранняга Сярэднявечча «У госці да радзімічаў» пройдзе 31 ліпеня ў Чавускім раёне. Пра гэта расказала метадыст па традыцыйнай культуры раённага цэнтра культуры і вольнага часу ў горадзе Чавусы Алеся Далецкая.
Выставачны праект «Царская сям’я. Узыходжанне» па просьбе магіляўчан зноў разгарнуўся ў Палацы культуры вобласці, дзе будзе працаваць да пачатку верасня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай епархіі. Наведвальнікі выставы змогуць пагрузіцца ў атмасферу 19-20-га стагоддзяў, пазнаёміцца з побытам сям’і і асновамі выхавання дзяцей апошняга расійскага імператара, даведацца пра эпахальныя падзеі, якія адбываліся ў Магілёве 100 гадоў таму, а таксама паглядзець ва ўтульным кіназале кінахроніку аб знаходжанні імператара Мікалая II у Магілёўскай стаўцы і іншыя відэаматэрыялы.
Больш за 500 т зялёнага гарошку нарыхтавалі ў Быхаўскім раёне. Уборка культуры працягнецца да канца жніўня, расказаў кіраўнік ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Аляксандр Бондараў.